Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

“Універсітэты” для механізатараў

17.03.2012
Зіма заўсёды вельмі напружаная для супрацоўнікаў ДУА “Вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама”. [caption id="attachment_17191" align="aligncenter" width="448" caption=" А. Сярчэня"][/caption] Гэтую пару, калі ў механізатараў і іншых спецыялістаў АПК з’яўляецца больш-менш вольны час, яны выкарыстоўваюць для павышэння сваёй кваліфікацыі, якую і праходзяць на базе названай установы. Як паведаміў дырэктар вучэбна-курсавога камбіната Аляксандр СЯРЧЭНЯ, штогод тут павышаюць прафесійны ўзровень больш за тысячу чалавек. — Акрамя трактарыстаў-машыністаў, — расказвае Аляксандр Аркадзьевіч, — кароткатэрміновыя курсы ў нас праходзяць камбайнеры, слесары-рамонтнікі, токары, кавалі, электрагазазвар-шчыкі, машыністы КЗС, слесары па абслугоўванні малочнатаварных ферм, аператары машыннага даення кароў. Мы дапамагаем удасканаліць веды па ахове працы, вядзенні пагрузачна-разгрузачных работ, перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, арганізоўваем заняткі для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістаў сярэдняга звяна. На базе нашай установы можна прайсці перападрыхтоўку аператарам кацельні і вадзі-целям, вальшчыкам лесу і рам-шчыкам, прадстаўнікам іншых прафесій. Арганізоўваем мы і навучанне па шэрагу прафесій. Да вядзення заняткаў, акрамя сваіх выкладчыкаў, запрашаем супрацоўнікаў райсельгасхарчу, прам-атамнагляду, Слуцкай міжраённай інспекцыі працы, раённай камісіі па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзялення дзяржаўтаінспекцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і інш. З інтэнсіўнымі тэхналогіямі вядзення сельскай гаспадаркі нашых слухачоў знаёмяць і вучоныя з вядучых аграрных ВНУ нашай краіны. Пасля праходжання заняткаў слухачы здаюць экзамен. Лекцыі арганізоўваюцца як на базе нашага камбіната, так і з выездам на месца. [caption id="attachment_17192" align="aligncenter" width="443" caption="З механізатарамі ААТ «Малінава» А. Аляшкевічам і С. Чарніковічам майстар Слуцкага дылерскага цэнтра А. Катовіч"][/caption] За апошнія некалькі гадоў машынна-трактарны парк гаспадарак папоўніўся новай энерганасычанай тэхнікай, якая ўяўляе сабой складаную камп’ютарызаваную сістэму. Яе дэталёвае вывучэнне дапаможа механізатару лепш падрыхтаваць “разумную” тэхніку да веснавых палявых работ, максімальна выкарыстоўваць увесь спектр магчымасцей. Таму вучэбна-курсавым камбінатам на базе РУП “МТЗ” было арганізавана навучанне механізатараў, якія працуюць на такіх трактарах, і інжынерна-тэхнічных работнікаў. У прыватнасці, такім чынам павысілі свой прафесійны ўзровень 11 машыністаў-трактарыстаў і 14 ІТР. Атрыманыя веды дапамогуць работнікам АПК і іншых сфер вытворчасці працаваць больш прадукцыйна і якасна. Маргарыта САКОВІЧ Фота  аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей