Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Нараўне са старэйшымі (CMigrator copy 1)

07.08.2012
Падчас гарачай сельскагаспадарчай кампаніі на палях, збожжатаках раёна нараўне са старшымі таварышамі працуюць дзясяткі маладых людзей. Сёлета яны робяць значны ўклад у каравай новага хлеба. Гэтымі гарачымі жнівеньскімі днямі ў раёне ўжо налічвалася шэсць маладзёжных экіпажаў-тысячнікаў і адзін вадзіцель на адвозцы збожжавых. Сярод іх – камбайнеры Ігар і Дзмітрый Цвілевічы (СГФ “Руднае”), Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык, Аляксандр Музыка і Аляксандр Карпук (ААТ “Скабін”), Алег Леановіч і Аляксандр Жогла (ААТ “Піянер-Агра”), Максім Дзеранок і Павел Турбан, Сяргей Сямашка і Васіль Васілеўскі (ААТ “Ціміразеўскі”), вадзіцель Сяргей Турэйка (ААТ “Ціміразеўскі”). Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, в. а.  першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў пастаянна выязджаюць да герояў хлебнай нівы, каб выказаць словы ўдзячнасці за працавітасць, адказнасць за даручаную справу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: падчас ушаноўвання маладзёжных экіпажаў ААТ “Скабін”. Фота аўтара  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей