Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На старце - сельскія жыхары

04.05.2025
Стартавала круглагадовая раённая спартакіяда сельскіх жыхароў, якая складаеццца з 9 відаў спорту. Першым стаў міні-футбол, дзе 16 каманд, падзеленыя на тры групы, змагаюцца за высокія месцы турніру. Дзве каманды ўжо заваявалі права працягваць барацьбу ў фінале. Гэта – футбольныя дружыны «Бабоўня» і «Жыліхава». Сёння вызначацца яшчэ два фіналісты з другой групы, у якую ўвайшлі «Семежава», «Мажа-Агра», «Старыца-Агра», «Капыльскае» і «Прамень». А заўтра за выхад у фінал будуць змагацца ўдзельнікі трэцяй групы - «Браткава», «Прагрэс-2010», «Піянер-Агра», «Скабін», «Грозава-агра» і «Лясное». Фінал адбудзецца 18 лютага на ФОКу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Вылучыліся гандбалісты

04.05.2025
Каманды гандбалістаў установы “ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК” вылучыліся на першынстве Мінскай вобласці па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 1997- 1998 г. н., што праходзіла ў г. Слуцку. Юнакі ўпэўнена перайгралі сваіх сапернікаў і занялі першае месца. Перамогу прынеслі Яўген Праказаў, Аляксандр Мяцельскі, Андрэй Чарнушэвіч, Улад Мацюш, Аляксандр Татур, Канстанцін Куцця, Арцём Пайвін і Павел Цвірко. Дзявочая зборная саступіла ў фінале суседкам са Слуцка і заняла другое месца. Гонар Капыльшчыны адстойвалі Дар’я Бярновіч, Карына Канончык, Дар’я Горбат, Алеся Шуманская, Дар’я Чаркоўская, Юлія Ніжэвіч і Вікторыя Кісялёва. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

По двойному тарифу

04.05.2025
Министерство экономики установило повышающие коэффициенты в размере 2,0 к действующим тарифам на электрическую энергию и ценам на природный газ для организаций, которые в 2012 году не будут выполнять установленные задания по снижению потребления электрической энергии и природного газа на производственные нужды (к уровню 2011 года). Это касается обрабатывающей промышленности и только тех организаций, которые полностью или более чем на 50% принадлежат государству или  административно-территориальной единице. Такой же повышающий коэффициент будет применяться и для  организаций жилищно-коммунального хозяйства, имеющих на балансе котельное оборудование, работающее на природном газе и местных видах топлива, и не обеспечивших выполнение заданий по использованию местных видов топлива. Платить по двойному тарифу организации будут лишь за те объемы электроэнергии либо природного газа, которые они потребили сверх установленного задания. Это решение содержится в постановлении Министерства экономики №11  от 26 января 2012 г. «Об установлении на 2012 год повышающих коэффициентов к тарифам на электрическую энергию и ценам на природный газ», которое принято на основании постановления Совета Министров Республики Беларусь №1777  от 30 декабря 2011 г.  «О некоторых вопросах потребления электрической энергии и природного газа в 2012 году». Согласно этому постановлению Сов-мина указанные выше организации, относящиеся к обрабатывающей промышленности, должны снизить  потребление электричества и природного газа в 2012 году не меньше, чем на 5% по сравнению с 2011 годом. Задания по использованию местных видов топлива для организаций ЖКХ устанавливаются помесячно с   учетом максимально возможной загрузки соответствующего котельного оборудования. Н. И. ПАЦЕЙКО, сотрудник отдела связей с обществен-ностью Министерства экономики Республики Беларусь  

За здоровьем — в зону отдыха

04.05.2025
Красиво зимой в зоне отдыха Копыля. Там всегда многолюдно. Ребятишки приходят  покататься на санках с горок, которых здесь множество. Вот одна группа лыжников прокладывает лыжню, а другая — тренируется. А вот и просто любители зимних прогулок медленно прохаживаются, любуются зимним пейзажем и наслаждаются свежим воздухом. Всем тут хорошо. А если вы еще не знаете, как провести свой выходной день, тогда смело берите в руки санки, лыжи, салазки и бегом в зону отдыха. Здесь вас ждет много зимних развлечений. Вы получите большой заряд бодрости и много удовольствия. Алина МАКАВЧИК, учащаяся  ГУО «Средняя школа №3 г. Копыля»    

Капыльскія “снайперы” – мацнейшыя ў вобласці!

04.05.2025
На абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, што праходзілі ў г. Маладзечна 20 – 21 лютага, капыляне атрымалі ўпэўненую перамогу. За першынство ў турніры барацьбу вялі 22 каманды Міншчыны. Дружына кожнага раёна складалася з васьмі спартсменаў (па два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі ў дзвюх узроставых групах). Сярод юных снайпераў 2001 г. н. добра выступіў капылянін Ула-дзіслаў Князюк, які заняў асабістае трэцяе месца ў агульным заліку.  Ганна Баразнёнак і Паліна Вабішчэвіч сталі сапраўднымі «зорачкамі» турніру. Першая перамагла ў лыжнай гонцы, а другая ўзяла першае месца ў агульным заліку. У старэйшай групе добра вызначыўся Ілля Васілевіч, які выступаў па-за каманднага заліку: у стральбе ён паказаў рэзультат 50 ачкоў з 50 магчымых і ў канчатковым выніку стаў мацнейшым сярод равеснікаў. Марыя Канапелька таксама прадэманстравала снайперскія здольнасці (49 ачкоў) і была першай у стральбе, а Жанна Падамацька ўзяла “серабро” ў агульным заліку. Падрыхтоўкай спартсменаў каманды займаліся трэнеры Анатоль Сянюк, Дзмітрый Була, Тамара Квач і Аляксандр Камароўскі. На рэспуб-ліканскія зборы паедуць 11 іх выхаванцаў, дзе будзе сфарміраваны канчатковы  састаў зборнай Мінскай вобласці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
Страница 678 из 1058