[/caption]
На працягу трох дзён каманды ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і спаборніцтвах. У першы дзень у аг. Мажа, дзе быў разбіты лагер, спартыўныя дружыны вітаў генеральны дырэктар ДА «Белвтормет» Аляксей Анашка. Пасля ўдзельнікі спартакіяды прадстаўлялі візітныя карткі, выносячы на суд журы і мудрагелістыя кулінарныя стравы, і нумары мастацкай самадзейнасці, і, нават, цэлыя касцюміраваныя прадстаўленні. Больш за ўсё спадабалася прысутным шоу ААТ “Белвторчермет” з усходнімі танцамі і завадной музыкай. Увогуле, для журы было вельмі складана назваць лепшага, таму кожная каманда была адзначана ў асобнай намінацыі.
[caption id="attachment_20632" align="aligncenter" width="443" caption="Адборачны тур па валейболе"]
[/caption]
Наступныя два дні на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля адбываліся сапраўдныя спартыўныя баталіі па лёгкаатлетычным мнагаборстве (скачок у даўжыню з месца, эстафета 4х100 м), падніманні гіры, валейболе, стрытболе, настольным тэнісе, перацягванні каната. Самымі відовішчнымі сталі гульні па валейболе і стрытболе, дзе прадстаўнікі каманд дэманстравалі выдатную, амаль прафесійную падрыхтоўку. Гарачую падтрымку адчувалі і ўдзельнікі фіналу па перацягванні каната.
Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку мацнейшай сёлета стала каманда «Гомельвторчермета» (17 ачкоў). Другое месца заняло ААТ «Белвторчермет», а трэцяе - «Гродновторчермет». [caption id="attachment_20633" align="aligncenter" width="336" caption="Стрытбол"]
[/caption]
Генеральны дырэктар Аляксей Анашка ўручыў камандам-пераможцам медалі, граматы і памятныя прызы. Удзельнікі раз’язджаліся ў выдатным настроі. У наступным годзе спартакіяда ДА «Белвтормет» пад свае сцягі зноў збярэ ў Капылі аматараў здаровага ладу жыцця. Падтрымка раённай улады, выдатная арганізацыя спаборніцтваў з боку супрацоўнікаў аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, відовішчныя ландшафты нашай зямлі прыйшліся даспадобы ўдзельнікам спартакіяды.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара

Комментарии