Как педагог считаю: одна из причин того, что интерес к чтению снизился, кроется в школе. Литература там уже давно стала таким же предметом, как и все другие дисциплины. А она должна быть выше по многим своим качествам. Литература — это и сама жизнь, и, как сказал Вадим Кожинов, «инобытие в слове».
А у нас литературу в школе по-прежнему проходят. Сегодня прошли Пушкина и Колоса, завтра – Быкова и Короткевича. В смысле, прошли где-то стороной… На изучение литературы в школе – всего пару часов! Замечу, что дети в основном читают именно те произведения, которые задает учитель. Более того, хороший урок литературы, знакомство с книгой могли бы спасти ребенка в какой-то кризисный момент, заменить работу психологической службы.
Константин КОРНЕЛЮК,
педагог, г. Витебск
В разные периоды жизни мы читаем разные книги. Конечно, есть издания, которые мы перечитываем несколько раз и каждый раз открываем их по-новому.
Мой знакомый, директор частного предприятия, перечитал «Мертвые души» Н. В. Гоголя и был в восторге. Оказывается, он открыл для себя много приемов для успешного ведения бизнеса в современных условиях.
Кто из нас в детстве не зачитывался книгой Н. Носова «Мишкина каша», а потом романом А. Дюма «Три мушкетера»?! А какое впечатление произвел роман Л. Толстого «Война и мир»! Помню, как в школьные годы, чтобы я вовремя ложилась спать, родители вечером выключали свет в моей комнате, а я продолжала читать роман А. Дюма «Королева Марго», накрывшись вместе с книгой одеялом и освещая страницы фонариком.
Захожу в книжный магазин: полки ломятся от новеньких книг в блестящих обложках. Может не нужно выпускать их такими большими тиражами? Может нужно учитывать спрос и дать вторую жизнь уже прочитанным книгам, отведя им несколько полок в магазинах? Почему не сделать в киосках на автобусных и железнодорожных вокзалах полочки с букинистическими книгами, чтобы купить не дорого и почитать в дороге? Ведь покупатели имеют разный достаток. Да и куда девать уже прочитанные книги? Ведь далеко не каждый поедет на базар их продавать. А выбрасывать как макулатуру — просто безнравственно! Долгой жизни вам, книги!
Валентина БЫСТРИМОВИЧ,
г. Минск
Кірмаш — гэта свята. Так павялося здаўна. У Мінску — прыкладна з 1499 года, калі паводле Магдэбургскага права горад мог ладзіць кірмашы. Кніжны кірмаш — гэта свята кнігі. Першыя кніжныя кірмашы пачалі праводзіцца ў нямецкім Франкфурце-на-Майне яшчэ ў XVI стагоддзі, якраз тады, калі ў Еўропе засвоілі тэхнічныя вынаходніцтвы Гутэнберга ды Скарыны.
Кірмаш — гэта атракцыёны. Стэнды Міжнароднай кніжнай выставы прываблівалі прафесійным дызайнам, былі аформлены з душой і выдумкай. Увагу прыцягвалі шчыты з імёнамі беларускіх класікаў: М. Багдановіча, Ф. Скарыны, юбіляраў гэтага года Я. Купалы і Я. Коласа. Прыемна ўразіла афармленне венесуэльскага стэнду – вадаспада, празрыстая струя якога сцякае з гары і разбіваецца аб камень. Створана камфортная атмасфера для наведвальнікаў, можна было спакойна падыходзіць да паліц і знаёміцца з цікавымі выданнямі.
Удзельнікамі ХІХ Міжнароднай кніжнай выставы сталі кнігавыдаўцы з больш чым дваццаці краін. Ганаровы госць выставы — Венесуэла. На стэндзе прадстаўлены казкі, раманы, новая кніга «Венесуэла. Очарование юга» — фотаальбом венесуэльскіх краявідаў.
Выстава кожнай краіны была цікавай па-свойму. Кожнае выдавецтва старалася прыцягнуць, зацікавіць свайго чытача. Таксама былі арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі, праводзіліся прэзентацыі, семінары, майстар-класы.
Былі прадстаўлены і лепшыя кнігі Беларусі — пераможцы 51-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2012».
Галоўную ўзнагароду конкурсу — Гран-пры ў намінацыі «Трыумф» — атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за кнігу «Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864-1867». Вельмі прыемна, што такое выданне ёсць і ў раённай бібліятэцы. Нашы чытачы могуць дакрануцца да гэтага рарытэта і пазнаёміцца з унікальнымі замалёўкамі помнікаў архітэктуры, краявідаў, шэдэўраў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.
Лепшай дзіцячай кнігай у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» прызнаны кнігі Н. Голубевай «Сказки тетушки Руфь» выдавецтва «Літаратура і мастацтва», «Сказки из волшебного сундучка» выдавецтва Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, «Беларускія народныя казкі» выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Перамогу ў намінацыі «Залатыя скрыжалі» атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за энцыклапедыю «Максім Багдановіч».
У намінацыі «Эўрыка» лепшай стала кніга Р. С. Матульскага «Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч. I. IX – начало XХ в.», якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».
У Капыльскай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі дзейнічае выстава, прысвечаная Году кнігі, якая пазнаёміць вас з лепшымі кнігамі Беларусі.
Рады будзем бачыць усіх зацікаўленых у нашай бібліятэцы.
Таццяна ГНЯЦЬКО,
бібліёграф Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі
На выставе Н. Данілкіна
Прыхільнікі прыгожага слова мелі магчымасць пацікавіцца, як пісьменнік стварае свае творы, ці лёгка іх пісаць, колькі ўжо выйшла з-пад пяра і задаць яшчэ шэраг разнастайных пытанняў. А майстар слова ў сваю чаргу прэзентаваў новы філасофскі раман “Чаша Петри, или Русская цивилизация: генезис и проблемы выживания”, а таксама свае аповесці і апавяданні адной з кніг з серыі “Школьная бібліятэка”. Акрамя таго, Сяргей Аляксандравіч з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Адзін з іх – “Крэпасць над Бугам” – ён прапанаваў паглядзець падчас сустрэчы. Прысутныя змаглі зазірнуць у гісторыю і зрабіць экскурс па легендарнай Брэсцкай крэпасці. У Сяргея Трахімёнка ёсць яшчэ адно захапленне: збіранне бардаўскай творчасці і выкананне песень пад гітару. Гэта ён таксама не змог пакінуць па-за ўвагай.
Увогуле ж асноўнае захапленне пісьменніка – рэалістычная проза. Але, каб чытач дачытаў кнігу да канца, ён “змяшчае” яе ў вокладку з вострым сюжэтам. Напэўна, менавіта таму многія выдаўцы называюць яго дэтэктыўшчыкам. Дарэчы, выдаюцца творы пісьменніка не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, дзе ён нарадзіўся і пачынаў свой творчы шлях: друкаваўся ў часопісах, у выдавецтве “Молодая гвардия”. А вось у 1990 годзе давялося пераехаць у Мінск, дзе спачатку ў часопісным варыянце выйшаў раман “Груз небесный”, а ў 1995 годзе – першая кніга ў выдавецтве “Юнацтва” – “Игры капризной дамы” з серыі “Бібліятэка прыгод і фантастыкі”. Увогуле ж пяру пісьменніка ўжо належаць 22 кнігі і 10 сцэнарыяў, і спыняцца ён не збіраецца.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
На здымку: С. Трахімёнак.
2012 год – Год кнігі, які пачаўся цікавым мерапрыемствам для бібліятэкараў нашай сістэмы. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі праведзены круглы стол “Бібліятэчны спецыяліст ва ўмовах інфармацыйнай прасторы”, на які быў запрошаны дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва прафесар Мікалай Яцэвіч.
Шчырая размова ішла аб сучасным бібліятэкары, яго месцы ў інфармацыйнай прасторы, аб магчымасцях укаранення інфармацыйных тэхналогій у сучасных бібліятэках, аб структуры карыстальнікаў, іх патрабаваннях да ўзроўню і якасці бібліятэчных паслуг, магчымасцях стварэння якасных баз данных уласнай генерацыі ў бібліятэках сістэмы. Бібліятэкары сістэмы даведаліся аб тэарэтычных напрацоўках навукоўцаў бібліятэчнай справы, пазнаёміліся з практычнай дзейнасцю рэспубліканскіх бібліятэк па расшырэнні бібліятэчнай прасторы для карыстальнікаў, аб развіцці дадатковых відаў паслуг. Сустрэча тэорыі з практыкай заўсёды нясе ўзаемаабагачэнне. Бібліятэкары зацікавіліся прапановамі Мікалая Аляксандравіча аб магчымасцях павышэння кваліфікацыі, атрымання дадатковай кваліфікацыі і навучання.
У школах горада Мікалай Аляксандравіч правёў урокі прафарыентацыі і пазнаёміў з факультэтамі і спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.
Таццяна СЕРАЯ,
дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы