Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Милая мамочка

05.05.2025
Сегодня я хочу признаться в любви самому главному человеку в моей жизни - моей дорогой мамочке. Каждое утро она будит меня ласковым поцелуем, нежным прикосновением своих рук. Я просыпаюсь с хорошим настроением, которое не покидает меня целый день. После школы тороплюсь домой, чтобы обнять и поцеловать ее. И пока мама есть в моей жизни, я самая счастливая девочка  на свете. Когда я вырасту, то буду с такой же любовью и преданностью относиться и к своим детям. Обещаю, что буду заботиться о тебе, когда ты станешь старенькой. Уверена, что ты станешь самой лучшей бабушкой на свете и будешь баловать внуков вкусными пирожками, как теперь меня с братом. Лиза ЛУКЬЯНОВИЧ, ученица  4 класса ГУО «Средняя школа №3 г. Копыля» На снимке: Лиза с мамой  

Папа, мама и я...

05.05.2025
В ГУО «Мажский УПК детский сад-начальная школа» прошли веселые соревнования «Папа, мама, я – спортивная семья». Это — одно из традиционных мероприятий по осуществлению годовой задачи учреждения по внедрению новых форм работы с семьей и реализации педагогического проекта «Развитие личности ребенка в условиях преемственности между дошкольными и средними учреждениями образования». В этом году на праздник пришло 8 участников-семей. Это гораздо больше, чем в прошлом, а значит — количество спортивно активных семей с каждым годом растет. Участники соревнований разделились на две команды. Первую — «Дружба» — представляли семьи Жуковских, Пересько, Ежгунович, Кульбицких, вторую — «Успех» - семьи Захарченя, Митько, Черкас, Бабареко. Участникам спортивных состязаний нужно было пройти несколько этапов. Здесь были и бег в мешках, и ведение мяча, и перетягивание каната… Все этапы соревнования подготовили и проводили А. В. Малиновская, Т. Л. Маргалик, И. А. Капариха, а помогала им в этом учитель физической культуры Копыльского ГПТК А. В. Молчан. Можно сказать, что команды проявили себя с лучшей стороны. Тон соревнованиям задавали бодрые, подтянутые и непобедимые отцы. Под стать капитанам были и мамы, уверенные в себе и своей команде. И, конечно, великолепно справлялись со всеми заданиями дети. И хотя проигравших на спортивном празднике не было, победителем стала команда «Успех». Участники были награждены дипломами и призами. Я думаю, что надо почаще устраивать такие праздники в школах с участием родителей. Ведь целью таких мероприятий, в первую очередь, является укрепление здоровья детей и их родителей, воспитание любви к физическому спорту, развитие чувства дружбы. Игорь РУСАКОВИЧ, учащийся гимназии № 1 г. Копыля На снимке: Команда победителей  

Вызначыліся Валерыя і Настасся

05.05.2025
У рэгіянальным  адборачным туры рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча прымалі ўдзел юныя музыканты з дзіцячых школ мастацтваў  Капыля, Клецка, Нясвіжа, Снова, Аножак і Гарадзеі. У мерапрыемстве, што прайшло   ў   Клецку, удзельнічалі сем юных капылян. Малодшую ўзроставую групу прадстаўлялі Валерыя Лазарэвіч (кл. цымбалаў, настаўнік С. В. Радзюкевіч, акампаніятар М. П. Сільвановіч), якая атрымала грамату за лепшае выкананне сваіх твораў,  і Вера Васілеўская  (кл. гітары, настаўнік Л. М. Канаплянік). Сярэднюю групу прадставілі Павел Луцэвіч, Андрэй Вайцяховіч (кл. гітары, настаўнік Л. М. Канаплянік), Вераніка Дарашэвіч, Валерыя Кахановіч (кл. цымбалы, настаўнік С. В. Радзюкевіч, акампаніятар А. М. Мельнік), Настасся Лушчыцкая (кл. домра, настаўнік Т. А. Новік, акампаніятар А. М. Мельнік). Усе канкурсанты атрымалі падзяку за ўдзел у конкурсе. Чароўныя гукі цымбалаў, баяна, акардэона, гітары, балалайкі, домры ўсіх гасцей і ўдзельнікаў конкурсу зачаравалі. І, здавалася, кожны быў дастойны прадстаўляць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. Пераможцамі музычнага спаборніцтва сталі цымбалістка Валерыя Кахановіч і Настасся Лушчыцкая па класе домра. Ужо ў канцы лютага капыляне прынялі ўдзел у II абласным туры, які прайшоў у г. Салігорску. – Стаць пераможцамі – гэта нялёгкая праца, — дзеляцца сваімі ўражаннямі выкладчыкі Капыльскай ДШМ Святлана Радзюкевіч і Тамара Новік. — Мы па-сапраўднаму крануты тым, што дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да конкурсу, старанна працавалі над уменнем трымацца на сцэне. Па выніках абласнога тура  капыляне адзначаны граматамі ўпраўлення культуры аблвыканкама. Таццяна БОХАН Фота з архіва ДШМ На здымку: В. Кахановіч і Н. Лушчыцкая  

Нітачка да нітачкі...

05.05.2025
Яркія пунсовыя макі, сціплыя браткі, зграбныя лебедзі з доўгімі гнуткімі шыямі, задумлівыя вочы Божай Маці, якія зазіраюць, здаецца, у самае сэрца – усё гэта на вышыванках майстрыхі з Лоцвін Галіны Іванаўны Шыманскай. Жанчына, перад якой лёс выстройвае адно за адным самыя цяжкія выпрабаванні, здолела іх вынесці, магчыма, толькі таму, што трымае непарыўную сувязь з прыгажосцю, дзень і ноч жыве з ёю. Менавіта ў любімай справе яна знайшла выратавальную крыніцу, якая сілкуе яе жыццёвыя сілы. …А ўсё пачыналася вельмі цудоўна. Лоцвінская дзяўчына выйшла замуж за свайго аднавяскоўца Міхаіла, паехала з маладым мужам працаваць на шахту. На Смаленшчыне Шыманскія атрымалі кватэру, пачалі ўладкоўвацца. Але шахта хутка была зачынена, і перад маладой сям’ёй паўстала пытанне, што рабіць далей. Можна было па прыкладзе старэйшага Мішавага брата паехаць працаваць на іншую шахту, ужо на поўнач краіны, альбо вярнуцца дамоў у родныя Лоцвіны. Абралі апошняе. Уладкаваліся ў саўгас “Бабоўня” – ён вадзіцелем, яна – даяркай на ферму. Гаспадарка выдзеліла дом, нарадзіліся і выраслі чацвёра дзяцей – старанных і шчырых памочнікаў. Першая страшная бяда пастукала ў дзверы, калі Галіна Іванаўна адпрацавала на ферме 26 гадоў. Карова моцна ўдарыла жанчыну па назе, што прывяло да інваліднасці. Але яшчэ большае выпрабаванне было наперадзе. Распавядаючы пра гэту старонку свайго жыцця, Галіна Іванаўна не хавала слёзы. Яе адзіны сынок, яе Ванечка, вярнуўся дамоў з заробкаў з Расіі… у труне. А было яму толькі 32 гады. Колькі гора можа вытрымаць матчына сэрца, ведае толькі яно адно. Рана не загаілася і да гэтай пары. Струмень нястрымных слёз змог супыніць толькі сон, які ў адну з кароткіх начэй убачыла спакутаваная матуля. Нібыта  ідзе яна поруч са сваім Ванечкам, а той без сарочкі, толькі ў майцы. “Чаму ж ты не апранешся, сынок? Холадна ж”, — запытала. “Хачу крыху абсохнуць…” – пачулася ў адказ. Бацюшка, да якога па параду звярнулася жанчына, патлумачыў: “Гэта ён просіць, каб не плакала…” Каб неяк забыцца пра бяду, стала яшчэ больш вышываць. Часта нават начамі, калі ніяк не магла даклікацца сну. Нітак, самых розных колераў і адценняў, было шмат. Узоры брала з часопісаў. Ахвоты дадавала і тое, што яе творчасцю зацікавіліся іншыя. “Мае вышыванкі часта просяць на выстаўкі, — расказвае Галіна Іванаўна. – У нашым клубе паказвалі, у Лясное і Капыль вазілі. У мяне ёсць граматы і каштоўныя падарункі за гэта. Жанчына пачала перабіраць цудоўныя вышываныя ручнікі, просціны, абрусы, карціны, і яе вочы раптоўна заіскрыліся, нібы тыя краскі на работах. Было відаць, што яна добра памятае, калі і колькі часу было патрачана на кожную вышыванку, што для яе гэта — сапраўдны скарб, які яна старанна, нітачка да нітачкі, назапашвае для сваіх унукаў, праўнукаў… А яны таксама не забываюць пра бабулю з дзядулем. Праўда, Міхаіл Міхайлавіч можа цешыцца імі толькі лежачы на сваім ложку. Па ўсім відаць, сямейная трагедыя таксама нанесла сакрушальны ўдар па яго здароўі. Вадзіцеля з 47-гадовым стажам напаткаў інсульт. Затым быў другі, трэці… Апошні прыкаваў мужчыну да ложка і не адпускае ўжо 8 гадоў. “Дзякуй Богу, што ў нас такія клапатлівыя дзеці, — гаворыць Галіна Іванаўна. – А то што б я з ім рабіла! Сама хаджу толькі з дапамогай дзвюх палак. А так, дочкі прыбягуць, усё, што трэба, зробяць. Добрыя яны ў мяне”. Святлана і Жанна жывуць у Лоцвінах, абедзве працуюць у жывёлагадоўлі, сярэдняя Ірына таксама недалёка – у Нясвіжы. Не забываецца на свёкра і свякроў і нявестка Наташа. “Нам, калі на свята збіраецца ўся сям’я, іншых гасцей не трэба – сваіх поўная хата, — усміхаецца Галіна Іванаўна. – Вось гады тры таму адзначалі наша з мужам залатое вяселле…” Пры гэтых словах яе вочы зноў затуманіліся і пацягнуліся тонкай заслонай са слёз… Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара На здымку: Г. І. Шыманская  

При хорошей «погоде» в доме и дела ладятся

05.05.2025
Энергичной и жизнерадостной Любови Карпович доводилось работать бухгалтером, заведующей детским садом и педагогом-организатором в школе. Судьба распорядилась так, что пришлось связать свою жизнь и с культурой. Прошла путь от библиотекаря, руководителя кружка до директора Песочанского Центра культуры и досуга. – Праздничные концерты, вечера отдыха, встречи, работа кружков по интересам  – вот неполный перечень мероприятий, которые постоянно заполняют наше расписание, — отмечает в разговоре моя собеседница. —  Дом культуры на селе – единственное место, где люди могут пообщаться и раскрыть свои дарования. Женщина считает себя счастливой. А как же? Хорошая семья, замечательные дети (у моей героини трое сыновей. — Авт.), прекрасные невестки и любящие внуки. Самые долгожданные праздники — Новый год и Пасха, когда по мере возможности вся семья собирается вместе. — Конечно, идеального на свете ничего нет, — говорит Любовь Петровна.  — Жизнь полна неожиданностей и испытаний: то полоса белая, то черная. Но если у вас хорошая «погода» в доме, то все эти проблемы пройдут стороной. Главное – жить в гармонии. Так получилось, что для всех своих членов семьи я стала советчицей, другом и психологом. Татьяна БОХАН Фото из семейного архива На снимке: Л. П. Карпович  
Страница 652 из 1058