Home
Суббота 26.07.2025 19:49

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

63

Два падыходы да адной справы

23.08.2012
Набліжаецца да канца тэрмін, дадзены для правядзення рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. У кожнай гаспадарцы гэта справа знаходзіцца на сваёй стадыі. Недзе не сёння-заўтра ўжо гатовы паставіць жывёлу ў даведзеныя да ладу памяшканні, у некаторых жа справа рухаецца па прынцыпе: крок наперад — два назад. І залежыць гэта ў першую чаргу ад умення арганізаваць справу. [caption id="attachment_20891" align="aligncenter" width="443" caption="Участак №2 ААТ «Семежава»"][/caption] На выязной нарадзе, якая на мінулым тыдні была арганізавана ўпраўленнем райсельгасхарчу з запрашэннем кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якраз і давялося ўбачыць прыклады дыяметральна супрацьлеглых адносін да адной, такой важнай сёння справы, якая стаіць на кантролі, як раённай, абласной улады, так і кіраўніка дзяржавы. Як адзначыла на пачатку сустрэчы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк: “Мы вам сёння пакажам, як трэба і як не трэба рабіць”. Першым быў наведаны Участак №2 ААТ “Семежава”, дзе вядзецца (або, напэўна, ужо можна сказаць – вялася) рэканструкцыя малочнатаварнай фермы на 400 галоў дойнага статка. Каментарыі ўбачанаму даваў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Работу тут распачалі прыкладна тры месяцы таму. За гэты час цалкам быў перакрыты дах, выразана ўсё абсталяванне і збіты стары бетон, пастаўлены новыя стойлавыя рамы, сістэмы водапаення, дойкі, транспарцёры для выдалення арганікі, забетанавана падлога, даведзены да ладу выгульныя двары, заасфальтавана тэрыторыя… На дзень нашага наведвання гаспадаркі тут заставалася толькі пакласці плітку ў малочна-даільным блоку — і жывёлу, якая ўвесь гэты час знаходзілася ў летнім лагеры, можна ставіць у кароўнікі. На ўсю справу, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Івана Лянько, было зрасходавана 2 млрд 56 млн руб., з якіх 504 млн руб. — бюджэтныя сродкі. [caption id="attachment_20892" align="aligncenter" width="443" caption="МТФ «Мажа» ААТ «Мажа-Агра»"][/caption] Кароткія тэрміны, высокая арганізаванасць пры значным аб’ёме работ, і ў выніку — практычна новая ферма, дзе будзе зручна і жывёле, і абслуговаму персаналу. Лагічна было б меркаваць, што не меншую зацікаўленасць у хуткім вядзенні работ павінна было мець і кіраўніцтва другой гаспадаркі, якая была наведана падчас семінара — ААТ “Мажа-Агра”. Сельгаспрадпрыемства таксама атрымала на рэканструкцыю бюджэтныя сродкі — 450 млн рублёў, але распарадзілася імі, па словах кіраўніка раённай “вертыкалі”, мякка кажучы, бяздарна. Былі набыты металічныя трубы, на якія патрацілі спачатку 81 млн руб, а потым яшчэ 76 млн. Хаця, на гэтыя мэты можна было выкарыстаць і некандыцыю. Не зразумелы падыход і ў вядзенні бетонных работ: кармавы стол, дзе дастаткова было толькі элементарнай сцяжкі, заліваюць тоўстым слоем бетона, а ў стойлах, пад нагамі жывёлы, — толькі раствор. Звычайна добры гаспадар падчас будаўніцтва імкнецца спачатку накрыць дах, а потым весці ўнутраныя работы. Тут жа зрабілі наадварот. Хаця, як расказаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, каля двух месяцаў таму, калі вызначаліся з парадкам і тэмпамі работ, менавіта работы на даху былі вызначаны, як першарадныя. І калі б усё вялося згодна з планам, ферма ўступіла б у дзеянне ўжо напрыканцы ліпеня. Калі ж гэта падзея адбудзецца на самай справе, меркаваць цяжка. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
70

«В центре внимания — дети!»

23.08.2012
В минувшее воскресенье в универмаге г. Копыля покупатели не могли не обратить внимание на группу подростков в форме юных спасателей, которую сопровождал сотрудник районного отдела по чрезвычайным ситуациям Евгений Чиркун. Ребята — члены клуба юных спасателей (на снимке), который работает при гимназии №1 г. Копыля, — раздавали окружающим листовки, памятки с напоминаниями о правилах поведения детей в чрезвычайных ситуациях, об опасностях, к которым приводит игра с огнем. В торговых залах, среди товаров, предлагаемых на продажу, взгляд невольно останавливался на форме спасателя или ярком огнетушителе, сопровождаемым соответствующим информационным слоганом — «Для детей, оставленных без присмотра». Увиденное заставляло задуматься: а все ли я делаю правильно? Не окажутся ли и мои дети в беде? Как сделать так, чтобы не допустить несчастья? Таким образом было обозначено начало республиканской профилактической акции «В центре внимания — дети!», которая пройдет с 20 августа по 1 сентября. Она организована для привлечения внимания взрослых к проблеме профилактики детской смертности и травматизма от чрезвычайных ситуаций и иных внешних факторов. Маргарита САКОВИЧ Фото автора  
46

Аб’ектыўна, дакладна, аператыўна

23.08.2012
23 жніўня спаўняецца 92 гады з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. Пра тое, чым сёння жыве статыстыка Капыльскага раёна, наша гутарка з начальнікам аддзела статыстыкі Галінай Чыгір. [caption id="attachment_20882" align="aligncenter" width="443" caption="І. Сцяпура, К. Клімава"][/caption] — Статыстыка сёння ахоплівае ўсе ўчасткі прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай сферы, займаецца абследаваннем хатніх гаспадарак і інш. Асноўнымі задачамі нашага аддзела з’яўляецца збор, апрацоўка, праверка дакладнасці статыстычных даных. Адным з прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі, які адлюстраваны ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай статыстыцы”, з’яўляюцца даступнасць і аператыўнасць інфармацыі для шырокага кола карыстальнікаў. Сучасная статыстыка забяспечвае не толькі патрэбы дзяржаўных органаў, але і шырока ўзаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі. — Чым, у прыватнасці, сёлета займаюцца супрацоўнікі аддзела статыстыкі? — У 2012 годзе работнікамі аддзела праводзяцца чатыры выбарачныя абследаванні: гэта абследаванне асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці, абследаванне хатніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва, назіранне за аб’ёмамі продажу і цэнамі на спажывецкія тавары на рынках, абследаванне ўзроўню і якасці жыцця. Хочацца падкрэсліць, што ўдзел кожнай сям’і, якая трапіла ў абследаванне, выключна важны для поспеху правядзення дадзеных абследаванняў і агульнага разумення сацыяльна-эканамічных тэндэнцый у краіне. Напярэдадні свята ад сябе асабіста выказваю словы шчырай удзячнасці ўсім сем’ям, якія згадзіліся з намі супрацоўнічаць. — Галіна Кірылаўна, а для чаго наогул збіраецца статыстыка? — Больш за 200 рэспандэнтаў прадстаўляюць нам справаздачнасць, якая падвяргаецца абавязковаму кантролю і аналізу, а сфарміраваныя інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы шырока выкарыстоў- ваюцца пры распрацоўцы рэгіянальных праграм і для адлюстравання ходу іх выканання. — Выкананне пастаўленых перад аддзелам задач залежыць ад зладжанасці ў рабоце калектыву. Калі ласка, некалькі слоў пра Вашых калег. — З задавальненнем  адзначу, што калектыў аддзела статыстыкі Капыльскага раёна працуе стабільна, і на працягу шматлікіх гадоў яго работа адзначаецца станоўча. Напярэдадні прафесійнага свята хачу выказаць словы ўдзячнасці ў адрас Ірыны Сцяпуры, Ірыны Дзічэнкі, Людмілы Мароз, Галі- ны Герасімовіч, Святланы Бухавец, Таісы Давыдзенкі, Вольгі Герасімовіч. У гэтым годзе калектыў папоўніўся эканамістам I катэгорыі Кацярынай Клімавай. З першых дзён малады спецыяліст праяўляе сябе толькі са станоўчага боку – дапытлівая, кемлівая і мэтанакіраваная. З удзячнасцю мы ўспамінаем ветэранаў статыстыкі Льва Іванавіча Макарчука, Івана Уладзіміравіча Сакалоўскага, Маіну Адамаўну Булай, Марыю Мікітаўну Ільюкевіч, Тамару Мікалаеўну Вінічэнку,  Анісію Геронцьеўну Быль, Алу Валянцінаўну Роцьку. Дарагія калегі, паважаныя ветэраны, віншую вас з прафесійным святам! Жадаю моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабра і шчасця вам і вашым сем’ям. — Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
33

Соберем портфель первокласснику

22.08.2012
В районе 20 августа по инициативе РК ОО «БРСМ» и волонтерского движения «Доброе сердце» стартовала благотворительная акция «портфель первоклассника». По словам первого секретаря РК ОО «БРСМ» Алексея Загорцева, главная цель акции — помочь собрать в школу будущих первоклашек из многодетных и малообеспеченных семей. В магазинах г. Копыля, среди которых универмаг №1 (отделы «Все для детей» и «Игрушки»), «Ласточка», волонтеры-активисты БРСМ из отряда «Милосердие» СШ №2 г. Копыля предлагают всем желающим оставить в специальных корзинах тетради или краски, обложки для книг, ручки, линейки, папки, дневники, пеналы и другие товары из школьного ассортимента для ребят. Уголки для сбора благотворительных средств также будут оборудованы и в сельских магазинах аг. Тимковичи, Быстрица, Докторовичи, Потейки. Все собранные школьные принадлежности организаторы акции передадут их маленьким владельцам уже 30 августа. Не оставайтесь безучастными и вы! Приходите и подарите детям радость учебы! Татьяна БОХАН НА СНИМКЕ: свою лепту в благотворительность внесли Светлана и Диана Бирули из г. Копыля. Фото автора  
60

З думкай пра будучы ўраджай

22.08.2012
Хлебаробаў ААТ “Прагрэс 2010” сёлета вельмі парадаваў сабраны ўраджай збожжавых і зернебабовых: намалочана збажыны на 1000 тон больш, чым летась, ураджайнасць склала 48,2 ц/га. [caption id="attachment_20865" align="aligncenter" width="443" caption="М. Маскалік на падрыхтоўцы глебы."][/caption] Літаральна за паўтара дня ў гаспадарцы абмалацілі прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў. Зараз механізатары, якія працавалі на камбайнах, пераходзяць на свае трактары. Гэта дасць магчымасць яшчэ больш актывізаваць работу па звозцы саломы і прыступіць да сяўбы азімых, каб правесці яе ў аптымальныя тэрміны. У сельгаспрадпрыемстве ўжо некалькі дзён сеюць азімы рапс (на 21 жніўня ім было занята 64 га). Сёлета пад гэту культуру будзе адведзена каля 200 га, з якіх 160 га – на зерне, астатнія – на зялёны корм. — Падчас гэтай уборачнай мы атрымалі па 25 ц/га рапсу, — адзначае галоўны аграном ААТ “Прагрэс 2010” Мікалай Краўчанка. — Зрабілі аналіз па гібрыдах. Сёлета будзем сеяць сартамі беларускай селекцыі Прагрэс (90 га), Лідар (40 га) і для спробы ўзялі ўльтраранні імпартны сорт Нептун. Пад сяўбу ўнесены ўсе ўгнаенні згодна з картаграмай. Думаем, што атрымаем добры вынік. [caption id="attachment_20866" align="aligncenter" width="443" caption="А. Дубовік і М. Краўчанка."][/caption] Сяўбой рапсу ў гаспадарцы ўжо трэці год запар займаецца механізатар Аляксандр Дубовік, які працуе на МТЗ-1523 з сеялкай “Бярэсце”. Сёлета гэта культура размясцілася на адным масіве на палетках брыгады №1 у в. Какорычы – на самым пачатку Капыльскай грады. Паралельна з сяўбой вядзецца падрыхтоўка глебы пад азімыя збожжавыя: пад пшаніцу (будзе занята 600 га) і трыцікале (250–300 га), якую праводзяць два трактары з абаротнымі плугамі. Ідзе ўнясенне фосфарных і калійных угнаенняў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
33

Запрашаем на кірмаш! (CMigrator copy 1)

22.08.2012
У суботу, 25 жніўня, на цэнтральнай плошчы г. Капыля адбудзецца святочны кірмаш, прысвечаны заканчэнню ўборкі. Сваю прадукцыю капылянам і гасцям горада прывязуць сельгасарганізацыі, прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі раёна. Разам з тым адбудзецца ўшанаванне герояў жніва. Пачатак святочных мерапрыемстваў у 10 гадзін.
44

Насустрач фестывалю

22.08.2012
15 верасня ў г. Капылі адбудзецца Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Акрамя каманд абласцей і г. Мінска ў мерапрыемстве прымуць удзел спартсмены з Латвіі, Літвы, Расіі. Сярод запрошаных таксама — спартыўныя дружыны вышэйшых навучальных устаноў, клубаў аматараў бегу і журналісты рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ.
45

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 36)

22.08.2012
У чацвер, 23 жніўня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксеем Леанідавічам АБРОСІМАВЫМ. Калі ў вас ёсць пытанні па падрыхтоўцы да новага навучальнага года, арганізацыі яго пачатку і іншыя, што тычацца сферы адукацыі, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 50-5-87.  
36

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 24)

22.08.2012
Сустрэча. Падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва наш раён наведаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Скакун. Разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем яны правялі сустрэчу з працоўным калектывам ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Моладзь. Лепшую маладую сям’ю Міншчыны павінен вызначыць абласны этап конкурсу “Уладар вёскі”, што пройдзе на Смалявіцкім вадасховішчы ў чацвер, 23 жніўня. Гонар Капыльшчыны будзе адстойваць пераможца раённага конкурсу — сям’я Задруцкіх з аг. Ванелевічы. НАСЕННЕ. Гаспадаркі Капыльшчыны ўжо засыпалі 6264 тоны насення азімых культур (95% да плана) і 4744 тоны яравых. СЯЎБА. На 21 жніўня пасеяна 2895 га азімага рапсу, або 45% да запланаванага. На рахунку ААТ “Семежава” 82%, “Старыца-Агра” — 78%, “Капыльскае” — 76%, “Ціміразеўскі” — 74%, КСУП “Доктаравічы” — 71%. РАМОНТ. Ва УАЗ “Капыльская ЦРБ” пасля бягучага рамонту адкрыўся першы пост інфекцыйнага аддзялення: 4 палаты на 18 месцаў, з якіх 8 — для дарослых і 10 – для дзяцей. Здымкі. На гэтым тыдні ў раёне пабывала здымачная група тэлеканала СТБ. У поле зроку праграмы “Міншчына” трапілі ветэранскае падвор’е сям’і Караленкаў з аг. Лясное і маладзёжнае - сям’і Калінавых з в. Душава. Падрыхтавалі М. САКОВІЧ, С. КОЗЕЛ, С. ЛАЗОЎСКІ, Т. Бохан  
38

Віншуем, калега!

22.08.2012
Вызначаны пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага фотаконкурсу “Гэта твая зямля”. У намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды” трэцяе месца заняў наш калега - фотакарэспандэнт райгазеты “Слава працы” Сяргей Лазоўскі. Віншуем!  
45

Рецепты на любой вкус

21.08.2012
Предлагаем вниманию читателей «Слава працы» домашние рецепты на любой вкус от мастера-повара ресторана «Колос» Светланы ЧИЖ Закуска овощная «Наполеон» Вам понадобится: капуста белокочанная (листья) — 10 шт., яйцо — 2 шт., сахар — 1 ст. ложка, грибы — 0,4 кг, морковь – 3 шт., лук – 3 шт., мука — 100 г, орехи грецкие — 200 г, масло растительное, чеснок, специи. Приготовление: капусту аккуратно разобрать на листья и отбить их, из муки, молока и яиц замесить тесто  (оно должно получиться как сметана), немного подсолить, добавить сахар. Опускать каждый лист в тесто и жарить на сковороде. Листья выкладывать на салфетку, чтобы удалить лишний жир. Грибы мелко порезать, обжарить с луком, добавить чеснок. Отдельно обжарить морковь и лук. Теперь собрать закуску: на лист капусты выложить грибы с луком, затем опять лист капусты, морковь с луком и т. д., немного прижимая. Сверху посыпать закуску орехами. Украсить. Ножки куриные «Аппетитные» Понадобится: голень цыпленка — 1 кг, сыр — 250 г, майонез — 200 г, чеснок, грудинка свиная — 0,5 кг, специи, соль по вкусу. Приготовление: голень цыпленка разрезаем вдоль до кости, отделяем от косточки мясо. Кость отрубить, оставить у основания 2-3 см. Мякоть слегка отбить, посолить, посыпать специями и мелкорубленым чесноком. Затем посыпаем частью натертого сыра и сворачиваем, заделывая ножку. Грудинку нарезаем тонким слоем 3-4 см, обворачиваем ею ножку и запекаем в духовке. За пять минут до готовности смазываем майонезом и посыпаем оставшимся сыром. Украсить свежими овощами. Шампиньоны фаршированные Ингредиенты: шампиньоны — 1 кг, лук — 200 г, морковь — 200 г, масло растительное — 0,3 л, крабовые палочки — 100 г, майонез — 100 г, сыр — 100 г. Приготовление: шампиньоны очистить, ножки отделить, после измельчения обжарить на растительном масле. Овощи пассеровать. Крабовые палочки измельчить. Подготовленные продукты смешать с майонезом и сыром. На смазанный жиром противень уложить шляпки и заполнить фаршем. Запекать в духовке. На снимке: Светлана Чиж  
-- Выберите категорию --