Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які займае пасаду начальніка галоўнай касы? Напэўна, перш за ўсё, высокай адказнасцю, скрупулёзнасцю і акуратнасцю.
[caption id="attachment_16499" align="aligncenter" width="443" caption="В. Русаковіч."]
[/caption]
Менавіта так характарызуе Валянціну Русаковіч кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі, дзе яна ўжо працуе з 1996 года: спачатку — аператарам, затым — начальнікам галоўнай касы. Яна вядзе ўлік, захоўвае і выдае грошы, арганізоўвае своечасовую дастаўку знакаў паштовай аплаты, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, бланкаў строгай справаздачнасці і іншых умоўных каштоўнасцей па аддзяленнях сувязі раёна. Невялічкі калектыў, які яна ўзначальвае, працуе зладжана і дакладна.
Валянціна Міхайлаўна не хавае задаволенасці сваёй працай, сваім жыццём. Звычайна так і бывае: калі ўсё ладзіцца на рабочым месцы, — з добрым настроем спяшаешся домоў; калі дома згода і лад — імчышся на працу, нібы на свята. “У калектыве мяне паважаюць, цэняць, — дзеліцца Валянціна Русаковіч, — а дома з нецярплівасцю чакае маленькі ўнучак — наша радасць і пацеха”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии