19
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 24)
22.08.2012
Сустрэча. Падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва наш раён наведаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Скакун. Разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем яны правялі сустрэчу з працоўным калектывам ААТ “Капыльскі масласырзавод”.
Моладзь. Лепшую маладую сям’ю Міншчыны павінен вызначыць абласны этап конкурсу “Уладар вёскі”, што пройдзе на Смалявіцкім вадасховішчы ў чацвер, 23 жніўня. Гонар Капыльшчыны будзе адстойваць пераможца раённага конкурсу — сям’я Задруцкіх з аг. Ванелевічы.
НАСЕННЕ. Гаспадаркі Капыльшчыны ўжо засыпалі 6264 тоны насення азімых культур (95% да плана) і 4744 тоны яравых.
СЯЎБА. На 21 жніўня пасеяна 2895 га азімага рапсу, або 45% да запланаванага. На рахунку ААТ “Семежава” 82%, “Старыца-Агра” — 78%, “Капыльскае” — 76%, “Ціміразеўскі” — 74%, КСУП “Доктаравічы” — 71%.
РАМОНТ. Ва УАЗ “Капыльская ЦРБ” пасля бягучага рамонту адкрыўся першы пост інфекцыйнага аддзялення: 4 палаты на 18 месцаў, з якіх 8 — для дарослых і 10 – для дзяцей.
Здымкі. На гэтым тыдні ў раёне пабывала здымачная група тэлеканала СТБ. У поле зроку праграмы “Міншчына” трапілі ветэранскае падвор’е сям’і Караленкаў з аг. Лясное і маладзёжнае - сям’і Калінавых з в. Душава.
Падрыхтавалі М. САКОВІЧ, С. КОЗЕЛ, С. ЛАЗОЎСКІ, Т. Бохан
Поделиться
Комментарии