Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

У ЧЫМ АДПРАВIЦЬ ДЗЯЦЕЙ У ШКОЛУ?

30.07.2012
Здавалася б, зусім нядаўна закончыўся навучальны год, а ўжо зноў надышоў час задумацца з чым і ў чым адправіць дзяцей у школу. Як запэўнілі ў Капыльскім райспажыўтаварыстве, гэта можна паспяхова зрабіць у магазінах іх прадпрыемства, дзе яшчэ з канца мая пачалося паступленне ўсіх груп тавараў. На дадзены момант іх асартымент у дастатковай колькасці. А набыць усё неабходнае можна ў аддзелах “Усё для дзяцей” і “Цацкі” ўнівермага №1 г. Капыля, падчас вынаснога гандлю на пляцоўцы перад гандлёвай кропкай і, як заўсёды, падчас школьных кірмашоў. Дарэчы, штодня яны праходзяць не толькі ў райцэнтры, але і ў прамтаварных магазінах аграгарадкоў Ванелевічы, Н. Доктаравічы, Пясочнае і Цімкавічы. Як паведаміла  начальнік участка прамысловага гандлю райспажыўтаварыства Людміла Борыс, з 15 ліпеня да 26 жніўня спецыяльныя гандлёвыя тыдні да новага навучальнага ладзяцца ў магазінах тавараў паўсядзённага попыту ў Жыліхаве, Бучаціне, Смалічах, Семежаве, Пацейках, Грозаве, Камені, Камсамольскай, Старыцы, Лясным, Сл.-Кучынцы і Навасёлках-1. А вось на 18 жніўня запланаваны традыцыйны кірмаш з дэманстрацыяй каля капыльскага ўнівермага. Што ж можна набыць у нашых магазінах? Напрыклад, у аддзеле “Усё для дзяцей” прапаноўваюць школьныя касцюмы беларускіх вытворцаў для хлопчыкаў коштам ад 260 да 570 тыс. руб., для дзяўчынак – ад 160 да 470 тыс., кашулі (86-115 тыс.), блузкі (115-240 тыс.). Абутак будзе каштаваць ад 120 да 280 тыс. руб., спартыўны – ад 50 да 80 тыс. А вось касцюм для заняткаў  фізкультурай абы-дзецца прыкладна ў 220-270 тыс. руб. У аддзеле “Цацкі” ў шырокім асартыменце шматлікія школьныя рэчы. Так, ранцы можна набыць па цане ад 170 да 250 тыс. руб. і вышэй. Звычайны сшытак каштуе 640 руб., па пэўным прадмеце – 4400 руб., каляровая папера – пачынаючы ад 5200 руб., фарбы – ад 7650 руб., фламастары – ад 7500 руб., альбом для малявання – ад 9100 руб., наборы вокладак для кніг (з 1 па 9 класы) – звыш 20 тыс. руб. Даволі прымальныя цэны на ручкі, алоўкі, гумкі і іншыя прылады. А яшчэ Капыльскім райспажыўтаварыствам з 16 ліпеня па 31 жніўня праводзіцца вельмі неабходная акцыя. Падчас яе можна набыць тавары школьнага асартыменту (швейныя вырабы, верхні трыкатаж, абутак, ранцы) у крэдыт без працэнтаў тэрмінам на тры месяцы без першапачатковага ўзносу пры ажыццяўленні пакупкі не менш чым на 750 тыс. руб. Застаецца дадаць, што магазіны райспажыўтаварыства чакаюць вас па пакупкі. Сяргей КОЗЕЛ  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей