Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Неабыякавыя да патрэб бальніцы

13.02.2012
Сёння, калі самастойная ініцыятыва выступае гарантам поспеху, спонсарства і дапамога медыцынскім установам набываюць абвостранае гучанне. Самарэгуляцыя і годнае функцыянаванне Семежаўскай участковай бальніцы ў многім забяспечваюцца неабыкаявай пазіцыяй гаспадарак, што размешчаны ў зоне абслугоўвання названай установы. У 2002 годзе ВСК “Семежава” пад кіраўніцтвам старшыні А. І. Жданені (зараз - старшыня Капыльскага райвыканкама), а таксама іншыя гаспадаркі зоны абслугоўвання Семежаўскай участковай бальніцы аказалі фінансавую падтрымку ў набыцці аўтамабіля меддапамогі. Дзякуючы гэтаму  кроку значна палепшыліся магчымасці абслугоўвання насельніцтва як непасрэдна (праз наведванне, аказанне кансультацый, правядзенне прафілактычнай працы), так і ўскосна (набыццё лекаў, абсталявання, дастаўка медперсаналу і г.д.). Але час, як і жыццё чалавека, няўхільна ідзе ўперад і не заўсёды ашчадна ставіцца да ўсяго навокал. Спазнаў гэты закон зносу і набыты ў 2002 г. аўтамабіль. Але і на гэты раз на выручку прыйшоў нераўнадушны старшыня ААТ “Семежава” І. І. Лянько, аказаўшы дапамогу ў рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамашыны. “Хуткая дапамога” Семежаўскай участковай бальніцы хутчэй імчыць на выклікі, бо ААТ “Ціміразеўскі” (дырэктар А. А. Турбан) забяспечыла новымі аўтамабільнымі шынамі. Больш за тое, гэтая ж гаспадарка аказала дапамогу ў касметычным рамонце бальніцы, прадаставіўшы фарбу. Безумоўна, бальніца, як носьбіт сацыяльных патрэб, павінна клапаціцца і пра матэрыяльныя ўмовы, у якія трапяць яе пацыенты. Надзённым і вострым заставалася пытанне набыцця новых матрацаў для хворых. Сёння яно станоўча вырашана дзякуючы ЗАТ “Жыліхава” (дырэктар А. П. Кукраш): 22 новыя матрацы радуюць вока як хворых, так і медперсаналу. Новая бензакаса — падарунак ААТ “Піянер-Агра” (старшыня  А. Р. Макарчук) - спраўна гаспадарыць на тэрыторыі бальніцы, гарантуючы добраўпарадкаванасць і знешнюю прывабнасць участка. Відавочна, супрацоўніцтва Семежаўскай участковай бальніцы і вышэйназваных гаспадарак сапраўды плённае, двухбаковае, перспектыўнае. Павышэнне якасці шматаспектнага абслугоўвання насельніцтва - асноўная мэта і вынік такога супрацоўніцтва. Ад сябе асабіста, ад медперсаналу і, канечне ж, ад імя пацыентаў выказваю шчырую падзяку ўсім згаданым гаспадаркам, якія аказалі, аказваюць і, спадзяёмся, абавязкова будуць аказваць дапамогу Семежаўскай участковай бальніцы. Напэўна, у медыцыне, як найбольш высакароднай справе, неабвержна рэалізуецца духоўны закон, па якім “не оскуднеет рука дающего”, адкрытая на карысныя, светлыя і жыццёва неабходныя справы. Аляксандр ВЫСКВАРКА, урач агульнай практыкі, загадчык Семежаўскай участковай бальніцы  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей