Словы асаблівага прызнання адрасую сёння экіпажам з адкрытага акцыянернага таварыства “Ціміразеўскі” ў складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ, Сяргея Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Паўла Генадзьевіча ЛІННІКА, якія першымі ў раёне намалацілі па тысячы тон збожжа новага ўраджаю.
Дасягнутае стала магчымым дзякуючы не толькі высокай арганізацыі ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы, але і асабістай стараннасці механізатараў, іх руплівасці і адказнасці за даручаную справу.
Шчыра ўдзячны лідарам жніва за разуменне пастаўленых задач і ўпэўнены, што іх працоўныя дасягненні стануць прыкладам для іншых камбайнераў раёна.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў.
З павагай — старшыня раённага
выканаўчага камітэта Анатоль ЖДАНЕНЯ
Комментарии