Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Выклiкала цiкавасць

05.05.2025
На мінулым тыдні намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўсіх устаноў адукацыі раёна пабывалі ў Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы. Тут яны пазнаёміліся з перспектывамі развіцця каледжа, даведаліся пра ўмовы паступлення і спецыяльнасці, па якіх ідзе навучанне. Госці з цікавасцю наведалі кабінеты і вучэбныя майстэрні, пазнаёміліся з умовамі арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсаў. Маргарыта САКОВІЧ  

Лік – нічыйны, карысць – агульная

05.05.2025
На мінулым тыдні ў сярэдняй школе №2 г. Капыля адбыўся матч па міні-футболе паміж камандамі раённага аддзела ўнутраных спраў і вучняў СШ №3. [caption id="attachment_17044" align="aligncenter" width="443" caption="Лік – нічыйны, карысць – агульная"][/caption] Падобныя гульні сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца райкамам грамадскага аб’яднання «БРСМ», інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС сумесна з аддзелам адукацыі. Сёлета да арганізатараў далучылася яшчэ і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Сустрэча з першых хвілін захапіла ўвагу прысутных, сярод якіх было шмат вучняў другой адзінаццацігодкі. Першы тайм праляцеў, нібы імгненне. Пакуль невялікая перавага была за міліцыянерамі – 3:2. Але ўжо ў другой палове матча моладзь актыўна ішла да варот саперніка, і гэта прыносіла свой плён. Яшчэ трынаццаць выдатных і не падобных адзін на другі галоў убачылі гледачы. Канчатковы вынік матча – 9:9. Ад арганізатараў мерапрыемства юныя ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкі падарунак, а іх сапернікі – памятны падарунак ад “Белай Русі”. Такое мерапрыемства – эфектыўны сродак прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. “Сённяшні матч – яшчэ адзін крок да здаровага ладу жыцця непаўналетніх, – канстатавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. – Тое, што сустрэча надоўга запом-ніцца юнакам – бясспрэчна, а спорт і правапарадак для іх стануць нормай”. У гэтым упэўнены і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Купрыянчык, які запэўніў, што такія сустрэчы інспекцыя па справах непаўналетніх будзе праводзіць і далей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Асноўныя задачы на бліжэйшы час

05.05.2025
былі акрэслены перад кіраўнікамі і галоўнымі аграномамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна на нарадзе, што адбылася ў мінулую сераду ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк заклікала прысутных строга сачыць за захаваннем мінеральных угнаенняў, не дапускаць іх скла- дзіравання ў непрыстасаваных памяшканнях і перавозкі на аўтамабілях, кузавы якіх не закрыты тэнтамі. Ішла размова і пра вытворчасць малака, тэмпы росту якой не задавольваюць. Ёсць яшчэ гаспадаркі, якія не могуць выйсці з “мінуса” і па надоі ад адной каровы, і па вале. Як паведаміла Ірына Мікалаеўна, у раён паступае соевы шрот, які павінен істотна паўплываць на прадукцыйнасць кароў. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня запатрабаваў у прысутных справаздачу аб тым, як ідуць справы з рэканструкцыяй малочнатаварных ферм. Як аказалася, належным чынам работы арганізаваны яшчэ не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Ішла размова падчас нарады і пра веснавую пасяўную кампанію, якая павінна, па вялікім рахунку, ужо пачынацца. Ва ўсякім разе ёсць усе ўмовы для ўнясення мінеральных угнаенняў, можна выбарачна весці і падсеў шматгадовых траў. Было адзначана, што пасля зімы пасевы азімых культур выглядаюць пакуль няблага. Акцэнтавалася ўвага на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў, насення, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, пратручвальнікаў. Маргарыта САКОВІЧ  

Напярэдадні пасяўной кампаніі

05.05.2025
Плануецца, што на наступным тыдні прадстаўнікі Капыльскага раёна збяруцца разам са сваімі калегамі з Дзяржынскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага і Уздзенскага раёнаў у г. Дзяржынску на міжрэгіянальны семінар «Пасяўная кампанія 2012 - бяспечная, здаровая і даступная праца». Такія семінары праводзяцца напярэдадні пасяўной кампаніі Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама сумесна з іншымі зацікаўленымі падраздзяленнямі. На іх запрашаюцца кіраўнікі альбо галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў і райаграсэрвісаў, спецыялісты па ахове працы вышэйназваных арганізацый, упраўленняў райсельгасхарчу і ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў. Падчас семінара размова пойдзе пра асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, патрабаванні аховы працы пры правядзенні веснавых палявых работ. Будуць закрануты тэмы забеспячэння пажарнай бяспекі ў арганізацыях АПК і работы ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач, транспартнай, прамысловай бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў аўтамабілямі, забеспячэння здаровых умоў працы ў перыяд масавых палявых работ і інш. Маргарыта САКОВІЧ  

Ідзе падпіска на ІІ квартал 2012 г. на раённую газету “Слава працы”

05.05.2025
Кошт  падпіскі на месяц: індывідуальнай - 8800 руб., ведамаснай - 17 600 руб. ЗАСТАВАЙЦЕСЯ З НАМІ!  
Страница 649 из 1058