

Шчырую ўдзячнасць хлебаробам за самаадданую працу выказаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Сугучным па настроі было і выступленне першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк. Аднак Ірына Мікалаеўна адзначыла, што хлебаробы Капыльшчыны маюць яшчэ нямала рэзерваў, каб мець яшчэ больш высокія рэзультаты, і над іх рэалізацыяй неабходна пачынаць працаваць ужо зараз.
Высокая адзнака працы капыльскіх аграрыяў прагучала ў словах намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Ермака. “Міншчына і сёлета пацвердзіла сваё высокае званне — жытніцы нашай краіны, — адзначыў Аляксандр Валер’янавіч. — У сталічнай вобласці намалочана звыш 2 млн 200 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,6 ц/га. Аднак гэтыя рэзультаты павінны быць больш важкімі, і працаваць нам трэба не дзеля лічбаў, а для таго, каб вынікі нашай дзейнасці прыносілі і задавальненне, і добрыя прыбыткі. Каб родная хата была багата!” Аляксандр Ермак уручыў Граматы Мінаблвыканкама і грашовыя прэміі Уладзіміру Дземянкову, дырэктару КСУП “Доктаравічы”, Аляксандру Емельяновічу, вадзіцелю КСУП “С “Лясное”, Юрыю Зяньковічу, намесніку дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве, Сяргею Кандраценку, галоўнаму інжынеру ААТ “Піянер-Агра”, Мікалаю Скамароху, старшаму камбайнеру ААТ “Семежава”.
[caption id="attachment_21019" align="aligncenter" width="443" caption="Іграюць “Капыляне”"][/caption]
Сярод ганаровых гасцей была і дэлегацыя Цэнтральнага раёна сталіцы. Першы намеснік кіраўніка раённай Адміністрацыі Ганна Мацельская выказала шчырую ўдзячнасць вяскоўцам ад імя ўсіх гараджан і ўручыла каштоўныя падарункі Аляксандру Турбану, дырэктару ААТ “Ціміразеўскі”, Міхаілу Кудзёлку, камбайнеру ААТ “Праснакі”, Івану Зяневічу, вадзіцелю ААТ “Суворава-Агра”. Сардэчна павіншаваў усіх са святам “Дажынкі-2012” старшыня Капыльскага раённага савета Аграпрамысловага Саюза дырэктар КСУП “С “Лясное” Леанід Станіслаўчык і ўручыў прэміі за старанную працу кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна Валерыю Тароцьку (ААТ “Прагрэс 2010”), Леаніду Петрушэню (ф-л “В. Раёўка”), Уладзіміру Сцяпуру (СГФ “Руднае”).
[caption id="attachment_21020" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"]
[/caption]
З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Бойка, які, дарэчы, з’яўляецца адным з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Капыльскай выбарчай акругі №66. Анатоль Сцяпанавіч адзначыў, што ў многім клецкія хлебаробы бяруць арыенцір у сваёй працы на капылян. Пажадаў усім працаўнікам раёна далейшых поспехаў і асабістых даброт.
[caption id="attachment_21021" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"]
[/caption]
Цудоўным дапаўненнем да ўсіх шчырых слоў, выказаных у гэты дзень у адрас хлебаробаў, стала выступленне капыльскіх артыстаў. Сваёй творчасцю ўдзельнікаў свята радавалі народныя калектывы: ансамбль народнай песні “Спадчына”, ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, жаночы вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько.
[caption id="attachment_21023" align="aligncenter" width="324" caption="На падворку ААТ “Семежава”"][/caption]
А тым часам на плошчы ішоў святочны кірмаш. Магчыма, на гэты раз ён меў больш дэкаратыўнае адценне, паколькі практычна кожнае сельгаспрадпрыемства прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей свята імправізаванае сялянскае падвор’е, аформленае з вялікай фантазіяй. Тым не менш, гараджане мелі магчымасць набыць і збажыну, і агародніну, і садавіну, і нават парасят. А самае галоўнае — падзялілі з вяскоўцамі вялікае свята, якое падводзіць вынікі напружанай працы і дае зарад бадзёрасці і аптымізму на будучае.
Комментарии