У рамках раённай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў завяршыліся спаборніцтвы па валейболе – другім відзе праграмы.
10 валейбольных дружын вялі барацьбу за званне мацнейшай. Першае месца на свой рахунак запісала каманда ААТ “Суворава-Агра”, якая святкавала перамогу ва ўсіх сустрэчах. Валейбалісты з ААТ “Прагрэс 2010” занялі другое месца, прайграўшы толькі ў фінале. А за трэцяе месца ўпартую барацьбу вялі ААТ “Мажа-Агра” і ЗАТ “Жыліхава”. З лікам 2:1 па партыях перамогу тут святкавалі мажскія аматары спорту.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии