На працягу вось ужо 32-х гадоў існавання СШ №3 г. Капыля яе работа грунтуецца на асноўных каштоўнасцях: атрыманне навучэнцамі трывалых ведаў, фарміраванне гарманічна развітой асобы, выхаванне маральна духоўных якасцей і любові да Радзімы.
[caption id="attachment_16482" align="aligncenter" width="443" caption="Педагагічны калектыў СШ №3 г. Капыля."][/caption]
Як адзначае дырэктар школы Вячаслаў Ярмалінскі, адметны той факт, што сярод 57 педагогаў навучальнай установы 10 – яе былыя выхаванцы, 31 мае вышэйшую і 22 – першую кваліфікацыйную катэгорыі. У школе працуе стабільны высокапрафесійны калектыў. Штогод больш за 60% выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а каля 30% — у сярэднія спецыяльныя. Былі выпадкі, калі навучэнцы школы на цэнтралізаваным тэсціраванні набіралі па 100 балаў (настаўніца Л. Л. Жылко). У гэтым навучальным годзе на ІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды заваявалі 17 дыпломаў першай ступені, 18 – другой, 10 – трэцяй і занялі першае агульнакаманднае месца ў раёне. А вучаніца 11 класа Анжаліка Макарчук (настаўніца Г. М. Ляўковіч) заваявала дыплом трэцяй ступені на абласным этапе алімпіяды. Практычна ўсе вучні ахоплены заняткамі ў гуртках, секцыях, паглыбляюць веды на факультатывах.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии