Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Суровая крытыка

04.05.2025
прагучала ў адрас кіруючых кадраў ДУП “Капыльскае ПМС” і філіяла ПМК-11 ААТ “Салігорскводбуд” на пазачарговым пасяджэнні райвыканкама, дзе было разгледжана пытанне аб іх рабоце па выкананні мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Захаванне і выкарыстанне меліярыруемых зямель” у 2009 – 2011 гг. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу І. М. Кісляк у сваім выступленні адзначыла некаторыя станоўчыя моманты. Так, летась меліярацыйнымі арганізацыямі выкананы работы па рэканструкцыі і рамонце меліярацыйнай сеткі агульнай плошчай 130 га на  суму 747 млн рублёў, праведзены аграмерапрыемствы на 184 га (357 млн), ачыстка каналаў ад драўнінна-кустарнікавай расліннасці выканана на 103,6%, абкошванне, ачыстка сеткі ад заілення – на 100%. З планавым заданнем па аб’ёмах падрадных работ справілася толькі ДУП “Капыльскае ПМС” – на 102,7%, а вось філіял ПМК-11 ААТ “Салігорскводбуд” – усяго на 78,4%. На пасяджэнні выканкама, у якім прынялі ўдзел генеральны дырэктар ДУ “Аб’яднанне Мінскмеліяводгас” М. М. Грыцук і генеральны дырэктар ААТ “Салігорскводбуд” У. У. Валетка, была агучана не зусім радасная статыстыка. Напрыклад, па выніках работы за мінулы год Капыльскае ПМС ад рэалізацыі прадукцыі, работ і  паслуг панесла страты на 291 млн рублёў, мае крэдыторскую запазычанасць у суме 1922 млн рублёў, дэбіторскую – 732 млн. У ПМК-11 страты яшчэ большыя – 419 млн, хаця за 2010 год атрыманы прыбытак у суме 75 млн рублёў. Крэдыторская запазычанасць – 995 млн, дэбіторская – 492 млн. Нізкая і сярэднямесячная заработная плата за 2011 г.: ПМС – 1137 тыс. рублёў, ПМК-11 – 1117 тыс. Філіялам ПМК-11 не распрацавана пытанне дадатковага заключэння дагавораў на падрадныя работы, што не забяспечвае поўную занятасць рабочых. У арганізацыях адзначаецца скарачэнне колькасці рабочых масавых прафесій. Начальнік землеўпарадкавальнай службы Л. В. Матусевіч, выступаючы з дакладам, адзначыла, што за апошні год і ПМС, і ПМК-11 з меліярацыйных арганізацый практычна ператварыліся ў будаўнічыя, хаця сёння ў раёне налічваецца 6 тысяч гектараў сельскагаспадарчых зямель, якія не даюць патрэбную аддачу. Адзначана і нізкая якасць выконваемых работ, адсутнасць патрэбнай колькасці тэхнікі. У ходзе абмяркоўвання пытання члены выканкама выказалі пэўныя прапановы і ў адрас вышэйстаячых арганізацый, каб сумеснымі намаганнямі паўплываць на станоўчае развіццё і ПМС, і ПМК-11. Дарэчы, былі заслуханы і кіраўнікі гэтых арганізацый  Л. І. Тароцька і Л. Л. Фянюк. Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне прызнаць работу кіруючых кадраў ПМС  недастатковай, а ПМК-11 – нездавальняючай. За дапушчаныя недахопы ў арганізацыі вытворчай дзейнасці вырашана хадайнічаць перад генеральным дырэктарам ДУ “Аб’яднанне Мінскмеліяводгас” М. М. Грыцуком аб прыцягненні дырэктара ДУП “Капыльскае ПМС” Л. І. Тароцькі да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы з пазбаўленнем прэміяльных даплат. Рэкамендавана генеральнаму дырэктару ААТ “Салігорскводбуд” У. У. Валетку разгледзець пытанне аб умацаванні кіруючых кадраў ПМК-11. Упраўленню райсельгасхарчу ўказана на недастатковы кантроль за работай абслуговых ме- ліярацыйных арганізацый. У мэтах стабілізацыі работы неабходна забяспечыць аб’ёмы работ, а таксама заключэнне дагавораў з сельскагаспадарчымі арганізацыямі на вывазку арганічных угнаенняў і рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў. Марыя ШЭІНА  

Сретение Господне

04.05.2025
Сретение Господне относится к двунадесятым непреходящим праздникам. Православная Церковь отмечает его 15 февраля в воспоминание принесения Иисуса Христа Пресвятой Марией в храм Иерусалимский. В память о встрече Иисуса Христа и Благочестивого Симеона и установлен этот праздник. Сретение по-славянски означает встречу. На Сретение зима весну встречает, заморозить хочет, а сама от своего хотения только потеет. Зима с весной встретились впервой. В этот день начинают готовить семена для посева, осматривают сбрую, начинают выгонять скотину из хлева в загон — для разминки и пригрева. По старинному народному обычаю, в этот день выпекали из сдобного теста жаворонков, голубков, ласточек — предвестников весны. А так же пекли блины, круглые, золотистые — они символизируют Солнце. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 27)

04.05.2025
У чацвер, 16 лютага, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне загадчыкам сектара занятасці Іванам Мікалаевічам Бабко. Калі ў вас ёсць пытанні па прафесійным навучанні беспрацоўных грамадзян, па запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-2-06.  

Гэты боль не сцiхае

04.05.2025
Напярэдадні Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў прадстаўнікі райвыканкама, раённага ваеннага камісарыята, раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, райсавета воінаў-інтэрнацыяналістаў, райкама ГА «БРСМ» наведалі грамадзянскія могілкі, дзе пахаваны нашы землякі, якія загінулі ў Афганістане. [caption id="attachment_16425" align="aligncenter" width="443" caption="На магіле В. Вайцяховіча ў в. Дусаеўшчына"][/caption]

Сёлета, як і ў мінулыя гады, карзіны з кветкамі былі ўскладзены да помнікаў Валянціну Вайцяховічу (в. Дусаеўшчына), Дзмітрыю Калевічу (в. Стары Капыль), Аляксандру Карповічу (в. Выня), Генадзю Міхалковічу (в. Мацкевічы), а таксама Уладзіміру Драцкаму (в. Чырвоная Дубрава), які пайшоў з жыцця ў 2002 годзе ад ран, атрыманых у Афганістане.

Не пакінулі без увагі і бацькоў герояў. Аляксандра Рыгораўна Калевіч, Ірына Аляксандраўна Булат (магіла сына знаходзіцца ў г. Полацку), Сафія Іванаўна і Васіль Пятровіч Міхалковічы атрымалі матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пацікавіліся ў людзей паважанага ўзросту, ці ёсць у іх праблемы, якую  неабходна аказаць дапамогу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара  

И плакало сердце...

04.05.2025
Уже прошло 23 года, как советские войска покинули Афганистан. Казалось, забыть бы все, что связано с этой огненной точкой. Но жизнь не дает нам право вычеркнуть из памяти те трудные афганские дороги, которыми прошли и наши белорусские ребята, на себе испытали непривычный солнцепек и тяготы военной жизни. Как же мы вглядывались в экраны телевизоров, а вдруг кого из знакомых увидим; как переживали и сострадали тем, кто нес нелегкую службу вдали от Родины; как плакали, когда очередной цинковый гроб привозили в какую-нибудь деревушку… Равнодушных не было. Боль пронзала сердца и взрослых, и детей… Я вспоминаю, как тогда моя шестилетняя дочурка прямо на бумажной салфетке нарисовала сердце, которое… плакало. — Почему оно плачет? – спросила я. — Потому, что ему больно, — ответила дочь. — И тут же нарисовала огромный сапог, который вот-вот наступит на это изможденное сердце. Я часто вспоминаю этот рисунок и понимаю, что боль-то не утихла с выводом советских войск. Она продолжает жить в каждом из нас: кто там воевал, кто здесь ждал, кто не раз задавался вопросом: «А во имя чего?» У меня в руках стихи Григория Соколовского. Это не просто стихи — это крик души. Его «Афганская тетрадь» никого не оставит равнодушным. Прошедший через кровавый ад журналист, поэт, которого, к сожалению, уже нет рядом с нами, возвращает всех в то далекое время, где «снова снятся взрывы и атаки, погибшие друзья на высоте…» И как призыв звучат его слова ценить мир, оберегать его, чтобы «похоронки не жгли болью души наших матерей». Этому хрупкому миру нужно всего лишь немного доброты, немного заботы, немного понимания… И тогда ваш ребенок, еще не узнавший цену жизни, не нарисует плачущее сердце. Мария ШЕИНА  
Страница 676 из 1058