Сектар занятасці насельніцтва правёў традыцыйны “Дзень прафарыентацыі” для беспрацоўных грамадзян, у тым ліку і для выпускнікоў школ, якія не вызначыліся з выбарам прафесіі. Па выніках сустрэчы пачалося фарміраванне групы па спецыяльнасці вадзіцель катэгорыі “С”, трактарыст для навучання ў Капыльскім прафтэхкаледжы. Акрамя таго, як паведаміў начальнік сектара занятасці Іван Бабко, ёсць жадаючыя атрымаць прафесіі цырульніка, повара-кандытара, аператара ПЭВМ і інш. Усім ім будзе аказана садзейнічанне, на навучанне будуць выдзелены сродкі сектара занятасці.
Сяргей КОЗЕЛ
С 13 по 17 августа в ГУ «Копыльский ТЦСОН» проведена благотворительная акция «Первый раз в первый класс» для детей-инвалидов (гуманитарную помощь получили 4 ребенка). Прошла акция «Рука помощи-1» для детей, находящихся в ГУО «СПЦ Копыльского района» (парикмахерскими услугами бесплатно воспользовались 13 детей). С 6 по 24 августа центром проводилась акция «Подготовка к школе» по сбору канцелярских принадлежностей для детей из малообеспеченных и неблагополучных семей. С 27 по 31 августа пройдут акции: «Здравствуй, школа!» для детей-инвалидов, которые являются учащимися школ Копыльского района; «Рука помощи-2» - оказание парикмахерских услуг многодетным семьям и «Рука помощи-3» - оказание парикмахерских услуг семьям, где дети находятся в социально-опасном положении, на базе домов социальных услуг Копыльского района.
Валентина МИХАЙЛОВСКАЯ,
специалист по социальной работе отделения срочного социального обслуживания ГУ «Копыльский ТЦСОН»
В Комитете государственного контроля Минской области 30 августа 2012 г. по телефону (8-017) 284-12-41 будет проводиться горячая линия с населением на тему: «Актуальные вопросы повышения эффективности закупа яблок (плодов) и проблемы сдатчиков в Минской области».
В указанный день граждане с 10.00 до 13.00 могут сообщить об имеющихся проблемах при сдаче сельскохозяйственной продукции и плодов, а также внести предложения по повышению эффективности работы заготовительной отрасли.
[/caption]
З пачуццём гордасці за вынікі сваёй працы рыхтаваліся да свята вяскоўцы. А радавацца ёсць чаму. Сёлета Капыльшчына зрабіла важкі ўклад у агульны каравай дзяржавы: было намалочана звыш 168 тысяч тон збажыны, што на 21 тысячу тон больш, чым у мінулым го- дзе; атрымана рэкордная для раёна ўраджайнасць — 46,7 цэнтнера з кожнага гектара нівы. Чатыры камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за дзве тысячы тон зерня, а экіпажаў-тысячнікаў было аж 74. Асаблівай пашаны ўдастоіліся хлебаробы ААТ “Семежава” і “Скабін”, дзе на круг намалочана больш за 60 ц/га. Вельмі рэзультатыўнай была праца і ў ААТ “Піянер-Агра”, ф-ле “Лакнея”, ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, у якіх ураджайнасць перавысіла 50 ц/га, значна пераўзышлі свой мінулагодні рэзультат хлебаробы СГФ “Крыніца” і іншых гаспадарак. Пераможцы спаборніцтва (іх спіс быў надрукаваны ў мінулым нумары “СП”. — М. С.) былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі.
[caption id="attachment_21018" align="aligncenter" width="443" caption=" А. Ермак (злева) узнагароджвае А. Емельяновіча"]
[/caption]
Шчырую ўдзячнасць хлебаробам за самаадданую працу выказаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Сугучным па настроі было і выступленне першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк. Аднак Ірына Мікалаеўна адзначыла, што хлебаробы Капыльшчыны маюць яшчэ нямала рэзерваў, каб мець яшчэ больш высокія рэзультаты, і над іх рэалізацыяй неабходна пачынаць працаваць ужо зараз.
Высокая адзнака працы капыльскіх аграрыяў прагучала ў словах намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Ермака. “Міншчына і сёлета пацвердзіла сваё высокае званне — жытніцы нашай краіны, — адзначыў Аляксандр Валер’янавіч. — У сталічнай вобласці намалочана звыш 2 млн 200 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,6 ц/га. Аднак гэтыя рэзультаты павінны быць больш важкімі, і працаваць нам трэба не дзеля лічбаў, а для таго, каб вынікі нашай дзейнасці прыносілі і задавальненне, і добрыя прыбыткі. Каб родная хата была багата!” Аляксандр Ермак уручыў Граматы Мінаблвыканкама і грашовыя прэміі Уладзіміру Дземянкову, дырэктару КСУП “Доктаравічы”, Аляксандру Емельяновічу, вадзіцелю КСУП “С “Лясное”, Юрыю Зяньковічу, намесніку дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве, Сяргею Кандраценку, галоўнаму інжынеру ААТ “Піянер-Агра”, Мікалаю Скамароху, старшаму камбайнеру ААТ “Семежава”.
[caption id="attachment_21019" align="aligncenter" width="443" caption="Іграюць “Капыляне”"]
[/caption]
Сярод ганаровых гасцей была і дэлегацыя Цэнтральнага раёна сталіцы. Першы намеснік кіраўніка раённай Адміністрацыі Ганна Мацельская выказала шчырую ўдзячнасць вяскоўцам ад імя ўсіх гараджан і ўручыла каштоўныя падарункі Аляксандру Турбану, дырэктару ААТ “Ціміразеўскі”, Міхаілу Кудзёлку, камбайнеру ААТ “Праснакі”, Івану Зяневічу, вадзіцелю ААТ “Суворава-Агра”. Сардэчна павіншаваў усіх са святам “Дажынкі-2012” старшыня Капыльскага раённага савета Аграпрамысловага Саюза дырэктар КСУП “С “Лясное” Леанід Станіслаўчык і ўручыў прэміі за старанную працу кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна Валерыю Тароцьку (ААТ “Прагрэс 2010”), Леаніду Петрушэню (ф-л “В. Раёўка”), Уладзіміру Сцяпуру (СГФ “Руднае”).
[caption id="attachment_21020" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"]
[/caption]
З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Бойка, які, дарэчы, з’яўляецца адным з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Капыльскай выбарчай акругі №66. Анатоль Сцяпанавіч адзначыў, што ў многім клецкія хлебаробы бяруць арыенцір у сваёй працы на капылян. Пажадаў усім працаўнікам раёна далейшых поспехаў і асабістых даброт.
[caption id="attachment_21021" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"]
[/caption]
Цудоўным дапаўненнем да ўсіх шчырых слоў, выказаных у гэты дзень у адрас хлебаробаў, стала выступленне капыльскіх артыстаў. Сваёй творчасцю ўдзельнікаў свята радавалі народныя калектывы: ансамбль народнай песні “Спадчына”, ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, жаночы вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько.
[caption id="attachment_21023" align="aligncenter" width="324" caption="На падворку ААТ “Семежава”"]
[/caption]
А тым часам на плошчы ішоў святочны кірмаш. Магчыма, на гэты раз ён меў больш дэкаратыўнае адценне, паколькі практычна кожнае сельгаспрадпрыемства прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей свята імправізаванае сялянскае падвор’е, аформленае з вялікай фантазіяй. Тым не менш, гараджане мелі магчымасць набыць і збажыну, і агародніну, і садавіну, і нават парасят. А самае галоўнае — падзялілі з вяскоўцамі вялікае свята, якое падводзіць вынікі напружанай працы і дае зарад бадзёрасці і аптымізму на будучае.
Аддзелам адукацыі райвыканкама і ДУА “Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага адпачынку і краязнаўства” было арганізавана гэта цікавае і пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей школьнага ўзросту. Усяго адпачывалі 84 навучэнцы з розных школ нашага раёна. Працавалі ў дзіцячым лагеры работнікі з розных устаноў адукацыі Капыльшчыны – дырэктар лагера – Сяргей Мялешка, старшы выхавальнік – Ала Бабко, дзякуючы якой праходзілі выхаваўчыя мерапрыемствы на высокім узроўні. Адпачынак праводзіўся ў дзве змены па дзевяць дзён, першая – для школьнікаў-спартсменаў, другая – для астатніх дзяцей, якія падалі заяўкі на адпачынак.
Кожны дзень не заставаўся без увагі арганізатараў – праводзіліся цікавыя мерапрыемствы і экскурсіі. Дзеці наведвалі забаўляльныя месцы горада Мінска – пабывалі ў кінатэатры “Цэнтральны”, дзе гля-дзелі фільмы ў фармаце 3D, у Мінскім дэльфінарыі сталі сведкамі прыгожага шоу з дэльфінамі. Таксама вельмі прыемна было пабываць у адзіным у Беларусі сучасным парку забаў “Dreamland”, дзе мелі магчымасць добра адпачыць і пакатацца на атракцыёнах. Асабліва спадабалася плаванне на цеплаходзе “Вілія” па Мінскім моры, што застанецца ў памяці надоўга. Акрамя адпачынку ў сталіцы школьнікі наведалі і горад Заслаўе, дзе ім давялося пабываць у музеі міфалогіі лесу, пакаталіся на конях у Ратамцы. Таксама атрады прымалі ўдзел у турзлёце разам са сваімі выхавальнікамі.
Акрамя мерапрыемстваў з выездам, для дзяцей праводзіліся конкурсы ў лагеры – “Містэр і Місіс лагера”, “Дзень Нептуна”, “Дзень самакіравання” і інш.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія знаходзіліся падчас першай змены (а гэта ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў), мелі магчымасць актыўна патрэніравацца з выездам у сталіцу на лыжа-ролерных трасах. У наступным годзе арганізатары плануюць таксама правесці такі ж адпачынак турыстычнага профілю на базе “Ратамкі”.
Павел Шэін
В современных условиях многие из граждан стремятся найти дополнительный источник дохода. Государство принимает конкретные шаги по созданию благоприятных условий для осуществления отдельных видов деятельности и уплаты по ним налогов.
Статьей 295 Особенной части Налогового кодекса Республики Беларусь для физических лиц предусмотрена возможность оказывать определенный перечень услуг (работ) только с уплатой единого налога без обязательной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. К таким услугам относятся: оказание услуг по выращиванию сельскохозяйственной продукции; оказание услуг по дроблению зерна; выпас скота; репетиторство (консультативные услуги по отдельным учебным предметам (предметам), учебным дисциплинам (дисциплинам), образовательным областям, темам, в том числе помощь в подготовке к централизованному тестированию); чистка и уборка жилых помещений; уход за взрослыми и детьми; услуги, выполняемые домашними работниками: стирка и глаженье постельного белья и других вещей; выгул домашних животных и уход за ними; закупка продуктов, приготовление пищи, мытье посуды; внесение платы из средств обслуживаемого лица за пользование жилым помещением и коммунальные услуги; музыкальное обслуживание свадеб, юбилеев и прочих торжественных мероприятий; деятельность независимых актеров, конферансье, музыкантов; предоставление услуг тамадой; фотосъемка, изготовление фотографий; реализация котят и щенков при условии содержания домашнего животного (кошки, собаки); услуги по содержанию, уходу и дрессировке домашних животных, кроме сельскохозяйственных животных; предоставление секретарских услуг и услуг по переводу; предоставление услуг, оказываемых при помощи автоматов для измерения веса, роста; ремонт и переделка трикотажных, меховых, швейных изделий и головных уборов.
Ставки единого налога утверждены решением Минского областного Совета депутатов №145 от 1 февраля 2012 г.
Физические лица до начала осуществления видов деятельности подают в налоговый орган по месту жительства заявление с указанием видов деятельности, которые они предполагают осуществлять, а также периода осуществления деятельности.
Осуществление предпринимательской деятельности без государственной регистрации и без уплаты единого налога влечет наложение на виновника административного штрафа до 100 базовых величин с конфискацией (или без) предметов административного правонарушения (транспортных средств, оборудования, инструментов и т. д.), а также дохода, полученного в результате такой деятельности.
Елена КИСЕЛЕВА,
заместитель начальника отдела контроля за налогообложением индивидуальных предпринимателей и физических лиц
Сёння нярэдка можна пачуць: “Змяніўся не толькі свет, але і людзі”. Маўляў, чалавек стаў эгаістычным, раўнадушным. Але ўсё ж спагадлівых, добрых, чулых людзей значна больш, чым тых, хто жыве па прынцыпе: мая хата з краю…
У гэтым мне давялося пераканацца, калі ў мой дом пастукалася бяда, дакладней сказаць на дачы ў в. Ванелевічы ўспыхнуў пажар. Падвяла, як высветлілася, электраправодка. Нездарма ў народзе кажуць, што пажар горш за злодзея. Не дай Бог перажыць гэта каму-небудзь. Не ведаю, як бы справіўся з гэтай бядой сам-насам, але ў такі цяжкі час мяне падтрымалі многія людзі: суседзі, вяскоўцы, таварышы па службе. Хто матэрыяльна, хто спагадлівым словам, справай.
Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто не застаўся раўнадушным да майго гора. Няхай Бог засцерагае вас ад усялякіх нягод, а бяда, гора абыходзяць ваш дом. Моцнага здароўя вам, шчасця і дабрабыту.
Алег ВІСЛОВІЧ,
г. Салігорск
Лета для дзяцей і падлеткаў — цудоўная пара самых вялікіх канікул, новых знаёмстваў, сустрэч. Цікава бавіць вольны час можна летам, калі сябруеш з кнігай, з бібліятэкай. Для актыўных карыстальнікаў Русакоўскай бібліятэкі-клуба, Старыцкай сельскай бібліятэкі, членаў творчых аб’яднанняў клуба «Інтэлектуал» і «Каласок» была арганізавана творчая сустрэча-экскурсія ў Слабада-Кучынскую сельскую бібліятэку.
Тут было праведзена знаёмства з сябрамі бібліятэкі, прадметамі быту вёскі пачатку XX стагоддзя. Затым наведалі музей Слабадакучынскай сярэдняй школы, дзе дырэктар школы Валянціна Паўлаўна Кандыбовіч правяла цікавую экскурсію і расказала пра станаўленне і развіццё гаспадаркі, школы. Далей маршрут працягваўся пад кіраўніцтвам Валянціны Барташэвіч, бібліятэкара Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэкі ў в. Вялешына, у музей этнаграфіі і побыту. Удзельнікам экскурсіі спадабаўся музей сваім нацыянальным каларытам, яны адкрылі для сябе імя цікавага чалавека, знакамітага земляка Генадзя Галубовіча, дакрануліся яшчэ раз да эпохі і быту вёскі пачатку XX стагоддзя.
На зваротным шляху быў экалагічны прыпынак ля крынічкі ў зоне адпачынку вёскі Свідзічы. Адбылася добрая гутарка аб убачаным, размова зайшла пра кнігі, якія дапамагаюць больш даведацца аб родным краі, прыродзе і знакамітых людзях. Бібліятэкары расказалі ўдзельнікам экскурсіі пра кнігі і часопісы, у якіх можна знайсці адказ на ўзнікшыя пытанні.
Вельмі радуе тое, што дзеці ў Год кнігі шмат чытаюць. Таму мы яшчэ раз пераканаліся, што кніга адкажа на пытанні, падкажа, калі што незразумела.
Аліна Ліннік,
загадчыца Русакоўскай бібліятэкі-клуба;
Галіна Гайшун,
бібліятэкар Старыцкай бібліятэкі;
Валянціна Барташэвіч,
бібліятэкар Слабада-Кучынскай бібліятэкі
У чацвер, 30 жніўня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама Валянцінай Сямёнаўнай КОЗІЧ і дырэктарам ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Святланай Станіславаўнай МАЛІНОЎСКАЙ.
Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з сацыяльнай абаронай, пенсіённым забеспячэннем, надомным абслугоўваннем насельніцтва, аказаннем адраснай сацыяльнай дапамогі і іншыя, тэлефануйце ў вызначаны час па нумарах: В. С. Козіч – 55-4-45, С. С. Маліноўская – 51-4-00.