Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 25)

28.08.2012
СПАБОРНІЦТВА. Па выніках абласнога спаборніцтва сярод аддзелаў і ўстаноў адукацыі аддзел адукацыі Капыльскага райвыканкама заняў чацвёртае месца сярод 23 раёнаў Міншчыны. Сяўба. Гаспадаркамі Капыльшчыны пасеяна 6131 га азімага рапсу, што складае 95% да запланаванага. Пад сяўбу азімых культур падрыхтавана 14 171 га. Грэчка. Намалочана 429 тон грэчкі пры сярэдняй ураджайнасці 17,2 ц/га. Шэсць сельгаспрадпрыемстваў з 11 ужо закончылі ўборку гэтай культуры. ЧЭМПІЯНАТ. У 30-м чэмпіянаце свету лесарубаў, які адбыўся на базе алімпійскага спартыўнага цэнтра «Раўбічы», прынялі ўдзел і капыляне. Свае работы на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадэманстравалі майстар раённага Цэнтра ткацтва Т. Волкава, удзельнікі народнага клуба майстроў РЦК “Скарбонка” (кіраўнік Г. Гурло) — А. Бельская, Н. Чаркас, М. Мароз, І. Васілевіч. З канцэртнай праграмай для гасцей і ўдзельнікаў свята выступіў народны ансамбль народнай песні “Спадчына” (кіраўнік В. Зарамбоўская). ФОРУМ. 25 жніўня ў г. Маладзечна прайшоў юбілейны (дзясяты) Рэспубліканскі экалагічны форум. Святочную атмасферу на свяце падтрымлівалі дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь і аматарскія калектывы Мінскай вобласці, сярод якіх была і наша рок-група “Замкавая гара” пад кіраўніцтвам А. Раеўскага. Прафілактыка. Заўтра ва ўстановах і арганізацыях раёна пройдзе адзіны Дзень прафілактыкі правапарушэнняў, злачынстваў, п’янства і алкагалізму, наркаманіі і таксікаманіі, прапаганды здаровага ладу жыцця. Падрыхтавалі М. САКОВІЧ, У. СКРЫПІНСКІ, Т. Бохан  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей