На мінулым тыдні ў сярэдняй школе №2 г. Капыля адбыўся матч па міні-футболе паміж камандамі раённага аддзела ўнутраных спраў і вучняў СШ №3.
[caption id="attachment_17044" align="aligncenter" width="443" caption="Лік – нічыйны, карысць – агульная"]
[/caption]
Падобныя гульні сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца райкамам грамадскага аб’яднання «БРСМ», інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС сумесна з аддзелам адукацыі. Сёлета да арганізатараў далучылася яшчэ і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Сустрэча з першых хвілін захапіла ўвагу прысутных, сярод якіх было шмат вучняў другой адзінаццацігодкі. Першы тайм праляцеў, нібы імгненне. Пакуль невялікая перавага была за міліцыянерамі – 3:2. Але ўжо ў другой палове матча моладзь актыўна ішла да варот саперніка, і гэта прыносіла свой плён. Яшчэ трынаццаць выдатных і не падобных адзін на другі галоў убачылі гледачы. Канчатковы вынік матча – 9:9. Ад арганізатараў мерапрыемства юныя ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкі падарунак, а іх сапернікі – памятны падарунак ад “Белай Русі”.
Такое мерапрыемства – эфектыўны сродак прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. “Сённяшні матч – яшчэ адзін крок да здаровага ладу жыцця непаўналетніх, – канстатавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. – Тое, што сустрэча надоўга запом-ніцца юнакам – бясспрэчна, а спорт і правапарадак для іх стануць нормай”. У гэтым упэўнены і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Купрыянчык, які запэўніў, што такія сустрэчы інспекцыя па справах непаўналетніх будзе праводзіць і далей.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии