Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Два падыходы да адной справы

23.08.2012
Набліжаецца да канца тэрмін, дадзены для правядзення рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. У кожнай гаспадарцы гэта справа знаходзіцца на сваёй стадыі. Недзе не сёння-заўтра ўжо гатовы паставіць жывёлу ў даведзеныя да ладу памяшканні, у некаторых жа справа рухаецца па прынцыпе: крок наперад — два назад. І залежыць гэта ў першую чаргу ад умення арганізаваць справу. [caption id="attachment_20891" align="aligncenter" width="443" caption="Участак №2 ААТ «Семежава»"][/caption] На выязной нарадзе, якая на мінулым тыдні была арганізавана ўпраўленнем райсельгасхарчу з запрашэннем кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якраз і давялося ўбачыць прыклады дыяметральна супрацьлеглых адносін да адной, такой важнай сёння справы, якая стаіць на кантролі, як раённай, абласной улады, так і кіраўніка дзяржавы. Як адзначыла на пачатку сустрэчы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк: “Мы вам сёння пакажам, як трэба і як не трэба рабіць”. Першым быў наведаны Участак №2 ААТ “Семежава”, дзе вядзецца (або, напэўна, ужо можна сказаць – вялася) рэканструкцыя малочнатаварнай фермы на 400 галоў дойнага статка. Каментарыі ўбачанаму даваў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Работу тут распачалі прыкладна тры месяцы таму. За гэты час цалкам быў перакрыты дах, выразана ўсё абсталяванне і збіты стары бетон, пастаўлены новыя стойлавыя рамы, сістэмы водапаення, дойкі, транспарцёры для выдалення арганікі, забетанавана падлога, даведзены да ладу выгульныя двары, заасфальтавана тэрыторыя… На дзень нашага наведвання гаспадаркі тут заставалася толькі пакласці плітку ў малочна-даільным блоку — і жывёлу, якая ўвесь гэты час знаходзілася ў летнім лагеры, можна ставіць у кароўнікі. На ўсю справу, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Івана Лянько, было зрасходавана 2 млрд 56 млн руб., з якіх 504 млн руб. — бюджэтныя сродкі. [caption id="attachment_20892" align="aligncenter" width="443" caption="МТФ «Мажа» ААТ «Мажа-Агра»"][/caption] Кароткія тэрміны, высокая арганізаванасць пры значным аб’ёме работ, і ў выніку — практычна новая ферма, дзе будзе зручна і жывёле, і абслуговаму персаналу. Лагічна было б меркаваць, што не меншую зацікаўленасць у хуткім вядзенні работ павінна было мець і кіраўніцтва другой гаспадаркі, якая была наведана падчас семінара — ААТ “Мажа-Агра”. Сельгаспрадпрыемства таксама атрымала на рэканструкцыю бюджэтныя сродкі — 450 млн рублёў, але распарадзілася імі, па словах кіраўніка раённай “вертыкалі”, мякка кажучы, бяздарна. Былі набыты металічныя трубы, на якія патрацілі спачатку 81 млн руб, а потым яшчэ 76 млн. Хаця, на гэтыя мэты можна было выкарыстаць і некандыцыю. Не зразумелы падыход і ў вядзенні бетонных работ: кармавы стол, дзе дастаткова было толькі элементарнай сцяжкі, заліваюць тоўстым слоем бетона, а ў стойлах, пад нагамі жывёлы, — толькі раствор. Звычайна добры гаспадар падчас будаўніцтва імкнецца спачатку накрыць дах, а потым весці ўнутраныя работы. Тут жа зрабілі наадварот. Хаця, як расказаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, каля двух месяцаў таму, калі вызначаліся з парадкам і тэмпамі работ, менавіта работы на даху былі вызначаны, як першарадныя. І калі б усё вялося згодна з планам, ферма ўступіла б у дзеянне ўжо напрыканцы ліпеня. Калі ж гэта падзея адбудзецца на самай справе, меркаваць цяжка. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей