Семежаўская ўчастковая бальніца, якую ўзначальвае Аляксандр Выскварка, абслугоўвае жыхароў Семежаўскага, Бучацінскага і Блеўчыцкага сельскіх Саветаў — усяго 22 населеныя пункты с колькасцю 3796 чалавек.
[caption id="attachment_16579" align="aligncenter" width="443" caption="Калектыў Семежаўскай участковай бальніцы"]

[/caption]
У бальніцы створаны ўсе ўмовы для аказання медыцынскай дапамогі, маецца неабходнае абсталяванне і інвентар. Галоўная задача, паводле слоў Аляксандра Мікалаевіча, — гэта павышэнне якасці медыцынскіх паслуг. Пастаянна праводзяцца падворныя абходы з мэтай ранняга выяўлення анкалагічнай паталогіі, фактараў рызыкі захворвання на артэрыяльную гіпертэнзію і іншыя хваробы.
Старанна працуе ўвесь калектыў участковай бальніцы. З павагай гаворыць Аляксандр Выскварка пра сваіх калег: фельчара-лабаранта Антаніну Пыско, медыцынскую сястру фізіятэрапеўтычнага кабінета Жанну Астапеню, участковую медсястру Ніну Скамароху, памочніка ўрача агульнай тэрапіі Галіну Кошлю, палатных медсясцёр Аліну Глотаву і Зою Пыско. Іх клапатлівыя рукі, уменне суцішыць боль дапамагаюць хворым хутчэй стаць на ногі.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии