
На збожжавым таку ў ААТ “Мажа-Агра” ў час уборачнай задзейнічаны падлеткі. Атрад, арганізаваны РК ГА “БРСМ” у рамках індывідуальнага праца- ўладкавання дзяцей і падлеткаў, наводзіць парадак на тэрыторыі КЗС, падграбаючы кожнае зярнятка новага ўраджаю.
Самі хлопцы амаль усе з Капыля, прыехалі сюды зарабіць грошай і правесці актыўна канікулы. Да канца ўборкі збожжавых падлеткі будуць працаваць у дзве змены. А ў начным рэжыме працуюць старэйшыя хлопцы, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
Усяго па раёне на дадзены момант у часовых работах задзейнічана 45 маладых чалавек, не толькі ва ўборачнай кампаніі, але і на рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии