У традыцыйным кубку раёна па міні-футболе, які праходзіць сёлета са студзеня па сакавік, вядуць барацьбу 10 каманд. Пасля пяці гульняў ужо вылучыліся фаварыты. Так, «Газавік» (цэх прыроднага і звадкаванага газу) пакуль застаецца лідарам, не страціўшы ніводнага ачка. Каманда «Юнацтва» (зборная моладзі) запісала на свой рахунак чатыры перамогі і нічыю, а СТАА «КПСС» (былы «Сармат») саступіў толькі ў адной сустрэчы.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии