74
Свята Перамянення Пана
06.08.2012
Падчас побыту ў Галілеі, за год да сваёй Пакутніцкай Смерці, Езус аб’явіў сваю Боскую хвалу траім сваім любімым вучням, якія былі пасля сведкамі яго малітвы ў Садзе Аліўным: Пятру і двум сынам Зэбедэя Якубу і Яну. Узяў іх з сабой на вяршыню гары (згодна з апісаннем евангелістаў гэта была гара Табор) і “перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае за- ззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло” (Мц 17, 1-2; Мк 9, 2-8; Лк 9, 28-36). Апосталы таксама ўбачылі Маісея і Іллю, якія размаўлялі з Езусам. “Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме” (Лк 9,31). Пётр сказаў у адказ Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”.
Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся”.
А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса” (Мц 17, 4-8).
Трэба было, каб тыя, хто хутка будуць сведкамі прыніжэння Езуса ў Гефсеманіі, убачылі Яго, апрамененага святлом Яго боскасці, і ўмацаваліся Яго хвалой.
Сардэчна запрашаю на Св. Імшу а 9 гадзіне.
Кс. Аляксандр ВІТКО,
адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ў г. Капылі
Поделиться
Комментарии