Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 10 жніўня 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе
Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 647,1 га і намалаціў 2105 тон.
Экіпаж камбайна “Лексіён 530” у складзе
Аляксандра Іванавіча і Рамана Аляксандравіча ІВАНОЎСКІХ з ААТ “Піянер-Агра”, які ўбраў 379 га і намалаціў 2009,5 тоны.
Экіпаж камбайна “ДОН-1500Б” у складзе
Аляксандра Мікалаевіча КАРПУЧКА і Уладзіміра Васільевіча МІСЮЧЭНКІ з ф-ла “Лакнея”, які ўбраў 223 га і намалаціў 1265 тон.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ
Аляксандр Міхайлавіч ЕМЕЛЬЯНОВІЧ з КСУП “С “Лясное”, які на МАЗ-55542 перавёз 1852,2 тоны збожжа.
Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтваў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 10 жніўня 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе
Ігара Валер’евіча і Дзмітрыя Валер’евіча ЦВІЛЕВІЧАЎ з СГФ “Руднае”, які ўбраў 429 га і намалаціў 1787 тон.
Экіпаж камбайна “Лексіён 570” у складзе
Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 399 га і намалаціў 1581,5 тоны.
Экіпаж камбайна “ДОН-1500Б” у складзе
Віталя Уладзіміра- віча ЯРША і Вячаслава Віктаравіча КАСЦЮКЕВІЧА з КСУП “Грозава-агра”, які ўбраў 245 га і намалаціў 981 тону.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ:
Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 1471,1 тоны.
Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-555142 перавёз 1388,8 тоны.
Комментарии