26
Ёсць 10 000 нумароў!
15.02.2012
Сардэчна віншуем калектыў Рэдакцыі газеты «Слава працы» з нагоды выхаду 10-тысячнага нумара.
З 1930 года ствараецца летапіс жыцця нашага раёна рознымі пакаленнямі супрацоўнікаў: спачатку – «Калгасніка Капыльшчыны», а з 1963 года – «Слава працы».
За гады свайго існавання газета стала сапраўднай энцыклапедыяй жыцця Капыльшчыны – усе важныя і найбольш значныя падзеі эканамічнага, сацыяльна-культурнага і гістарычнага развіцця раёна і краіны знайшлі сваё адлюстраванне на яе старонках.
На працягу ўсяго часу раёнка мела свайго чытача. Сёння яна з’яўляецца самым масавым перыядычным выданнем на Капыльшчыне.
Жадаем ветэранам, сённяшняму калектыву рэдакцыі, яе няштатным аўтарам доўгага і плённага жыцця, моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і аптымізму.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Поделиться
Комментарии