Сёлета, як і ў мінулыя гады, карзіны з кветкамі былі ўскладзены да помнікаў Валянціну Вайцяховічу (в. Дусаеўшчына), Дзмітрыю Калевічу (в. Стары Капыль), Аляксандру Карповічу (в. Выня), Генадзю Міхалковічу (в. Мацкевічы), а таксама Уладзіміру Драцкаму (в. Чырвоная Дубрава), які пайшоў з жыцця ў 2002 годзе ад ран, атрыманых у Афганістане.
Не пакінулі без увагі і бацькоў герояў. Аляксандра Рыгораўна Калевіч, Ірына Аляксандраўна Булат (магіла сына знаходзіцца ў г. Полацку), Сафія Іванаўна і Васіль Пятровіч Міхалковічы атрымалі матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пацікавіліся ў людзей паважанага ўзросту, ці ёсць у іх праблемы, якую неабходна аказаць дапамогу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара
Комментарии