Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Цікавае падарожжа

28.08.2012
Лета для дзяцей і падлеткаў — цудоўная пара самых вялікіх канікул, новых знаёмстваў, сустрэч. Цікава бавіць вольны час можна летам, калі сябруеш з кнігай, з бібліятэкай. Для актыўных карыстальнікаў Русакоўскай бібліятэкі-клуба, Старыцкай сельскай бібліятэкі, членаў творчых аб’яднанняў клуба «Інтэлектуал» і «Каласок» была арганізавана творчая сустрэча-экскурсія ў Слабада-Кучынскую сельскую бібліятэку. Тут было праведзена знаёмства з сябрамі бібліятэкі, прадметамі быту вёскі пачатку XX стагоддзя. Затым наведалі музей Слабадакучынскай сярэдняй школы, дзе дырэктар школы Валянціна Паўлаўна Кандыбовіч правяла цікавую экскурсію і расказала пра станаўленне і развіццё гаспадаркі, школы. Далей маршрут працягваўся пад кіраўніцтвам Валянціны Барташэвіч, бібліятэкара Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэкі ў в. Вялешына, у музей этнаграфіі і побыту. Удзельнікам экскурсіі спадабаўся музей сваім нацыянальным каларытам, яны адкрылі для сябе імя цікавага чалавека, знакамітага земляка Генадзя Галубовіча, дакрануліся яшчэ раз да эпохі і быту вёскі пачатку XX стагоддзя. На зваротным шляху быў экалагічны прыпынак ля крынічкі ў зоне адпачынку вёскі Свідзічы. Адбылася добрая гутарка аб убачаным, размова зайшла пра кнігі, якія дапамагаюць больш даведацца аб родным краі, прыродзе і знакамітых людзях. Бібліятэкары расказалі ўдзельнікам экскурсіі пра кнігі і часопісы, у якіх можна знайсці адказ на ўзнікшыя пытанні. Вельмі радуе тое, што дзеці ў Год кнігі шмат чытаюць. Таму мы яшчэ раз пераканаліся, што кніга адкажа на пытанні, падкажа, калі што незразумела. Аліна Ліннік, загадчыца Русакоўскай бібліятэкі-клуба; Галіна Гайшун, бібліятэкар Старыцкай бібліятэкі; Валянціна Барташэвіч, бібліятэкар Слабада-Кучынскай бібліятэкі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей