Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Справіліся дома і пайшлі на дапамогу

13.08.2012
Адгукнуліся на просьбу аб дапамозе некаторыя сельгаспрадпрыемствы, якія хутка і якасна правялі ўборку збожжавых і зернебабовых культур на палетках сваіх гаспадарак. [caption id="attachment_20557" align="aligncenter" width="443" caption="Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак"][/caption] Так, два камбайны і два аўтамабілі з ААТ “Старыца—Агра” працавалі ў КСУП “С “Лясное”, столькі ж адзінак тэхнікі накіравалася з ЗАТ “Жыліхава” ў ААТ “Душава”, ААТ “Піянер-Агра” аказвала дапамогу ААТ “Малінава”, ААТ “Семежава” — ААТ “Ціміразеўскі”. У РСУП “С “Прамень” з мінулай суботы працавалі два камбайнавыя экіпажы і столькі ж МАЗаў з ААТ “Скабін”, а ў панядзелак да іх далучыліся механізатары і вадзіцелі з ААТ “Капыльскае”. Дапамога аказалася вельмі дарэчы: калі раней тэмпы работ у саўгасе вагаліся ў межах 3—4%, то з уключэннем у работу яшчэ чатырох экіпажаў выраслі амаль да сямі. Ва ўборачнай у гаспадарцы задзейнічаны пяць сваіх камбайнаў, якія, паводле слоў дырэктара Дзмітрыя Юхі, часта ломяцца, што адмоўна адбіваецца на ходзе работ. Усяго на раніцу серады (дзень нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. — Аўт.) заставалася ўбраць каля 160 га. Гэта 2—3 дні працы пры добрым надвор’і, упэўнены Дзмітрый Уладзіміравіч. Работы вяліся на двух палетках: памочнікі малацілі трыцікале непадалёку ад Пясочнага, свае камбайнеры шчыравалі на палетку пшаніцы ля Вялешына. З экіпажам аднаго КЗРа адбылася наша кароткая размова. Аказалася, што Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак прыехалі з ААТ ”Капыльскае”. — Як вам працуецца на песачанскіх палетках? — Прынялі нас добра, арганізавалі  работу. Стараемся працаваць так, як і на сваіх палях — хлеб патрэбна ўбіраць усюды якасна. — Што можаце сказаць наконт умоў працы? — Камбайны на ноч пакідаем на мехдвары ў Пясочным, а самі вяртаемся дамоў. Кормяць смачна, два разы на дзень. “Заработную плату за гэтыя дні камбайнерам і вадзіцелям з іншых гаспадарак мы будзем плаціць самі, — уключаецца ў размову Дзмітрый Юха. — Да таго ж 13% працэнтаў іх намалотаў пойдуць на карысць тых сельгаспрадпрыемстваў, адкуль яны прыехалі. Палівам машыны таксама забяспечваем мы. Лічу, што такая форма разлікаў даволі прымальная для нас. Калі б адмовіліся ад дапамогі — страцілі б больш”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей