Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

З пашпартамi – у новае жыццё

16.03.2012

Стала традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ў  рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі паўналецця, першы грама- дзянскі дакумент  – пашпарт.  15 сакавіка ў зале пася- джэнняў раённага выканаўчага камітэта пад дружныя апладысменты аднакласнікаў і настаўнікаў важную сіненькую кніжачку, якая сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, атрымалі  25  школьнікаў з навучальных устаноў горада. [caption id="attachment_17188" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі ўрачыстасці"][/caption] Галоўны дакумент нашай краіны юным капылянам уручылі  першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта начальнік упраўлення райсельгасхарчу  Ірына Мікалаеўна Кісляк і начальнік аддзялення  па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС  Алег Аляксеевіч Осіпаў.  З рук намесніка старшыні райвыканкама Алы Марксаўны Раеўскай юнакі і дзяўчаты атрымалі прыгожыя памятныя кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі  Беларусь”.

Натхнёныя словамі на дарогу, сказанымі  членам  прэзідыума раённага савета ветэранаў  Святланай  Канстанцінаўнай Шыманскай, маладыя людзі паабяцалі любіць  сваю Радзіму, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, годна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама  свае шчырыя пажаданні ўдзельнікам  мерапрыемства адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Леанідаўна Сандрозд і  першы сакратар  РК ГА “БРСМ” Наталля  Рыгораўна Гарбацэвіч.  Яны пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і ва ўсіх справах. Уручэнне пашпарта – не простая фармальнасць, упэўнена вучаніца СШ №2  г. Капыля Крысціна  Шыбут: “Я лічу, што быць грамадзянінам – вялікая адказнасць  як  перад грамадствам, так і перад сабой”. Дзяўчына  заклікала сваіх аднагодкаў не быць раўнадушнымі: “Будзьце актыўнымі ў грамадскім жыцці нашага горада, смела ідзіце да сваёй мэты”. Гэты дзень таксама стаў значным для вучаніцы СШ №2 г. Капыля, выдатніцы вучобы, актывісткі школьнага жыцця і наогул творчай асобы – Таццяны  Захарчэні, якая  атрымала пашпарт на абласной  святочнай урачыстасці з нагоды Дня Канстытуцыі, што адбылася ў Нясвіжскім замку. Цудоўным падарункам  віноўнікам урачыстасці сталі песні ў выкананні  выкладчыкаў  Капыльскай дзіцячай  школы мастацтваў. Ігар  РУСАКОВІЧ, вучань гімназіі №1 г. Капыля Фота Маргарыты САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей