Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

З думкай пра будучы ўраджай

22.08.2012
Хлебаробаў ААТ “Прагрэс 2010” сёлета вельмі парадаваў сабраны ўраджай збожжавых і зернебабовых: намалочана збажыны на 1000 тон больш, чым летась, ураджайнасць склала 48,2 ц/га. [caption id="attachment_20865" align="aligncenter" width="443" caption="М. Маскалік на падрыхтоўцы глебы."][/caption] Літаральна за паўтара дня ў гаспадарцы абмалацілі прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў. Зараз механізатары, якія працавалі на камбайнах, пераходзяць на свае трактары. Гэта дасць магчымасць яшчэ больш актывізаваць работу па звозцы саломы і прыступіць да сяўбы азімых, каб правесці яе ў аптымальныя тэрміны. У сельгаспрадпрыемстве ўжо некалькі дзён сеюць азімы рапс (на 21 жніўня ім было занята 64 га). Сёлета пад гэту культуру будзе адведзена каля 200 га, з якіх 160 га – на зерне, астатнія – на зялёны корм. — Падчас гэтай уборачнай мы атрымалі па 25 ц/га рапсу, — адзначае галоўны аграном ААТ “Прагрэс 2010” Мікалай Краўчанка. — Зрабілі аналіз па гібрыдах. Сёлета будзем сеяць сартамі беларускай селекцыі Прагрэс (90 га), Лідар (40 га) і для спробы ўзялі ўльтраранні імпартны сорт Нептун. Пад сяўбу ўнесены ўсе ўгнаенні згодна з картаграмай. Думаем, што атрымаем добры вынік. [caption id="attachment_20866" align="aligncenter" width="443" caption="А. Дубовік і М. Краўчанка."][/caption] Сяўбой рапсу ў гаспадарцы ўжо трэці год запар займаецца механізатар Аляксандр Дубовік, які працуе на МТЗ-1523 з сеялкай “Бярэсце”. Сёлета гэта культура размясцілася на адным масіве на палетках брыгады №1 у в. Какорычы – на самым пачатку Капыльскай грады. Паралельна з сяўбой вядзецца падрыхтоўка глебы пад азімыя збожжавыя: пад пшаніцу (будзе занята 600 га) і трыцікале (250–300 га), якую праводзяць два трактары з абаротнымі плугамі. Ідзе ўнясенне фосфарных і калійных угнаенняў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей