38
Асноўныя задачы на бліжэйшы час
19.03.2012
былі акрэслены перад кіраўнікамі і галоўнымі аграномамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна на нарадзе, што адбылася ў мінулую сераду ў зале пасяджэнняў райвыканкама.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк заклікала прысутных строга сачыць за захаваннем мінеральных угнаенняў, не дапускаць іх скла- дзіравання ў непрыстасаваных памяшканнях і перавозкі на аўтамабілях, кузавы якіх не закрыты тэнтамі. Ішла размова і пра вытворчасць малака, тэмпы росту якой не задавольваюць. Ёсць яшчэ гаспадаркі, якія не могуць выйсці з “мінуса” і па надоі ад адной каровы, і па вале. Як паведаміла Ірына Мікалаеўна, у раён паступае соевы шрот, які павінен істотна паўплываць на прадукцыйнасць кароў.
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня запатрабаваў у прысутных справаздачу аб тым, як ідуць справы з рэканструкцыяй малочнатаварных ферм. Як аказалася, належным чынам работы арганізаваны яшчэ не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.
Ішла размова падчас нарады і пра веснавую пасяўную кампанію, якая павінна, па вялікім рахунку, ужо пачынацца. Ва ўсякім разе ёсць усе ўмовы для ўнясення мінеральных угнаенняў, можна выбарачна весці і падсеў шматгадовых траў. Было адзначана, што пасля зімы пасевы азімых культур выглядаюць пакуль няблага. Акцэнтавалася ўвага на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў, насення, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, пратручвальнікаў.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии