Стартавала круглагадовая раённая спартакіяда сельскіх жыхароў, якая складаеццца з 9 відаў спорту. Першым стаў міні-футбол, дзе 16 каманд, падзеленыя на тры групы, змагаюцца за высокія месцы турніру. Дзве каманды ўжо заваявалі права працягваць барацьбу ў фінале. Гэта – футбольныя дружыны «Бабоўня» і «Жыліхава». Сёння вызначацца яшчэ два фіналісты з другой групы, у якую ўвайшлі «Семежава», «Мажа-Агра», «Старыца-Агра», «Капыльскае» і «Прамень». А заўтра за выхад у фінал будуць змагацца ўдзельнікі трэцяй групы - «Браткава», «Прагрэс-2010», «Піянер-Агра», «Скабін», «Грозава-агра» і «Лясное». Фінал адбудзецца 18 лютага на ФОКу.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии