Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Пашырылі свой кругагляд

13.03.2012
2012 год – Год кнігі, які пачаўся цікавым мерапрыемствам для бібліятэкараў нашай сістэмы. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі праведзены круглы стол “Бібліятэчны спецыяліст ва ўмовах інфармацыйнай прасторы”, на які быў запрошаны дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва прафесар Мікалай Яцэвіч. Шчырая размова ішла аб сучасным бібліятэкары, яго месцы ў інфармацыйнай прасторы, аб магчымасцях укаранення інфармацыйных тэхналогій у сучасных бібліятэках, аб структуры карыстальнікаў, іх патрабаваннях да ўзроўню і якасці бібліятэчных паслуг, магчымасцях стварэння якасных баз данных уласнай генерацыі ў бібліятэках сістэмы. Бібліятэкары сістэмы даведаліся аб тэарэтычных напрацоўках навукоўцаў бібліятэчнай справы, пазнаёміліся з практычнай дзейнасцю рэспубліканскіх бібліятэк па расшырэнні бібліятэчнай прасторы для карыстальнікаў, аб развіцці дадатковых відаў паслуг. Сустрэча тэорыі з практыкай заўсёды нясе ўзаемаабагачэнне. Бібліятэкары зацікавіліся прапановамі Мікалая Аляксандравіча аб магчымасцях павышэння кваліфікацыі, атрымання дадатковай кваліфікацыі і навучання. У школах горада Мікалай Аляксандравіч правёў урокі прафарыентацыі і пазнаёміў з факультэтамі і спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Таццяна СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей