Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Вас прыме сенатар (CMigrator copy 2)

04.05.2025
Даводзім да ведама грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб інфармацыю аб асабістым прыёме членам Савета  Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам  Васільевічам КРЫШТАПОВІЧАМ, які пройдзе 6 сакавіка 2012 года з 10.00 да 13.00 у Капыльскім райвыканкаме (кабінет №31). Даведкі па тэл.: (8-01770) 62-5-16, 62-5-24.  

Свята ў гонар сонца

04.05.2025
Масленіца (Масленка) – старажытнае перадвясновае свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Паколькі Масленіца напярэдадні вясны была першым святам у гонар сонца, то ў час яе святкавання на санях вазілі кола, якое сімвалізавала сонца, а пудзіла ў выглядзе жанчыны ўяўлялася як яго маці. Спальванне пудзіла на Масленіцу сімвалізавала сабой адыход зімы. Раскладвалі кастры, вакол якіх вадзілі карагоды. У мінулым усё гэта мела магічна-ачышчальнае прызначэнне. Так (па павер’і) развітваліся з усім злым і нячыстым. Назва Масленіца, відаць, паходзіць ад таго, што на працягу ўсяго тыдня дазвалялася есці кароўе масла (у буднія ж дні ўжывалі канапляны або льняны алей). Святкаванне звычайна пачыналася ў чацвер. Гэты дзень насіў назву “Святога Уласа”. Па павер’і беларусаў на Уласа павінен у першы раз заспяваць жаваранак, які, магчыма, не вылятае ў вырай на поўдзень, а замірае да наступнай вясны дзе-небудзь ва ўтульным месцы на полі, пераважна пад мяжой. Вось таму ён, мяркуюць, раней за іншых птушак з’яўляецца на полі (як толькі пачынаюць адтайваць межы), а таму кажуць “жаўранак – на праталінку, а шпак – на прагалінку”. У гэты ж чацвер гушкаліся на арэлях. Гэты звычай захаваўся як адна са шматлікіх масленічных забаў. Значэнне яго, на думку селяніна, заключалася ў тым, каб у новым аграрным годзе рос доўгі і моцны лён. Спачатку гушканкі (гойданкі) наладжваліся пры брамах, што вялі з двара, пазней іх рабілі ў гумне, прычым гушкаліся толькі хлопцы і дзяўчаты, іншы раз там быў і пачастунак. На Масленіцу па даўняй традыцыі абавязкова пякліся бліны. Кругласпечаны блін і сімвалізаваў сонца, якое абагатваралася чалавекам у старажытнасці, бо яно давала не толькі цяпло і святло, а і абуджала жыццё на зямлі. Звычайна на стол падаваўся цэлы стос бліноў, якія гаспадар разразаў на чатыры часткі крыж на крыж. Пасля кожны член сям’і браў кавалак бліна і еў яго з тварагом, залітым у місцы растопленым кароўім маслам. Варта адзначыць, што тварог добрыя вясковыя гаспадыні назапашвалі ў час летняга Пятроўскага посту (спачатку тварог злёгку пераціралі з соллю, пасля клалі ў які-небудзь посуд і зверху залівалі растопленым маслам, у такім выглядзе тварог можна доўга захоўваць). Разам з блінамі на стол падаваўся і селядзец. У гэты дзень была звычайная ежа, толькі багата заскварвалася свежыною ці салам. Варылі капусту, рыхтавалі квас. Была і верашчака, якая перапаўнялася скваркамі. Разам з тым у верашчаку клалі яшчэ дзве-тры каўбасы, у выніку чаго тлушч закрываў яе зверху тоўстым слоем. Крупнік і куцця таксама запраўляліся свежыною. На запускі (запусты), акрамя ўсяго, варылі яшчэ і студзіну, ці квашаніну са свіных ног, галавы і вушэй. Гэта лічылася як прывілеяваная страва. Не абыходзілася і без гарэлкі. Пра яе гаварылі: “Гэта тая, што нараджае, яна ж і пахавае”. Вячэра на запускі не вызначалася асаблівай урачыстасцю. Найбольш блізкія сваякі на запускі частаваліся (“загаўляліся”) сумесна. Сваты, кумы і іншая радня бойка ездзілі адзін да аднаго ў госці. На Масленіцу адведвалі і бабку-павітуху. Падлеткі каталіся на санках з горак. Прыцемкам збіралася на вуліцы моладзь. Хлопцы і дзяўчаты скакалі, вадзілі вакол агню карагоды. Спявалі масленічныя песні. Раней бытаваў сямейны звычай развітвацца ў апошні дзень Масленіцы. Гаспадар пасля вячэры садзіўся на покуці ў самым строгім настроі. Спачатку па старшынстве падыходзілі да яго сыны, а пасля – жанчыны і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: “Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справаю ці языком”. Калі ж усе дамашнія канчалі развітанне, гаспадар падымаўся са свайго месца і ў сваю чаргу кланяўся да зямлі ўсёй сям’і, таксама просячы дараваць яму за ўсе яго памылкі і грахі. Масленіца заканчвалася запускамі на малочныя стравы. Пасля чаго пачынаўся пост. У нядзелю, калі арганізоўваліся запускі, рабілася вячэра, якая складалася толькі з малочных страў: масла, сыру і тварагу з малаком. Антон ГУРСКІ, беларускі фалькларыст, кандыдат філалагічных навук  

Запрашае «Масленіца»!

04.05.2025
У нядзелю, 26 лютага, запрашаем усіх на раённае свята “Масленіца”, якое адбудзецца ў зоне адпачынку Капыля. У 11 гадзін вас чакаюць: — гульнёвыя атракцыёны; — спартыўныя гульні; — беларуская кухня; — катанне на санях. А яшчэ гаспадыні змогуць набыць мяса птушкі, гандаль якой будзе весціся тут жа, на месцы святочнага дзейства. Тэатралізаванае прадстаўленне “Як на Масленай нядзелі” з удзелам самадзейных артыстаў пачнецца ў 12 гадзін. Аргкамітэт  

Гімн горада Капыля и Капыльскага раёна

04.05.2025
Рашэннем райвыканкама ў 2011 годзе быў аб’яўлены конкурс на напісанне тэкста і музыкі гімна г. Капыля і Капыльскага раёна. Пераможцамі прызнаныСяргей Ждановіч (музыка і словы) і Міхаіл Кожух (словы). Упершыню гімн прагучаў на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі 17 лютага г. Капыля і Капыльскага раёна.     Горад  былых вякоў, Спадчына родная. Праца тваіх сыноў – Годнасць народная! Прыпеў: Капыльская зямля мая, Крыніца слаўнага жыцця. Мой лёс, мой гонар, зорны шлях, Радзіма, слаўся ты ў вяках! Мужнасці продкаў быль. Часам не знішчана. Вера мая – Капыль, Зорка на Міншчыне! Прыпеў: Капыльская зямля мая, Крыніца слаўнага жыцця. Мой лёс, мой гонар, зорны шлях, Радзіма, слаўся ты ў вяках!  

Прием граждан (CMigrator copy 11)

04.05.2025
Во вторник, 28 февраля, с 14 до 15 часов в кабинете № 35 Копыльского райисполкома состоится прием граждан и представителей юридических лиц начальником управления торговли и услуг Минского облисполкома Татьяной Николаевной Абляк. В кабинете № 33 с 15 до 16 часов прием проведет заместитель начальника управления здравоохранения Минского облисполкома Зиновий Борисович Гозман. Предварительная запись по телефонам: 55-5-66, 55-1-60.  
Страница 666 из 1058