Так, у секцыі “Фізіка” пераможцамі прызнаны Яўген Свяцкі (4 кл., гімназія №1), другое месца ў Дзяніса Каленчыца (4 кл., Быстрыцкая СШ), трэція – у Сяргея Амяльянчыка (2 кл., СШ №3) і Аляксандры Кукраш (4 кл., СШ №2). У секцыі “Прыродазнаўства” першае месца заняў Антон Лазоўскі з Быстрыцкай СШ (3 кл.), другія – Яніна Зубарык з гімназіі №1 (4 кл.) і Аляксандра Сняжко з Жыліхаўскай СШ (2 кл.), трэція – Лізавета Бохан і Дар’я Станішэўская, трэцякласніцы СШ №3 г. Капыля. У секцыі “У свеце прыроды” прызавыя месцы размеркавалі паміж сабой Ілля Таўгень з Цімкавіцкай СШ (2 кл.), Аляксандра Мацейка з СШ №2 (1 кл.) і Арына Скрыган з Быстрыцкай СШ (4 кл.). А вось у секцыі “Гуманітарныя веды” лепшымі названы работы Дзіяны Фінке (3 кл., гімназія №1), другое месца ў Аляксандры Маляўкі (4 кл., Цімкавіцкая СШ), трэція – у Яны Алішэвіч (4 кл., Каменская СШ), а таксама Мікіты Рыжкоўскага і Ганны Матусевіч (2 кл., гімназія №1).
Журы канферэнцыі адзначыла добрую якасць навукова-даследчых работ навучэнцаў. Вынікі сведчаць аб высокім узроўні прафесіяналізму педагогаў – кіраўнікоў работ. Конкурс садзейнічаў стварэнню атмасферы навуковага пошуку, узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж удзельнікамі.
Алена КАРПЯЛЕНЯ,
спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама
На здымку: Юныя даследчыкі з гімназіі №1 г. Капыля
[/caption]
Из всех предметов школьной программы Анжелике больше всего нравится английский язык. Им она готова заниматься, как говорится, и день и ночь. Ежегодно Анжелика демонстрирует свои знания на районной олимпиаде. В 2010 году она получила диплом I степени на районной олимпиаде по английскому языку. А в нынешнем учебном году просто поразила всех нас. Анжелика участвовала в районной олимпиаде по трем предметам: английскому, русскому, белорусскому языкам и литературе. И что самое удивительное — по всем этим предметам она удостоена дипломов I степени. В конце января моя одноклассница имела возможность участвовать в областной олимпиаде (3-й этап республиканской олимпиады) по белорусскому языку и литературе. И тут она нас порадовала: вернулась с дипломом III степени. Молодец, что и говорить.
Хочется отметить, что школьная жизнь одиннадцатиклассницы не ограничивается только отличной учебой. Девушка любит в свободное время (а его у нее не так-то и много) кататься на коньках, читать художественную литературу, встречаться с друзьями. Анжелика принимает активное участие в школьных вечерах отдыха, в конкурсах и различных общешкольных мероприятиях. Она обладает хорошими организаторскими способностями, дисциплинированная и ответственная. А еще она очень любит своих родителей и педагогов и говорит, что только благодаря их помощи и поддержке достигла таких результатов.
Сейчас Анжелика усиленно готовится к поступлению в вуз. Правда, куда будет поступать, пока не говорит. Известно только, что ее будущая профессия будет связана с филологией. Пожелаем ей удачи!
Татьяна АБРАМОВИЧ,
ученица 11 “А” класса ГУО “Средняя школа №3 г. Копыля”
Фото Татьяны НЕДЕЛЬКО
9 сакавіка фінішаваў кубак раёна па міні-футболе. Лепшай камандай турніру стала каманда “Юнацтва” (зборная аматараў футболу), якая ў васьмі сустрэчах атрымала ўпэўненыя перамогі і ў адной згуляла ў нічыю. Сем перамог запісала на свой рахунак каманда “КПСС” (былы “Сармат”). У іх – другое месца. Трэцяе заняла каманда “Газавік”, якая перамагла ў шасці матчах.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Першая дэкада сакавіка стала апошняй у гэтым сезоне для лыжнікаў раёна. На адкрытае першынство ДУ “Капыльская СДЮШАР” па лыжных гонках на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама падаў заяўкі 41 спартсмен.
Сярод удзельнікаў 2000–2001 г. н. у дзяўчынак не было роўных Паліне Вабішчэвіч, якая стала мацнейшай на дыстанцыі 3 км свабодным ходам. У юнакоў гэтай узроставай групы першае месца заваяваў Уладзіслаў Князюк. Сярод удзельнікаў 1998–1999 г. н. перамогу святкавалі Жанна Кандраценя і Дзмітрый Карпіленя. У старэйшай групе, 1995–1997 г. н., лепшы час паказала Валерыя Леус, а ў юнакоў на складанай 5-кіламетровай дыстанцыі мацнейшым стаў Антон Смольскі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
У рамках раённай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў завяршыліся спаборніцтвы па валейболе – другім відзе праграмы.
10 валейбольных дружын вялі барацьбу за званне мацнейшай. Першае месца на свой рахунак запісала каманда ААТ “Суворава-Агра”, якая святкавала перамогу ва ўсіх сустрэчах. Валейбалісты з ААТ “Прагрэс 2010” занялі другое месца, прайграўшы толькі ў фінале. А за трэцяе месца ўпартую барацьбу вялі ААТ “Мажа-Агра” і ЗАТ “Жыліхава”. З лікам 2:1 па партыях перамогу тут святкавалі мажскія аматары спорту.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ