Гэтыя спаборніцтвы стартавалі ўжо шосты раз. У фінал трапілі каля 200 юных спартсменаў, якія, па ўмовах турніру, не займаюцца ў спецыялізаваных спартыўных школах.
Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак: малодшая (2000-2001 гг.) і старэйшая група (1998-1999 гг.). У першай за Мінскую вобласць выступала выхаванка гімназіі №1 г. Капыля Ганна Баразнёнак. Добрую падрыхтоўку юная капылянка прадэманстравала на лыжні, дзе неабходна было пераадолець трохкіламетровую дыстанцыю класічным ходам. Яе вынік, 9 хвілін 19 секунд, стаў лепшым часам спаборніцтваў. Ёй дасталіся кубак, дыплом і спецыяльны спартыўны касцюм для лыжнікаў.
Віншуем з перамогай, Ганна!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
На здымку: Ганна Баразнёнак
[/caption]
Гэтую пару, калі ў механізатараў і іншых спецыялістаў АПК з’яўляецца больш-менш вольны час, яны выкарыстоўваюць для павышэння сваёй кваліфікацыі, якую і праходзяць на базе названай установы. Як паведаміў дырэктар вучэбна-курсавога камбіната Аляксандр СЯРЧЭНЯ, штогод тут павышаюць прафесійны ўзровень больш за тысячу чалавек.
— Акрамя трактарыстаў-машыністаў, — расказвае Аляксандр Аркадзьевіч, — кароткатэрміновыя курсы ў нас праходзяць камбайнеры, слесары-рамонтнікі, токары, кавалі, электрагазазвар-шчыкі, машыністы КЗС, слесары па абслугоўванні малочнатаварных ферм, аператары машыннага даення кароў. Мы дапамагаем удасканаліць веды па ахове працы, вядзенні пагрузачна-разгрузачных работ, перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, арганізоўваем заняткі для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістаў сярэдняга звяна. На базе нашай установы можна прайсці перападрыхтоўку аператарам кацельні і вадзі-целям, вальшчыкам лесу і рам-шчыкам, прадстаўнікам іншых прафесій. Арганізоўваем мы і навучанне па шэрагу прафесій. Да вядзення заняткаў, акрамя сваіх выкладчыкаў, запрашаем супрацоўнікаў райсельгасхарчу, прам-атамнагляду, Слуцкай міжраённай інспекцыі працы, раённай камісіі па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзялення дзяржаўтаінспекцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і інш. З інтэнсіўнымі тэхналогіямі вядзення сельскай гаспадаркі нашых слухачоў знаёмяць і вучоныя з вядучых аграрных ВНУ нашай краіны. Пасля праходжання заняткаў слухачы здаюць экзамен. Лекцыі арганізоўваюцца як на базе нашага камбіната, так і з выездам на месца.
[caption id="attachment_17192" align="aligncenter" width="443" caption="З механізатарамі ААТ «Малінава» А. Аляшкевічам і С. Чарніковічам майстар Слуцкага дылерскага цэнтра А. Катовіч"]
[/caption]
За апошнія некалькі гадоў машынна-трактарны парк гаспадарак папоўніўся новай энерганасычанай тэхнікай, якая ўяўляе сабой складаную камп’ютарызаваную сістэму. Яе дэталёвае вывучэнне дапаможа механізатару лепш падрыхтаваць “разумную” тэхніку да веснавых палявых работ, максімальна выкарыстоўваць увесь спектр магчымасцей. Таму вучэбна-курсавым камбінатам на базе РУП “МТЗ” было арганізавана навучанне механізатараў, якія працуюць на такіх трактарах, і інжынерна-тэхнічных работнікаў. У прыватнасці, такім чынам павысілі свой прафесійны ўзровень 11 машыністаў-трактарыстаў і 14 ІТР.
Атрыманыя веды дапамогуць работнікам АПК і іншых сфер вытворчасці працаваць больш прадукцыйна і якасна.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Стала традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі паўналецця, першы грама- дзянскі дакумент – пашпарт. 15 сакавіка ў зале пася- джэнняў раённага выканаўчага камітэта пад дружныя апладысменты аднакласнікаў і настаўнікаў важную сіненькую кніжачку, якая сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, атрымалі 25 школьнікаў з навучальных устаноў горада.
[caption id="attachment_17188" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі ўрачыстасці"]
[/caption]
Галоўны дакумент нашай краіны юным капылянам уручылі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Мікалаеўна Кісляк і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС Алег Аляксеевіч Осіпаў. З рук намесніка старшыні райвыканкама Алы Марксаўны Раеўскай юнакі і дзяўчаты атрымалі прыгожыя памятныя кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
С 1 января 2011 года вступил в силу Указ Президента Республики Беларусь № 450 от 1 сентября 2010 г. «О лицензировании отдельных видов деятельности»
В Указе регулируются отношения по лицензированию отдельных видов деятельности, осуществляемой в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты прав и свобод, нравственности, здоровья населения и охраны окружающей среды в соответствии с перечнем видов деятельности, на осуществление которых требуются специальные разрешения (лицензии), и уполномоченных на их выдачу государственных органов и государственных организаций. И это касается не только лицензий, выдаваемых на охранную деятельность.
В разделе 1 раскрываются общие вопросы лицензирования, его основные термины и определения, а также сведения об ответственности должностных лиц лицензируемого органа за нарушение требований настоящего Положения.
Руководствуясь п. 378 главы 37 «Положения о лицензировании отдельных видов деятельности», утвержденного Указом, охранная деятельность является лицензируемым видом деятельности. Она включает следующие составляющие работы и услуги:
охрана юридическим лицом своих работников;
охрана юридическим лицом принадлежащих ему объектов (имущества);
проектирование, монтаж, наладка и техническое обслуживание средств и систем охраны.
Сроки действия лицензии изменились: для продления срока действия лицензии лицензиат либо его уполномоченный представитель обязан не позднее чем за один месяц и не ранее чем за 3 месяца до истечения этого срока подать в соответствующий лицензирующий орган заявление о продлении срока действия лицензии с приложением документа об уплате государственной пошлины за его продление. Лицензия на охранную деятельность выдается на 10 лет.
Владимир ОНИЩЕНКО,
начальник Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республикии Беларусь