Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Заслужанае прызнанне (CMigrator copy 1)

22.02.2012
Раённы злёт перадавікоў, які адбыўся ў мінулую пятніцу, стаў сапраўдным святам для ўсіх жыхароў Капыльшчыны, днём ушанавання лепшых з лепшых па прафесіі. Гэта даніна павагі і прызнання ўсім працоўным калектывам, якія ствараюць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял раёна, узбагачаюць дзень сённяшні і з упэўненасцю глядзяць у будучыню. [caption id="attachment_16600" align="aligncenter" width="443" caption="Лепшыя па прафесіі з кіраўніцтвам раёна"][/caption] Фае раённага Цэнтра культуры стала месцам выставы сельгаспрадукцыі, вырабаў УП “Капыльскі кааппрам”, ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Перад тым, як заняць месца ў глядзельнай зале, шаноўныя госці змаглі з цікавасцю пазнаёміцца з даволі багатым і разнастайным асартыментам таго, чым багата наша Капыльшчына. І вось гучаць пазыўныя, і пад марш у выкананні духавога аркестра і танцавальнай групы пачынаецца святочнае дзейства, у якім галоўныя героі – гэта людзі самых розных прафесій, розных сфер вытворчасці. Менавіта аб іх працы і расказаў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, які з гонарам прыняў з рук дзяўчат у беларускіх нацыянальных касцюмах святочны каравай, як сімвал здзяйсненняў. У ім сабраны працавітасць і ўменне работнікаў сельскай гаспадаркі, прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурнай сферы. [caption id="attachment_16601" align="aligncenter" width="443" caption="А. І. Жданеня, І. М. Кісляк віншуюць А. В. Кіулу"][/caption] Вядучыя зачыталі спіс ганаровых гасцей, якія прыехалі павіншаваць капылян са святам працы. Гэта – адказныя супрацоўнікі аблвыканкама, дэлегацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, Нясвіжскага і Клецкага раёнаў. У госці, як вядома, без падарункаў не ходзяць. Было прыемна, калі Іван Магер, начальнік аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцей аблвыканкама, уручыў Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама экскаватаршчыку КУП “Капыльская ЖКГ” Уладзіміру Дземідовічу, сыраробу ААТ “Капыльскі масласырзавод” Вользе Масько, кіраўніку аддзялення “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра” Аляксандру Кругліку. Затым намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Окунеў за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўзнагародзіў Падзякамі абласнога камітэта старшыню прафкама МАУП “Доктаравічы”, інжынера па ахове працы Ларысу Прахарэню, аператара машыннага даення РСУП “Бабоўня” Наталлю Калевіч, механізатара ААТ “Семежава” Міхаіла Горбача. [caption id="attachment_16602" align="aligncenter" width="443" caption="Народны жаночы вакальны ансамбль"][/caption] Вялікую частку ўрачыстай цырымоніі заняло ўшанаванне перадавікоў раённага спаборніцтва. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская віншавалі тых, хто па выніках работы за мінулы год стаў пераможцам па розных галінах народнай гаспадаркі (прозвішчы надрукаваны ў №14 “СП”). Не абышлі ўвагай і тых, хто  ўносіць значны ўклад у прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал, ва ўкараненне інвестыцыйных праектаў, а адзін з іх – галоўны інжынер СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм” Віктар Барысаў — і сам уручыў падарункі. Іх атрымалі палявод СГФ “Браткава” Надзея Матус, спецыяліст па кадрах ДУП “ПМК-194” Галіна  Кузьміч,  дырэктар  ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргей Кавалеўскі. [caption id="attachment_16603" align="aligncenter" width="443" caption="Каравай - гасцям свята"][/caption] За добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Мінска адзначыла каштоўнымі падарункамі начальніка аддзела культуры райвыканкама Наталлю Царкову, настаўніка геаграфіі СШ №2 г. Капыля Анатоля Сікорскага, механізатараў ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і “Піянер-Агра”, адпаведна, Юрыя Пінчука і Уладзіміра Варэніка, аператара машыннага даення ААТ “Прагрэс 2010” Наталлю Сцельчанку. Каштоўныя падарункі ім уручыў кіраўнік дэлегацыі – намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска Эдуард Тамільчык. Падарункі ў дар Капыльскаму раёну ўручылі таксама дэлегацыі Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. А пасля наступіў самы ўрачысты момант свята – ушанаванне лепшых па прафесіі за 2011 год, чые прозвішчы будуць занесены на раённую Дошку гонару. Для ўзнагароджвання Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі на сцэну былі запрошаны кіраўнік раёна Анатоль Жданеня і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, якія ў заключэнні сфатаграфаваліся на сцэне з перадавікамі. [caption id="attachment_16605" align="aligncenter" width="443" caption="В. М. Тароцька, А. Л. Сянюк, А. М. Сікорскі"][/caption] Сапраўдным акордам свята стала выкананне ўсімі прысутнымі разам з самадзейнымі артыстамі РЦК гімна Капыля і раёна, аўтарам музыкі якога стаў Сяргей Ждановіч, аўтары тэкста – Сяргей Ждановіч і Міхаіл Кожух. Пасля самадзейныя артысты  яшчэ доўга радавалі прысутных сваім майстэрствам. Асабліва цёпла прысутныя віталі народны ансамбль народнай песні “Спадчына”, Таццяну Шастакову і Юрыя Раманейку, інструментальны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў, народны жаночы вакальны ансамбль, ВІА “Замкавая гара”,  салістку Марыю Брылеўскую і іншых, хто ўнёс свой асабісты ўклад у тое, каб злёт перадавікоў стаў сапраўдным святам, якое надоўга запомніцца. Марыя ШЭІНА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей