На станцыі абезжалезвання вады КУП “Капыльская ЖКГ” Віктар Рыжкоў працуе амаль з першых дзён яе адкрыцця, а гэта ўжо каля пятнаццаці гадоў.
[caption id="attachment_16491" align="aligncenter" width="448" caption="В. Рыжкоў."]
[/caption]
Да гэтага быў экскаватаршчыкам у ПМК-11 ААТ «Салігорскводбуд». Менавіта дзякуючы рабоце аператара Рыжкова і яго калег капыляне маюць магчымасць піць чыстую ваду. Іх намаганнямі праводзіцца прамыўка і замена фільтраў, рэгулюецца ціск пры падачы вады. Адным словам, робіцца ўсё, каб забеспячэнне было якасным і адпавядала ўсім патрабаванням.
— Ад нас — аператараў, слесараў, лабарантаў і іншых супрацоўнікаў станцыі — у многім залежыць дабрабыт гараджан, — падкрэслівае Віктар Аляксандравіч. — Таму мы стараемся выконваць усё належным чынам. Садзейнічае гэтаму і ўстаноўка новага абсталявання. Так, нядаўна набыты частотны пераўтваральнік, новая помпа.
Увогуле, дзякуючы ўмелым рукам і вынаходніцтву Віктара Аляксандравіча (нездарма яго называюць мясцовым кулібіным), на станцыі многае робіцца для ўдасканалення апаратуры. Напрыклад, пры яго непасрэдным удзеле перароблены фільтры, кампрэсары для больш якаснай работы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии