Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

ХЛЕБ У СКАРБОНКУ ДЗЯРЖАВЫ

30.07.2012
Харчовая пшаніца і піваварны ячмень на рахунак дзяржзаказу ад хлебаробаў Капыльшчыны пачалі паступаць з 22 ліпеня. Як і летась, першыя тоны збожжа для Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў на Цімкавіцкі хлеба- прыёмны ўчастак ААТ “Клецкі камбікормавы завод” прыйшлі з ААТ “Скабін”. Пасля падключыліся ААТ “Капыльскае”, “Ванелевічы”, “Ціміразеўскі”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “В. Раёўка” і іншыя гаспадаркі. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на раніцу 27 ліпеня аграрыі паставілі для дзяржаўных патрэб больш за 2500 т пшаніцы, харчовага і піваварнага ячменю. “Усяго па плане неабходна здаць 27 800 тон збожжа. З іх пшаніца складае 18 тыс. т (яна паступіць на камбінаты хлеба- прадуктаў гарадоў Маладзечна і Барысава), 8700 — піваварнага ячменю (ААТ “Белсолад”, “Кры- ніца”) і 1100 тон харчовага ячменю (Мінскі КХП), — тлумачыць галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі райсельгасхарчу Алена Паўлюшчык, якая падчас жніва знаходзіцца на ўчастку аг. Цімкавічы. — Пшаніца з сельгаспрадпрыемстваў на хлеба- прыёмны ўчастак паступае трэцяга класа. Радуе і піваварны ячмень. Пытанняў па якасці не ўзнікае”. У гэтым можна было ўпэўніцца, пабываўшы ў мясцовай лабараторыі. Першасны аналіз збожжа рабіўся пры ўездзе на тэрыторыю на пробаадборніку, дзе яго правяралі на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў, пасля — на вільготнасць і бялкі. Пастаянны калектыў Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка складае ўсяго 20 чалавек, але да работы падчас жніва прыцягваецца яшчэ каля трох дзясяткаў сезонных работнікаў. “Работа ўчастка вядзецца з 7 раніцы да 23 гадзін вечара, пакуль у дзве змены, — расказвае начальнік Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка Ніна Мароцкая. — Пры неабходнасці пярой- дзем на кругласутачны рэжым. Адначасова з прыёмкай харчовага збожжа ідзе дапрацоўка і адпраўка рапсу, фуражнага зерня. Паралельна вядзецца як разгрузка ў збожжасклады, так і за- грузка непасрэдна ў вагоны для Барысаўскага КХП”. Нягледзячы на тое, што на перавозцы збожжа з сельгаспрадпрыемстваў задзейнічаны транспарт ААТ “Аўтапарк №21”, “Капыльскі райаграсэрвіс”, а частка дастаўляецца некаторымі гаспадаркамі раёна самастойна, праблемы па транспарціроўцы ўсё ж такі ўзнікаюць. Звязана гэта яшчэ і з выкананнем дзяржзаказу па рапсе, які ідзе паралельна з харчовым збожжам. Тым не менш, гэта пытанне стараюцца вырашаць аператыўна. Магутнасць мясцовай сушылкі ЗСК-40 дазваляе пера- працоў- ваць да 40 тон збожжа ў гадзіну. Таму склады хутка запаўняюцца сухім зернем.  Дзяржзаказ па харчовым збожжы будзе выкананы своечасова, упэўнены на Цімкавіцкім хлебапрыёмным участку.   Сяргей ЛАЗОЎСКІ     На здымках: 1. Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі; 2. Ідзе адгрузка збожжа; 3. Вадзіцель ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Аляксандр Гардзей; 4. Лабарант Галіна Давідовіч і галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі Алена Паўлюшчык. Фота аўтара  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей