Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ёсць 10 000 нумароў!

04.05.2025
Сардэчна віншуем калектыў Рэдакцыі газеты «Слава працы» з нагоды выхаду 10-тысячнага нумара. З 1930 года ствараецца летапіс жыцця нашага раёна рознымі пакаленнямі супрацоўнікаў: спачатку  – «Калгасніка Капыльшчыны», а з 1963 года  – «Слава працы». За гады свайго існавання газета стала сапраўднай энцыклапедыяй жыцця Капыльшчыны  – усе важныя і найбольш значныя падзеі эканамічнага, сацыяльна-культурнага і гістарычнага развіцця раёна і краіны знайшлі сваё адлюстраванне на яе старонках. На працягу ўсяго часу раёнка мела свайго чытача. Сёння яна з’яўляецца самым масавым перыядычным выданнем на Капыльшчыне. Жадаем ветэранам, сённяшняму калектыву рэдакцыі, яе няштатным аўтарам доўгага і плённага жыцця, моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і аптымізму. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Каледж — кузня кадраў для АПК

04.05.2025
Пра больш цеснае супрацоўніцтва паміж Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам і прадпрыемствамі раёна ішла размова падчас выязной нарады, што адбылася на базе ўстановы адукацыі. Сюды былі запрошаны кіраўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый Капыльшчыны, адказныя спецыялісты райвыканкама. Яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяльнай базай каледжа і ўмовамі, якія створаны тут для працы і адпачынку, даведаліся пра дзень сённяшні ўстановы адукацыі і планы на будучае. [caption id="attachment_16781" align="aligncenter" width="448" caption="Удзельнікі нарады ў швейнай майстэрні"][/caption] У навучэнцаў каледжа, які толькі ў бягучым навучальным годзе распачаў сваю работу ў гэтым статусе, ёсць цудоўная магчымасць атрымаць даволі запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці па розных напрамках дзейнасці. Выпускнікі маюць магчымасць уладкавацца на працу па спецыяльнасцях вадзіцеля, трактарыста-машыніста, слесара, электразваршчыка, электрыка, муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка-плітачніка, повара, швачкі, аператара ЭВМ, кантралёра-касіра…  Як расказаў дырэктар установы адукацыі Анатоль Пяткевіч, на базе каледжа сёлета створаны рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы электрыкаў, дзе маюць магчымасць удасканаліць свае веды навучэнцы ўсіх прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі вобласці. Тут імкнуцца да абнаўлення матэрыяльнай базы і ў іншых вучэбна-вытворчых лабараторыях (а іх у каледжы 9). Да прыкладу, летась, паводле слоў Анатоля Францавіча, толькі на абсталяванне лабараторыі  для  падрыхтоўкі  электразваршчыкаў   было  зрасходавана 48 млн рублёў, і гэта за кошт пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы. З цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі нарады і з работай швейных майстэрняў, якіх у каледжы дзве. Няблага абсталяваныя, яны даюць магчымасць дзяўчатам пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў асвойваць такую патрэбную і ў прыватным жыцці спецыяльнасць, як швачка. Дарэчы, толькі летась швейныя майстэрні зарабілі 54 млн рублёў, выконваючы заказы цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, школ-інтэрнатаў і інш. Высока ацэнена дзейнасць каледжа і абласной калегіяй упраўлення адукацыі, якая праходзіла на базе нашага раёна напрыканцы мінулага года. [caption id="attachment_16782" align="aligncenter" width="448" caption="Дырэктар каледжа А. Пяткевіч"][/caption] Аднак дырэктар установы акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на тым, што каледж мае патрэбу ў больш цесным супрацоўніцтве з прадпрыемствамі і арганізацыямі. Было б добра, каб знайшлася магчымасць для перадачы ўстанове адукацыі трактароў і сельгасмашын, вузлоў і агрэгатаў, якія ўжо аджылі свой век на вытворчасці, але змогуць стаць добрай дапамогай для ўдасканалення юнакамі сваіх навыкаў у абранай прафесіі. Акрамя таго, падчас размовы была закранута такая важная для каледжа тэма, як праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі, выплата стыпендый. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падтрымаў прапановы кіраўніцтва каледжа і паабяцаў сваю падтрымку ў іх вырашэнні, паколькі, паводле слоў Анатоля Іосіфавіча, праз капыльскі каледж прайшла пераважная большасць работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, і ён з’яўляецца сапраўднай кузняй кадраў для АПК. У сваю чаргу прадстаўнікі навучальнай установы прапанавалі свае паслугі для арганізацыі павышэння ведаў аператараў машыннага даення кароў, паколькі для гэтага ёсць адпаведная вучэбная база. З’явілася ў каледжа і магчымасць навучання на завочным аддзяленні (па скарочаным курсе) навучэнцаў, якія жадаюць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, да таго ж — на бюджэце. Размова атрымалася даволі канструктыўнай, і хочацца верыць, што пайшла на карысць абодвум зацікаўленым бакам. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Без замечаний не обошлось

04.05.2025
В соответствии с «Координационным планом контрольной (надзорной) деятельности в Минской области» инспекцией государственного пожарного надзора Копыльского РОЧС произведена проверка зданий и помещений ОАО «Семежево», в ходе которой было установлено, что руководителем хозяйства уделяется должное внимание вопросам приведения объектов в пожаробезопасное состояние. Однако на протяжении длительного времени  здания и помещения не оборудованы молниезащитным устройством, наружным противопожарным водоснабжением,  требуемым количеством первичных средств пожаротушения. Остальные мероприятия режимного характера, которые не требуют значительных материальных затрат, были устранены в ходе проверки. За нарушение законодательства о пожарной безопасности ряд должностных лиц проверяемого субъекта привлечен к административной ответственности по 4.1 ст.23.56 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь в виде штрафа. Уважаемые руководители! Копыльский РОЧС напоминает, что выполнение требований инспекции государственного пожарного надзора - залог безопасности функционирования объектов. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  

«Газавік» - фаварыт

04.05.2025
У традыцыйным кубку раёна па міні-футболе, які праходзіць сёлета са студзеня па сакавік, вядуць барацьбу 10 каманд. Пасля пяці гульняў ужо вылучыліся фаварыты. Так, «Газавік» (цэх прыроднага і звадкаванага газу) пакуль застаецца лідарам, не страціўшы ніводнага ачка. Каманда «Юнацтва» (зборная моладзі) запісала на свой рахунак чатыры перамогі і нічыю, а СТАА «КПСС» (былы «Сармат») саступіў толькі ў адной сустрэчы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Основные изменения в налоговой системе

04.05.2025
Налог на добавленную стоимость (НДС) В целях упрощения налогового администрирования исключена обязанность представления документов, подтверждающих право плательщиков на применение налоговых льгот по НДС. Однако в случае необходимости налоговый орган вправе истребовать документы, подтверждающие право плательщика на эти налоговые льготы (ст. 70 НК). С 1 января 2012 г. исключен такой вид объекта налогообложения, как прочее выбытие. Объектом обложения НДС признаются только обороты по реализации товаров, работ, услуг, имущественных прав, включая обороты по их безвозмездной передаче, а также ввоз товаров на территорию Республики Беларусь (ст. 93 НК). С 1 января 2012 г. оборот по реализации ценных бумаг, включая их первичное размещение, не включается в объект обложения НДС и в налоговой декларации по НДС не отображается. С 2012 года конкретизирован порядок отражения в налоговой декларации по НДС сумм налога, которые уплачиваются при ввозе товаров с территории государств - членов Таможенного союза (п. 5 ст. 95 НК). Порядок отражения в налоговой декларации по НДС налоговой базы по ввозимым товарам зависит от способа принятия их на учет. Днем выполнения работ (оказания услуг) является дата передачи выполненных работ (оказанных услуг) в соответствии с оформленными документами (приемо-сдаточные акты и другие аналогичные документы). С 2012 года уточнено, что при неподписании заказчиком приемо-сдаточных актов и (или) других аналогичных документов за отчетный месяц (квартал) до 20-го числа (включительно) месяца (квартала), следующего за отчетным, днем выполнения работ (оказания услуг) признается день составления приемо-сдаточных актов и (или) других аналогичных документов (п. 1 ст. 100 НК). Налог на недвижимость и земельный налог По налогу на недвижимость с 1 января 2012 г. уточнен объект налогообложения. С 2012 года зданием, сооружением признается строительная система, предназначенная для проживания и (или) пребывания людей, хранения имущества, производства и (или) реализации товаров (работ, услуг), выполнения различного вида производственных процессов, перемещения людей и (или) грузов, относимая в установленном порядке к зданиям, сооружениям. К сооружениям также относятся передаточные устройства - устройства электропередачи и связи, трубопроводы и газопроводы (в том числе магистральные), канализационные, водопроводные сети, илопроводы, цементопроводы и иные основные средства, относимые в установленном порядке к передаточным устройствам (п. 1 ст. 185 НК). (Продолжение следует.)  
Страница 677 из 1058