Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Няхай мары спраўдзяцца

04.05.2025
13 лютага 1957 года ў Капылі ў сям’і Алены і Дзям’яна Лісіцыных нарадзілася дзяўчынка. Складана было  падымаць на ногі надзвычай кволае немаўля. Матуля, якая ўжо была немаладая (46 гадоў), паклала дачушку ў пухавую падушачку. І так дзень за днём, месяц за месяцам падрастала Зінулька (так яе назвалі, бо акушэрка была Зіна) на радасць сваім бацькам. У  7 гадоў Зіна пайшла ў 1-ы клас. Партфелік цягнуўся па зямлі, калі яна крочыла ў школу. Дзяўчынка была кемлівай і вельмі дружалюбнай. Дзеці яе любілі, сябравалі з ёй, а настаўнікі заўсёды ставілі ў прыклад іншым вучням. У 8 класе паўстаў выбар: “Куды пайсці вучыцца?” Яна вельмі любіла спяваць, займалася танцамі, але заўсёды памятала, як цяжка хварэў яе тата, а фельчар хуткай дапамогі па два разы на дзень прыязджаў, каб зрабіць уколы і аблегчыць пакуты хвораму. Таму Зіна Лісіцына паступіла ў медвучылішча, але на фельчара не прайшла па конкурсе і падала дакументы на лабарантку. Пасля заканчэння навучальнай установы дзяўчына працавала ва Уздзенскай ЦРБ. Заўсёды была наперадзе, арганізоўвала “агеньчыкі” і вяла іх, спявала, танцавала. Аднагалосна актыўную дзяўчыну абралі камсоргам. У 1977 годзе Зіна пазнаёмілася з братам сяброўкі, які прыехаў у госці, і адразу ж сказала: “Гэта будзе мой муж”. Праз паўгода яны ажаніліся і пераехалі жыць у Капыль. Тут нарадзілася першая дачушка Леначка, якая цяпер працуе ў нашай бальніцы. Праз 5 гадоў з’явілася на свет Наташка. 35 гадоў жывуць у ладзе і згодзе муж і жонка Рымковічы. На радасць ім падрастаюць два ўнукі і ўнучка, для якіх бабуля самая ласкавая, любімая, добразычлівая. 35 гадоў працуе Зінаіда Дзям’янаўна ў Капыльскай ЦРБ, з іх чвэрць стагоддзя шчыравала ў аддзяленні пералівання крыві. Звыш 40 разоў яна аддавала сваю кроў для выратавання хворых — гэта больш за 16 літраў. Зінаіда Дзям’янаўна — ганаровы донар Рэспублікі Беларусь. Яна добрасумленна адносіцца да сваёй справы і сапраўдны прафесіянал. Калі Зінаіда Рымковіч зробіць біяхімічны аналіз крыві, вызначыць яе групу і рэзус-прыналежнасць, сумнення ва ўрачоў ніколі не ўзнікае. Наша Зінаіда Дзям’янаўна сёлета адзначае сваё 55-годдзе. Віншаваць яе прыйдуць калегі, дзеці, унукі, пляменнікі. І па тэлефоне яна атрымае з паўсотні віншаванняў. Дарагая Зіначка! Ад сябе асабіста і ад калектыву былога аддзялення пералівання крыві прымі шчырыя віншаванні з юбілеем. Ад усяго сэрца жадаем шчасця, здароўя, кахання, поспехаў у працы, дабрабыту і ўзаемаразумення ў сям’і, усяго самага добрага і светлага. Няхай твая энергічнасць і абаяльнасць, жыццярадаснасць і аптымізм ніколі не растрачваюцца. Няхай радуе сям’я, і ў доме будзе цёпла і ўтульна! Хай дзеці і ўнукі будуць здаровыя і шчаслівыя! Няхай усе твае мары спраўдзяцца.  Хай заўсёды будзе з табою твой Анёл-ахоўнік! Ліна ПУСТАВАЯ, былая загадчыца аддзялення пералівання крыві Капыльскай ЦРБ  

Неабыякавыя да патрэб бальніцы

04.05.2025
Сёння, калі самастойная ініцыятыва выступае гарантам поспеху, спонсарства і дапамога медыцынскім установам набываюць абвостранае гучанне. Самарэгуляцыя і годнае функцыянаванне Семежаўскай участковай бальніцы ў многім забяспечваюцца неабыкаявай пазіцыяй гаспадарак, што размешчаны ў зоне абслугоўвання названай установы. У 2002 годзе ВСК “Семежава” пад кіраўніцтвам старшыні А. І. Жданені (зараз - старшыня Капыльскага райвыканкама), а таксама іншыя гаспадаркі зоны абслугоўвання Семежаўскай участковай бальніцы аказалі фінансавую падтрымку ў набыцці аўтамабіля меддапамогі. Дзякуючы гэтаму  кроку значна палепшыліся магчымасці абслугоўвання насельніцтва як непасрэдна (праз наведванне, аказанне кансультацый, правядзенне прафілактычнай працы), так і ўскосна (набыццё лекаў, абсталявання, дастаўка медперсаналу і г.д.). Але час, як і жыццё чалавека, няўхільна ідзе ўперад і не заўсёды ашчадна ставіцца да ўсяго навокал. Спазнаў гэты закон зносу і набыты ў 2002 г. аўтамабіль. Але і на гэты раз на выручку прыйшоў нераўнадушны старшыня ААТ “Семежава” І. І. Лянько, аказаўшы дапамогу ў рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамашыны. “Хуткая дапамога” Семежаўскай участковай бальніцы хутчэй імчыць на выклікі, бо ААТ “Ціміразеўскі” (дырэктар А. А. Турбан) забяспечыла новымі аўтамабільнымі шынамі. Больш за тое, гэтая ж гаспадарка аказала дапамогу ў касметычным рамонце бальніцы, прадаставіўшы фарбу. Безумоўна, бальніца, як носьбіт сацыяльных патрэб, павінна клапаціцца і пра матэрыяльныя ўмовы, у якія трапяць яе пацыенты. Надзённым і вострым заставалася пытанне набыцця новых матрацаў для хворых. Сёння яно станоўча вырашана дзякуючы ЗАТ “Жыліхава” (дырэктар А. П. Кукраш): 22 новыя матрацы радуюць вока як хворых, так і медперсаналу. Новая бензакаса — падарунак ААТ “Піянер-Агра” (старшыня  А. Р. Макарчук) - спраўна гаспадарыць на тэрыторыі бальніцы, гарантуючы добраўпарадкаванасць і знешнюю прывабнасць участка. Відавочна, супрацоўніцтва Семежаўскай участковай бальніцы і вышэйназваных гаспадарак сапраўды плённае, двухбаковае, перспектыўнае. Павышэнне якасці шматаспектнага абслугоўвання насельніцтва - асноўная мэта і вынік такога супрацоўніцтва. Ад сябе асабіста, ад медперсаналу і, канечне ж, ад імя пацыентаў выказваю шчырую падзяку ўсім згаданым гаспадаркам, якія аказалі, аказваюць і, спадзяёмся, абавязкова будуць аказваць дапамогу Семежаўскай участковай бальніцы. Напэўна, у медыцыне, як найбольш высакароднай справе, неабвержна рэалізуецца духоўны закон, па якім “не оскуднеет рука дающего”, адкрытая на карысныя, светлыя і жыццёва неабходныя справы. Аляксандр ВЫСКВАРКА, урач агульнай практыкі, загадчык Семежаўскай участковай бальніцы  

Обстоятельный разговор

04.05.2025
В зале заседаний Копыльского райисполкома состоялся семинар-совещание по профилактике суицидов среди  подростков. Присутствовали директора учреждений образования, их заместители, социальные педагоги, педагоги-психологи, специалисты ТЦСОН, врачи. Открыла семинар-совещание заместитель председателя Копыльского райисполкома Алла Раевская. Она подчеркнула важность комплексного подхода к профилактике подросткового суицида и право каждого ребенка на защиту от насилия. Врач-нарколог УЗ «Копыльская ЦРБ» Вячеслав Матусевич рассказал о мерах по профилактике суицидов и оказании помощи лицам, склонным к ним. Содержательными были выступления заместителя председателя комиссии по делам несовершеннолетних Копыльского райисполкома Зои Дайняк,  педагога-психолога ГУО «Социально-педагогический центр Копыльского района» Петра Лобова, психолога ГУ «ТЦСОН» Ирины Бенеш, заместителя директора по воспитательной работе ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат» Елены Стасевич. О фактах суицидального риска говорила и. о. начальника инспекции по делам несовершеннолетних РОВД Наталья Шах. Было принято развернутое решение, включающее проведение обучающих семинаров для педагогов района, месячника, экстренных классных часов по темам межличностных взаимоотношений, ряда мероприятий в шестой школьный день, направленных на объединение коллективов подростков, пропагандирующих ценность жизни, позитивное мировосприятие, разработку буклетов для родителей, проведение лекций, бесед, встреч, работу телефона доверия и других мероприятий по профилактике суицидов среди подростков. Владимир СКРИПИНСКИЙ  

На Капыльшчыне прайшла акцыя “Мы побач з вамі»

04.05.2025
З мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў і Беларускага рэспубліканскага  саюза моладзі з 1 па 12 лютага ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці праводзілася дабрачынная акцыя «Мы побач з вамі». Мэта акцыі — аказанне дапамогі адзінокім і пажылым вяскоўцам ва ўмовах моцных маразоў. Пачысціць снег у двары, насекчы і прынесці ў хату дровы, падпаліць печ, забяспечыць вадой, схадзіць у магазін — гэту работу бяруць на сябе валанцёрскія атрады. Не засталіся ўбаку і члены Капыльскага райкама «БРСМ», супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх. Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Наталля Гарбацэвіч і малодшы лейтэнант міліцыі Віталь Сянькевіч на свае вочы ўпэўніліся, як падлеткі дапамагаюць людзям паважанага ўзросту. Разам з валанцёрамі прафесіянальна-тэхнічнага каледжа яны наведаліся да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фяр’яна Антонавіча Сапешкі. Дапамагае яму, як аказалася, моладзь фактычна на працягу ўсяго года.  Як паведаміла жонка ветэрана Лідзія Баляславаўна, выхаванцы капыльскага каледжа — частыя госці ў іх двары. «Вясной і гной вывезуць, і бульбу дапамогуць пасадзіць, і вады наносяць. Вельмі добрыя дзеці! Асабліва хлопцы спраўныя, — расказвае жанчына. — Спачатку думала, што яны не справяцца, але адзін хлопчык запэўніў: «Бабуля, не хвалюйцеся. Я дома сам усё раблю, паглядзіце — будзеце яшчэ дзякаваць». І сапраўды, з усім справіліся! Вось сёлета яшчэ трэба плот нам памяняць. Абавязкова будзем гэтых хлопцаў прасіць». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Падчас акцыі.  

Счастье — быть полезной людям

04.05.2025
Да 25-годдзя ветэранскай арганізацыі. [caption id="attachment_16312" align="aligncenter" width="443" caption="На первомайской демонстрации – работники МПМК-194 (1987 г.)"][/caption] Надежду Николаевну Пекарскую в ДУП «ПМК-194» знают, без преувеличения, все, в Копыле – очень и очень многие. И в районе она – человек известный. В далеком теперь уже 1959 году пришла Надежда в МСО (межколхозную строительную организацию). Трудилась рабочей на стройках, а строили в то время в колхозах фермы, зерносклады, КЗСы, оборудовали мехдворы и мастерские, возводили служебные помещения и объекты соцкультбыта. Трудилась Надежда не год и не два. Заканчивали строители один объект и тут же переезжали на другой. Так Надежда узнавала жизнь сельских тружеников. Узнавали и ее. Закончила Гродненскую школу мастеров-строителей и поступила заочно в Минский архитектурно-строительный техникум на факультет «Планирование в строительстве». Окончив его, была назначена старшим инженером, а позже 10 лет работала начальником отдела труда и зарплаты ДУП «ПМК-194». Эту женщину всегда отличает энергичность, жизнерадостность, благодаря которой ей легко находить контакт с людьми, стремление только качественно выполнять любое порученное дело. Не случайно, в августе 96-го, перед  выходом на пенсию, ее избрали председателем первичной ветеранской организации ПМК-194. Ветераны предприятия, а их в то время было без малого полторы сотни человек, проголосовали единогласно. — На сегодня в нашей организации числится 87 человек, — говорит Надежда Николаевна. – Из них 30 проживают на селе. Престарелых, т. е. тех, кому более 80 лет, — у нас 11 человек, 53 – кому под 70. К трем участникам Великой Отечественной войны – ветеранам предприятия: Григорию Алексеевичу Акуле из аг. Тимковичи, Ивану Поликарповичу Зубене из аг. Камень и Николаю Михайловичу Линнику, проживающему в д. Евсеевичи, в ветеранском коллективе отношение особое. Оно и понятно, эти люди внесли свой вклад в Победу. Не меньше их вклад и в восстановление разрушенного войной хозяйства… Две узницы фашистских лагерей значатся в списках ветеранской организации ДУП «ПМК-194»: Анна Станиславовна Малиновская из аг. Скабин и Ольга Семеновна Томашеня из аг. Тимковичи. Есть в коллективе и свои ветеранские династии. Надежда Николаевна с удовольствием рассказывает о семье Поплавских. Татьяна Николаевна до выхода на заслуженный отдых работала каменщиком, а потом – начальником отдела инженерной подготовки, ее супруг Иосиф Владимирович – водителем и электрослесарем. Бухгалтером отработала не один десяток лет Мария Михайловна Малиновская, а ее муж Анатолий Васильевич – водителем… Во всем помогают Надежде Николаевне члены ветеранской первички Евгений Победин- ский, Евгений Будько, Николай Мороз, Валентина Боровик. Постоянную поддержку она ощущает со стороны руководителя предприятия Александра Кильчевского и председателя профкома Валерия Семашко… Говорила Надежда Николаевна о людях, и глаза ее искрились радостью. Радостью от того, что она, как председатель ветеранской организации, является своеобразным связующим звеном между разными поколениями работников, имеет возможность поздравить ветеранов с Днем Победы, Днем освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, а также Днем пожилых людей, вручить в знак признания их трудовых заслуг пусть и небольшую сумму от администрации, подарок от профсоюзного комитета, открытку от ветеранской первички. А это, поверьте, так важно для пожилого человека — чувствовать, что его помнят в коллективе, что не забудут поздравить с днем рождения, пригласить на юбилей предприятия, на профессиональный праздник – День строителя. Надежда Николаевна Пекарская, как никто другой, понимает это и делает все, чтобы быть полезной людям. Владимир СКРИПИНСКИЙ  
Страница 680 из 1058