Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Об очередном призыве граждан на срочную военную службу

04.05.2025
(Выписка из решения №180 от 10 февраля 2012 г.) На основании Закона Республики Беларусь «О воинской обязанности и воинской службе» от  5.11.1992 года, Указа Президента Республики Беларусь №46  от 7.02.2012 года «Об увольнении в запас военнослужащих срочной военной службы и призыве граждан на срочную военную службу в феврале-мае 2012 г.», для организованного проведения призыва граждан на срочную военную службу, планомерной и организованной отправки призванных граждан в воинские части, Копыльский районный исполнительный комитет РЕШИЛ: 1. Организовать призывной пункт по адресу: г. Копыль ул. М. Горького, 54 – Копыльский районный военный комиссариат. 2. Призыв граждан на срочную военную службу на территории района провести в феврале-мае 2012 года. 3. Создать призывную комиссию в составе: Бурак Л. М. – заместитель председателя исполкома, председатель призывной комиссии. Члены комиссии: Барташевич С. М. – военный комиссар Копыльского района; Рудаковский В. В.  – заместитель начальника РОВД; Гулевич И. В. – руководитель центральной районной организации здравоохранения; Шингирей Т. А. – врач, руководящий работой врачей-специалистов. Секретарь: Василевская Л. Н. – медицинская сестра. 8. Гражданам, не получившим персональную повестку о явке на мероприятия призыва на срочную военную службу, службу в резерве, явиться в военный комиссариат Копыльского района с 3 апреля по 12 апреля 2012 года, имея с собой документы, удостоверяющие личность. 15. Контроль за исполнением настоящего решения возложить на заместителя председателя райисполкома Бурака Л. М. Председатель А. И. ЖДАНЕНЯ Управляющий делами В. М. ПЛАШКЕВИЧ  

Усяго на крок ад п’едэстала

04.05.2025
У суботу, 18 лютага, у Лагойскім раёне на лыжна-біятлоннай базе «Заечая паляна» праходзіла абласное зімовае спартыўнае свята «Лыжная гонка на прызы Мінаблвыканкама» ў праграме «Беларуская лыжня-2012», дзе спаборнічалі кіруючыя работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый. Традыцыйна ў мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем. [caption id="attachment_16609" align="aligncenter" width="443" caption="Дэлегацыя Капыльскага раёна"][/caption] У 11 гадзін аматары здаровага ладу жыцця выстраіліся на ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў  звярнуўся губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, які, у прыватнасці адзначыў, што  лыжная гонка на прызы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта штогод збірае ўсіх жадаючых памерацца сіламі і атрымаць зарад бадзёрасці. Яна аб’ядноўвае людзей у імкненні да фізічнай і духоўнай дасканаласці. [caption id="attachment_16610" align="aligncenter" width="443" caption="Капыляне падчас перадачы эстафеты"][/caption] Першымі на старт выйшлі работнікі гар- і райвыканкамаў. У склад каманды ўваходзілі тры мужчыны і адна жанчына. На дыстанцыю 4х1500 м капыляне выйшлі пад дваццатым нумарам. З кожным этапам нашы спартсмены набліжаліся да лідараў гонкі. І ў выніку на фінішы каманда Капыльскага райвыканкама была чацвёртай з 22 квартэтаў. А перамогу ў гонцы, як і ў мінулым годзе, святкавалі аматары здаровага ладу жыцця Барысаўскага райвыканкама. Другое месца заняла каманда Жодзінскага гарвыканкама, трэцяе – Мінскага райвыканкама. Пасля невялікай паўзы на старт выйшлі структурныя падраздзяленні аблвыканкама, абласныя арганізацыі.  Выдатная фізічная падрыхтоўка і ў гэтым годзе не падвяла супрацоўнікаў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Ім дастаўся кубак і “залатыя” медалі спаборніцтваў. На другім месцы апынулася каманда Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, а “бронза” дасталася лыжнікам упраўлення аховы здароўя. Як заўсёды, для гасцей спартыўнага відовішча былі салдацкая каша (прычым і грэцкая, і ячная) і гарачы чай. З задавальненнем фатаграфаваліся з аматарамі здаровага ладу жыцця і шматлікія роставыя лялькі. Лыжна-біятлонную базу “Заечая паляна” ўдзельнікі свята пакідалі з выдатным настроем, сагрэтыя зімовым ласкавым сонейкам. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Заслужанае прызнанне (CMigrator copy 1)

04.05.2025
Раённы злёт перадавікоў, які адбыўся ў мінулую пятніцу, стаў сапраўдным святам для ўсіх жыхароў Капыльшчыны, днём ушанавання лепшых з лепшых па прафесіі. Гэта даніна павагі і прызнання ўсім працоўным калектывам, якія ствараюць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял раёна, узбагачаюць дзень сённяшні і з упэўненасцю глядзяць у будучыню. [caption id="attachment_16600" align="aligncenter" width="443" caption="Лепшыя па прафесіі з кіраўніцтвам раёна"][/caption] Фае раённага Цэнтра культуры стала месцам выставы сельгаспрадукцыі, вырабаў УП “Капыльскі кааппрам”, ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Перад тым, як заняць месца ў глядзельнай зале, шаноўныя госці змаглі з цікавасцю пазнаёміцца з даволі багатым і разнастайным асартыментам таго, чым багата наша Капыльшчына. І вось гучаць пазыўныя, і пад марш у выкананні духавога аркестра і танцавальнай групы пачынаецца святочнае дзейства, у якім галоўныя героі – гэта людзі самых розных прафесій, розных сфер вытворчасці. Менавіта аб іх працы і расказаў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, які з гонарам прыняў з рук дзяўчат у беларускіх нацыянальных касцюмах святочны каравай, як сімвал здзяйсненняў. У ім сабраны працавітасць і ўменне работнікаў сельскай гаспадаркі, прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурнай сферы. [caption id="attachment_16601" align="aligncenter" width="443" caption="А. І. Жданеня, І. М. Кісляк віншуюць А. В. Кіулу"][/caption] Вядучыя зачыталі спіс ганаровых гасцей, якія прыехалі павіншаваць капылян са святам працы. Гэта – адказныя супрацоўнікі аблвыканкама, дэлегацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, Нясвіжскага і Клецкага раёнаў. У госці, як вядома, без падарункаў не ходзяць. Было прыемна, калі Іван Магер, начальнік аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцей аблвыканкама, уручыў Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама экскаватаршчыку КУП “Капыльская ЖКГ” Уладзіміру Дземідовічу, сыраробу ААТ “Капыльскі масласырзавод” Вользе Масько, кіраўніку аддзялення “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра” Аляксандру Кругліку. Затым намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Окунеў за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўзнагародзіў Падзякамі абласнога камітэта старшыню прафкама МАУП “Доктаравічы”, інжынера па ахове працы Ларысу Прахарэню, аператара машыннага даення РСУП “Бабоўня” Наталлю Калевіч, механізатара ААТ “Семежава” Міхаіла Горбача. [caption id="attachment_16602" align="aligncenter" width="443" caption="Народны жаночы вакальны ансамбль"][/caption] Вялікую частку ўрачыстай цырымоніі заняло ўшанаванне перадавікоў раённага спаборніцтва. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская віншавалі тых, хто па выніках работы за мінулы год стаў пераможцам па розных галінах народнай гаспадаркі (прозвішчы надрукаваны ў №14 “СП”). Не абышлі ўвагай і тых, хто  ўносіць значны ўклад у прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал, ва ўкараненне інвестыцыйных праектаў, а адзін з іх – галоўны інжынер СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм” Віктар Барысаў — і сам уручыў падарункі. Іх атрымалі палявод СГФ “Браткава” Надзея Матус, спецыяліст па кадрах ДУП “ПМК-194” Галіна  Кузьміч,  дырэктар  ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргей Кавалеўскі. [caption id="attachment_16603" align="aligncenter" width="443" caption="Каравай - гасцям свята"][/caption] За добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Мінска адзначыла каштоўнымі падарункамі начальніка аддзела культуры райвыканкама Наталлю Царкову, настаўніка геаграфіі СШ №2 г. Капыля Анатоля Сікорскага, механізатараў ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і “Піянер-Агра”, адпаведна, Юрыя Пінчука і Уладзіміра Варэніка, аператара машыннага даення ААТ “Прагрэс 2010” Наталлю Сцельчанку. Каштоўныя падарункі ім уручыў кіраўнік дэлегацыі – намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска Эдуард Тамільчык. Падарункі ў дар Капыльскаму раёну ўручылі таксама дэлегацыі Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. А пасля наступіў самы ўрачысты момант свята – ушанаванне лепшых па прафесіі за 2011 год, чые прозвішчы будуць занесены на раённую Дошку гонару. Для ўзнагароджвання Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі на сцэну былі запрошаны кіраўнік раёна Анатоль Жданеня і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, якія ў заключэнні сфатаграфаваліся на сцэне з перадавікамі. [caption id="attachment_16605" align="aligncenter" width="443" caption="В. М. Тароцька, А. Л. Сянюк, А. М. Сікорскі"][/caption] Сапраўдным акордам свята стала выкананне ўсімі прысутнымі разам з самадзейнымі артыстамі РЦК гімна Капыля і раёна, аўтарам музыкі якога стаў Сяргей Ждановіч, аўтары тэкста – Сяргей Ждановіч і Міхаіл Кожух. Пасля самадзейныя артысты  яшчэ доўга радавалі прысутных сваім майстэрствам. Асабліва цёпла прысутныя віталі народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, Таццяну Шастакову і Юрыя Раманейку, інструментальны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў, народны жаночы вакальны ансамбль, ВІА “Замкавая гара”,  салістку Марыю Брылеўскую і іншых, хто ўнёс свой асабісты ўклад у тое, каб злёт перадавікоў стаў сапраўдным святам, якое надоўга запомніцца. Марыя ШЭІНА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Прямая линия (CMigrator copy 2)

04.05.2025
председателя Солигорского межрайонного комитета государственного контроля Сергея  Николаевича ПРОХОРЧИКА. 23 февраля 2012 г. с 11.00 до 13.00 по телефону 55-1-27,  а с 13.00 до 15.00 в кабинете №39 Копыльского райисполкома на личном приеме жители Копыльского района смогут высказать председателю Солигорского межрайонного комитета государственного контроля С. Н. Прохорчику проблемы региона и поговорить об эффективности работы должностных лиц, государственных органов и организаций, предприятий разных форм собственности. Председатель межрайонного комитета государственного контроля готов выслушать не только сообщения о нарушениях законодательства, но и предложения по искоренению отрицательных явлений в экономике региона, поиску дополнительных резервов, необходимых для социально-экономического роста и повышения уровня жизни населения. Как государственному органу, призванному защищать государство от противоправных посягательств в экономической сфере, обеспечивать экономическую безопасность страны, Комитету госконтроля будут полезны предложения о способах экономии бюджетных средств, материальных, сырьевых, топливно-энергетических ресурсов, об эффективности реализации важнейших государственных, отраслевых и региональных программ. Информация о каждом нарушении будет проверена, а предложения – проанализированы. По всем обращениям граждан будут приняты меры реагирования, предусмотренные законодательством.  

Медык — прафесія высакародная

04.05.2025
Семежаўская ўчастковая бальніца, якую ўзначальвае Аляксандр Выскварка, абслугоўвае жыхароў Семежаўскага, Бучацінскага і Блеўчыцкага сельскіх Саветаў — усяго 22 населеныя пункты с колькасцю 3796 чалавек. [caption id="attachment_16579" align="aligncenter" width="443" caption="Калектыў Семежаўскай участковай бальніцы"][/caption] У бальніцы створаны ўсе ўмовы для аказання медыцынскай дапамогі, маецца неабходнае абсталяванне і інвентар. Галоўная задача, паводле слоў Аляксандра Мікалаевіча, — гэта павышэнне якасці медыцынскіх паслуг. Пастаянна праводзяцца падворныя абходы з мэтай ранняга выяўлення анкалагічнай паталогіі, фактараў рызыкі захворвання на артэрыяльную гіпертэнзію і іншыя хваробы. Старанна працуе ўвесь калектыў участковай бальніцы. З павагай гаворыць Аляксандр Выскварка пра сваіх калег: фельчара-лабаранта Антаніну Пыско, медыцынскую сястру фізіятэрапеўтычнага кабінета Жанну Астапеню, участковую медсястру Ніну Скамароху, памочніка ўрача агульнай тэрапіі Галіну Кошлю, палатных медсясцёр Аліну Глотаву і Зою Пыско. Іх клапатлівыя рукі, уменне суцішыць боль дапамагаюць хворым хутчэй стаць на ногі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
Страница 669 из 1058