Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Аб’ектыўна, дакладна, аператыўна

23.08.2012
23 жніўня спаўняецца 92 гады з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. Пра тое, чым сёння жыве статыстыка Капыльскага раёна, наша гутарка з начальнікам аддзела статыстыкі Галінай Чыгір. [caption id="attachment_20882" align="aligncenter" width="443" caption="І. Сцяпура, К. Клімава"][/caption] — Статыстыка сёння ахоплівае ўсе ўчасткі прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай сферы, займаецца абследаваннем хатніх гаспадарак і інш. Асноўнымі задачамі нашага аддзела з’яўляецца збор, апрацоўка, праверка дакладнасці статыстычных даных. Адным з прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі, які адлюстраваны ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай статыстыцы”, з’яўляюцца даступнасць і аператыўнасць інфармацыі для шырокага кола карыстальнікаў. Сучасная статыстыка забяспечвае не толькі патрэбы дзяржаўных органаў, але і шырока ўзаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі. — Чым, у прыватнасці, сёлета займаюцца супрацоўнікі аддзела статыстыкі? — У 2012 годзе работнікамі аддзела праводзяцца чатыры выбарачныя абследаванні: гэта абследаванне асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці, абследаванне хатніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва, назіранне за аб’ёмамі продажу і цэнамі на спажывецкія тавары на рынках, абследаванне ўзроўню і якасці жыцця. Хочацца падкрэсліць, што ўдзел кожнай сям’і, якая трапіла ў абследаванне, выключна важны для поспеху правядзення дадзеных абследаванняў і агульнага разумення сацыяльна-эканамічных тэндэнцый у краіне. Напярэдадні свята ад сябе асабіста выказваю словы шчырай удзячнасці ўсім сем’ям, якія згадзіліся з намі супрацоўнічаць. — Галіна Кірылаўна, а для чаго наогул збіраецца статыстыка? — Больш за 200 рэспандэнтаў прадстаўляюць нам справаздачнасць, якая падвяргаецца абавязковаму кантролю і аналізу, а сфарміраваныя інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы шырока выкарыстоў- ваюцца пры распрацоўцы рэгіянальных праграм і для адлюстравання ходу іх выканання. — Выкананне пастаўленых перад аддзелам задач залежыць ад зладжанасці ў рабоце калектыву. Калі ласка, некалькі слоў пра Вашых калег. — З задавальненнем  адзначу, што калектыў аддзела статыстыкі Капыльскага раёна працуе стабільна, і на працягу шматлікіх гадоў яго работа адзначаецца станоўча. Напярэдадні прафесійнага свята хачу выказаць словы ўдзячнасці ў адрас Ірыны Сцяпуры, Ірыны Дзічэнкі, Людмілы Мароз, Галі- ны Герасімовіч, Святланы Бухавец, Таісы Давыдзенкі, Вольгі Герасімовіч. У гэтым годзе калектыў папоўніўся эканамістам I катэгорыі Кацярынай Клімавай. З першых дзён малады спецыяліст праяўляе сябе толькі са станоўчага боку – дапытлівая, кемлівая і мэтанакіраваная. З удзячнасцю мы ўспамінаем ветэранаў статыстыкі Льва Іванавіча Макарчука, Івана Уладзіміравіча Сакалоўскага, Маіну Адамаўну Булай, Марыю Мікітаўну Ільюкевіч, Тамару Мікалаеўну Вінічэнку,  Анісію Геронцьеўну Быль, Алу Валянцінаўну Роцьку. Дарагія калегі, паважаныя ветэраны, віншую вас з прафесійным святам! Жадаю моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабра і шчасця вам і вашым сем’ям. — Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей