Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Ад шчырага сэрца

28.08.2012
Сёння нярэдка можна пачуць: “Змяніўся не толькі свет, але і людзі”. Маўляў, чалавек стаў эгаістычным, раўнадушным. Але ўсё ж спагадлівых, добрых, чулых людзей значна больш, чым тых, хто жыве па прынцыпе: мая хата з краю… У гэтым мне давялося пераканацца, калі ў мой дом пастукалася бяда, дакладней сказаць на дачы ў в. Ванелевічы ўспыхнуў пажар. Падвяла, як высветлілася, электраправодка. Нездарма ў народзе кажуць, што пажар горш за злодзея. Не дай Бог перажыць гэта каму-небудзь. Не ведаю, як бы справіўся з гэтай бядой сам-насам, але ў такі цяжкі час мяне падтрымалі многія людзі: суседзі, вяскоўцы, таварышы па службе. Хто матэрыяльна, хто спагадлівым словам, справай. Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто не застаўся раўнадушным да майго гора. Няхай Бог засцерагае вас ад усялякіх нягод, а бяда, гора абыходзяць ваш дом. Моцнага здароўя вам, шчасця і дабрабыту. Алег ВІСЛОВІЧ, г. Салігорск    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей