Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На працу, нiбы на свята

04.05.2025
Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які займае пасаду начальніка галоўнай касы? Напэўна, перш за ўсё, высокай адказнасцю, скрупулёзнасцю і акуратнасцю. [caption id="attachment_16499" align="aligncenter" width="443" caption="В. Русаковіч."][/caption] Менавіта так характарызуе Валянціну Русаковіч кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі, дзе яна ўжо працуе з 1996 года: спачатку — аператарам, затым — начальнікам галоўнай касы. Яна вядзе ўлік, захоўвае і выдае грошы, арганізоўвае своечасовую дастаўку знакаў паштовай аплаты, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, бланкаў строгай справаздачнасці і іншых умоўных каштоўнасцей па аддзяленнях сувязі раёна. Невялічкі калектыў, які яна ўзначальвае, працуе зладжана і дакладна. Валянціна Міхайлаўна не хавае задаволенасці сваёй працай, сваім жыццём. Звычайна так і бывае: калі ўсё ладзіцца на рабочым месцы, — з добрым настроем спяшаешся домоў; калі дома згода і лад — імчышся на працу, нібы на свята. “У калектыве мяне паважаюць, цэняць, — дзеліцца Валянціна Русаковіч, — а дома з нецярплівасцю чакае маленькі ўнучак — наша радасць і пацеха”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Абаяльная i iнтэлiгентная

04.05.2025
Рыхтуючыся да сустрэчы з галоўным бухгалтарам РСУП “Бабоўня” Аленай Тамашэўскай, уяўляла сабе строгую, паглыбленую ў лічбы жанчыну, з якой і лішняга слова выціснуць няпроста. Мяне ж сустрэла абаяльная, можна сказаць, прыгожая нейкай па-веснавому сціплай прыгажосцю жанчына. [caption id="attachment_16494" align="aligncenter" width="443" caption="А. Тамашэўская."][/caption] Родам Алена з Лаваў. “Гэта маленькая вёсачка, якая і сёння блізкая і дарагая майму сэрцу”, — расказвае Алена Уладзіміраўна, і пры гэтых словах у яе задрыжаў голас і больш вільготнымі сталі вочы. Саўгас “Бабоўня”, куды яна прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава — першае і адзінае месца яе працы. Бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, галоўны бухгалтар — паступова яна ўздымалася па службовай лесвіцы. “Працаваць даводзіцца шмат, — працягвае Алена Уладзіміраўна. — І пасля работы застаюся, і дамоў часта паперы бяру, і выхадныя рэдка сабе дазволіць магу. Пра адно шкадую: ад маёй напружанай, але такой любімай працы церпіць мая сям’я. Безумоўна, я недагледзела, недалюбіла, недадала лішні раз сваю пяшчоту родным людзям — мужу, сыну, дачцэ. Добра, што яны мяне разумеюць. Дзеці ў нас ужо дарослыя: сын працуе ў Мінску, дачка вучыцца ў медыцынскім (гэта некалі была мая мара, якая не збылася)”. А яшчэ Алена Уладзіміраўна ўдзячна лёсу, што ён звёў яе з такімі добрымі людзьмі, якія працуюць у іх калектыве. Магчыма таму ў яе ўсё складваецца добра. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Мясцовы кулiбiн

04.05.2025
На станцыі абезжалезвання вады КУП “Капыльская ЖКГ” Віктар Рыжкоў працуе амаль з першых дзён яе адкрыцця, а гэта ўжо каля пятнаццаці гадоў. [caption id="attachment_16491" align="aligncenter" width="448" caption="В. Рыжкоў."][/caption] Да гэтага быў экскаватаршчыкам у ПМК-11 ААТ «Салігорскводбуд». Менавіта дзякуючы рабоце аператара Рыжкова і яго калег капыляне маюць магчымасць піць чыстую ваду. Іх намаганнямі праводзіцца прамыўка і замена фільтраў, рэгулюецца ціск пры падачы вады. Адным словам, робіцца ўсё, каб забеспячэнне было якасным і адпавядала ўсім патрабаванням. — Ад нас — аператараў, слесараў, лабарантаў і іншых супрацоўнікаў станцыі — у многім залежыць дабрабыт гараджан, — падкрэслівае Віктар Аляксандравіч. — Таму мы стараемся выконваць усё належным чынам. Садзейнічае гэтаму і ўстаноўка новага абсталявання. Так, нядаўна набыты частотны пераўтваральнік, новая помпа. Увогуле, дзякуючы ўмелым рукам і вынаходніцтву Віктара Аляксандравіча (нездарма яго называюць мясцовым кулібіным), на станцыі многае робіцца для ўдасканалення апаратуры. Напрыклад, пры яго непасрэдным удзеле перароблены фільтры, кампрэсары для больш якаснай работы. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Ёсць кiм ганарыцца

04.05.2025
Для Аляксея Пісарэнкі, які родам з-пад Оршы, Капыльшчына ўжо стала другой радзімай. За больш чым 30 гадоў працоўнага стажу ў ААТ “Ціміразеўскі” апрабаваў не адну марку трактароў, камбайнаў. [caption id="attachment_16487" align="aligncenter" width="448" caption="А. Пісарэнка."][/caption] Апошнія гады абавязковай для Аляксея Дзмітрыевіча стала праца на бульбяным палетку. Нарэзаць барозны, пасадзіць клубні, правесці неабходныя апрацоўкі супраць шкоднікаў і хвароб, увосень збіць бульбянік — вось пералік работ, якія ён праводзіць. Акрамя таго, ва ўборачную кампанію шчыруе на камбайне. Сёлета (як лідар уборачнай) экіпаж у складзе Аляксея Пісарэнкі і Уладзіміра Бізева неаднаразова заносіўся на раённую Дошку гонару ў раённай газеце “Слава працы”. На яго рахунку 1374 тоны збажыны, намалочанай на КЗС-1218. Задача на бліжэйшы час у Аляксея Дзмітрыевіча — давесці да ладу бульбасаджалку, каб увесну працаваць без збояў. Акрамя таго, яго МТЗ-82 з лапатай часта бачаць на ачыстцы дарог ад снегу, з прычэпам — на вывазцы арганікі, дастаўцы саломы. І заўсёды ён імкнецца выконваць даручаную справу як след, каб яго дзеці і чатыры ўнукі ганарыліся сваім бацькам і дзядулем. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Калектыў прафесiяналаў

04.05.2025

На працягу вось ужо 32-х гадоў існавання СШ №3 г. Капыля яе работа грунтуецца на асноўных каштоўнасцях: атрыманне навучэнцамі трывалых ведаў, фарміраванне гарманічна развітой асобы, выхаванне маральна духоўных якасцей і любові да Радзімы.

[caption id="attachment_16482" align="aligncenter" width="443" caption="Педагагічны калектыў СШ №3 г. Капыля."][/caption]

Як адзначае дырэктар школы Вячаслаў Ярмалінскі, адметны той факт, што сярод 57 педагогаў навучальнай установы 10 – яе былыя выхаванцы, 31 мае вышэйшую і 22 – першую кваліфікацыйную катэгорыі. У школе працуе стабільны высокапрафесійны калектыў. Штогод больш за 60% выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а каля 30% — у сярэднія спецыяльныя. Былі выпадкі, калі навучэнцы школы на цэнтралізаваным тэсціраванні набіралі па 100 балаў (настаўніца Л. Л. Жылко). У гэтым навучальным годзе на ІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды заваявалі 17 дыпломаў першай ступені, 18 – другой,  10 – трэцяй і занялі першае агульнакаманднае месца ў раёне. А вучаніца 11 класа Анжаліка Макарчук (настаўніца Г. М. Ляўковіч) заваявала дыплом трэцяй ступені на абласным этапе алімпіяды. Практычна ўсе вучні ахоплены заняткамі ў гуртках, секцыях, паглыбляюць веды на факультатывах.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


 

Страница 673 из 1058