Галоўным пытаннем, якое знаходзіцца цяпер пад пільнай увагай не толькі кіраўніцтва Капыльшчыны, але і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, з’яўляецца ўборачная. Працавітым людзям, што шчыруюць на палях, збожжасушыльных комплексах, транспарце, асабліва патрабуюцца сілы і маральная падтрымка, каб адваяваць у гарачага надвор’я спелы ўраджай збожжавых.
Днямі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд разам з агітбрыгадай завітала ў ААТ “Піянер-Агра”, каб выказаць удзячнасць за стараннасць, якасць работы, і ўручыць падарункі ад грамадскага аб’яднання. Па тэмпах уборкі, ура- джайнасці гаспадарка штогод знахо- дзіцца ў ліку лідараў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Ларыса Юха пад- крэсліла, што і сёлета хлебаробы трымаюць сваю марку. Не абышлося і без лірычнага моманту: добрую песню падарылі аграрыям работнікі раённага Цэнтра культуры.
Сяргей
ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. М. Сандрозд уручае падарункі ад “Белай Русі”; 2. Гучыць песня ад работнікаў культуры.
Фота аўтара
Комментарии