Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Класіка - яе канёк

17.03.2012
6 - 7 сакавіка ў Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэтыя спаборніцтвы стартавалі ўжо шосты раз. У фінал трапілі каля 200 юных спартсменаў, якія, па ўмовах турніру, не займаюцца ў спецыялізаваных спартыўных школах. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак:  малодшая (2000-2001 гг.) і старэйшая група (1998-1999 гг.). У першай за Мінскую вобласць выступала выхаванка гімназіі №1 г. Капыля Ганна Баразнёнак. Добрую падрыхтоўку юная капылянка прадэманстравала на лыжні, дзе неабходна было пераадолець трохкіламетровую дыстанцыю класічным ходам. Яе вынік, 9 хвілін 19 секунд, стаў лепшым часам спаборніцтваў. Ёй дасталіся кубак, дыплом і спецыяльны спартыўны касцюм для лыжнікаў. Віншуем з перамогай, Ганна! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Ганна Баразнёнак  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей