Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Сустрэнемся ў “Ратамцы”

28.08.2012
База дзіцячага адпачынку “Ратамка” гасцінна прымала дзяцей з Капыльшчыны. Тут працаваў летні лагер кругласутачнага знаходжання турыстычнага профілю “Сто дарог”. Аддзелам адукацыі райвыканкама і ДУА “Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага адпачынку і краязнаўства” было арганізавана гэта цікавае і пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей школьнага ўзросту. Усяго адпачывалі 84 навучэнцы з розных школ нашага раёна. Працавалі ў дзіцячым лагеры работнікі з розных устаноў адукацыі Капыльшчыны –  дырэктар лагера – Сяргей Мялешка, старшы выхавальнік – Ала Бабко, дзякуючы якой праходзілі выхаваўчыя мерапрыемствы на высокім узроўні. Адпачынак праводзіўся ў дзве змены па дзевяць дзён, першая – для школьнікаў-спартсменаў, другая – для астатніх дзяцей, якія падалі заяўкі на адпачынак. Кожны дзень не заставаўся без увагі арганізатараў – праводзіліся цікавыя мерапрыемствы і экскурсіі. Дзеці наведвалі забаўляльныя месцы горада Мінска – пабывалі ў кінатэатры “Цэнтральны”, дзе гля-дзелі фільмы ў фармаце 3D, у Мінскім дэльфінарыі сталі сведкамі прыгожага шоу з дэльфінамі. Таксама вельмі прыемна было пабываць у адзіным у Беларусі сучасным парку забаў “Dreamland”, дзе мелі магчымасць добра адпачыць і пакатацца на атракцыёнах. Асабліва спадабалася плаванне на цеплаходзе “Вілія” па Мінскім моры, што застанецца ў памяці надоўга. Акрамя адпачынку ў сталіцы школьнікі наведалі і горад Заслаўе, дзе ім давялося пабываць у музеі міфалогіі лесу,  пакаталіся на конях у Ратамцы. Таксама атрады прымалі ўдзел у турзлёце разам са сваімі выхавальнікамі. Акрамя мерапрыемстваў з выездам, для дзяцей праводзіліся конкурсы ў лагеры – “Містэр і Місіс лагера”, “Дзень Нептуна”, “Дзень самакіравання” і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія знаходзіліся падчас першай змены (а гэта ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў),  мелі магчымасць актыўна патрэніравацца з выездам у сталіцу на лыжа-ролерных трасах. У наступным годзе арганізатары плануюць таксама правесці такі ж адпачынак турыстычнага профілю на базе “Ратамкі”. Павел Шэін  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей